Жаночы мозг — супраць дыет?
Жаночы мозг — супраць дыет?
Жанчынам намнога цяжэй пераадолець свой апетыт, чым мужчынам, сцвярджаюць амерыканскiя навукоўцы. Больш моцная прага любiмай ежы, як паказала даследаванне, выклiкана асаблiвасцямi жаночага мозгу. У сваiм даследаваннi вучоныя правялi дослед з удзелам 13 жанчын i 10 мужчын, якiя адрознiвалiся добрым здароўем i спартыўным целаскладам. Усiх удзельнiкаў даследавання папыталi пра iх любiмую страву, а затым папрасiлi займацца актыўнай дзейнасцю на працягу 17 гадзiн. Пасля гэтага ўдзельнiкам доследу прапанавалi iх любiмыя стравы. Але папрасiлi не есцi, а, гледзячы на iх, старацца перасiлiць думкi пра ежу. У гэты час спецыяльны апарат сканаваў дзейнасць клетак мозгу, якiя адказваюць за пачуццё голаду. Як паказалi датчыкi, у той час як мужчынам удавалася значна знiзiць актыўнасць мазгавых клетак, у жанчын яна па-ранейшаму заставалася высокай. Пры гэтым самi жанчыны сцвярджалi, што дзякуючы самаўнушэнню адчувалi сябе менш галоднымi. Па словах навукоўцаў, атрыманыя вынiкi тлумачаць, чаму жанчыны больш паддаюцца атлусценню i больш павольна скiдваюць лiшнюю вагу. Згодна з назiраннямi дыетолагаў, тады як прадстаўнiкi моцнага полу губляюць 10% тлушчу ў першыя 3 месяцы дыеты, жанчынам удаецца пазбавiцца толькi ад 5%. Як мяркуецца, такiя адрозненнi могуць быць выклiканыя функцыяй дзетанараджэння: мозг кожнай жанчыны як патэнцыйнай мацi пачынае працу кожны раз пры выглядзе ежы, каб забяспечыць магчымых нашчадкаў неабходнай колькасцю пажыўных рэчываў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчынам намнога цяжэй пераадолець свой апетыт, чым мужчынам, сцвярджаюць амерыканскiя навукоўцы. Больш моцная прага любiмай ежы, як паказала даследав |
|