Новая прыступка
Новая прыступка
Узаемаадносiны Беларусi i Кiтая абмяркоўвалi ўчора ў нiжняй палаце парламента Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Андрэйчанка сустрэўся ўчора з паслом КНР у Беларусi Лу Гуйчэнам. На думку спiкера нiжняй палаты парламента, гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва дзвюх краiн выйшла на новую, вельмi высокую прыступку. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што i падчас дзейнасцi новага пасла адбудзецца рост двухбаковых адносiнаў, гандлёва-эканамiчнага i мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва. "У нас заўсёды былi вельмi цёплыя, даверныя, празрыстыя адносiны. Кiраўнiцтва нашай краiны бачыць развiццё гэтых адносiнаў як адзiн з галоўных прыярытэтаў у мiжнароднай палiтыцы", — заўважыў спiкер. "Мы вiтаем наша супрацоўнiцтва на мiжнароднай арэне i тыя скаардынаваныя пазiцыi ў рамках мiжнародных арганiзацый, у першую чаргу ААН, i вядома ж, мы ўдзячныя кiтайскiм парламентарыям, кiраўнiцтву Кiтая за тое, што вы са свайго боку аказваеце садзейнiчанне Рэспублiцы Беларусь у супрацьдзеяннi тым спробам, якiя робяцца ў плане i палiтычнага, i эканамiчнага цiску на Рэспублiку Беларусь i на iншыя краiны, што маюць уласную пазiцыю i праводзяць уласную палiтыку". Лу Гуйчэн, пасол Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ў Беларусi, выказаў поўную згоду са спiкерам у ацэнцы адносiнаў памiж дзвюма дзяржавамi. "Беларусь i Кiтай — сяброўскiя краiны. Мы падтрымлiваем вельмi добрыя адносiны, кантактуем у палiтычнай, эканамiчнай, культурнай, адукацыйнай сферах". Адзначыў ён i пастаянныя кантакты ў мiжпарламенцкай сферы ўзаемаадносiнаў. "Думаю, што такiя кантакты павiнны працягвацца". Дыпламат выказаў удзячнасць беларускаму народу за разуменне i падтрымку ў многiх пытаннях. Лу Гуйчэн правёў у Беларусi ўсяго тры месяцы, аднак, паводле яго прызнання, паспеў ужо палюбiць нашу краiну, яму вельмi прыемна жыць i працаваць тут. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узаемаадносiны Беларусi i Кiтая абмяркоўвалi ўчора ў нiжняй палаце парламента Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Андрэйчанка сустрэўся ўчора з п
|
|