Неабгрунтавана завышаныя цэны на тавары ў многіх гарадах Беларусi пачалi знiжацца
Неабгрунтавана завышаныя цэны на тавары ў многіх гарадах Беларусi пачалi знiжацца
Па некаторых пазiцыях знiжэнне складае 7—15 працэнтаў. Аб гэтым паведамiў журналiстам намеснiк дырэктара Дэпартамента цэнавай палiтыкi, начальнiк упраўлення па кантролi за выкананнем цэнаў i тарыфаў Мiнэканомiкi Беларусi Аляксандр Курыльчык. Тэндэнцыя знiжэння неабгрунтавана завышаных цэнаў назiраецца ва ўсiх рэгiёнах Беларусi. Ён нагадаў, што з 14 студзеня гэтага года Мiнэканомiкi сумесна са спецыялiстамi Мiнгандлю i Камiтэта дзяржкантролю праводзяць праверкi ўзроўню цэнаў у гандлёвых арганiзацыях i на рынках, вынiкi якiх у шэрагу выпадкаў прадэманстравалi грубае завышэнне цэнаў на прадукты i iншыя спажывецкiя тавары. Завышэнне рознiчных цэнаў складае ад 5 працэнтаў да 70 працэнтаў. Аляксандр Курыльчык не назваў колькасць гандлёвых арганiзацый, якiя могуць быць пазбаўлены лiцэнзiй, але адзначыў, што такая мера будзе прымяняцца за грубае завышэнне цэнаў. Таксама да парушальнiкаў парадку цэнаўтварэння прымяняюцца штрафныя санкцыi ў памеры да 40 базавых велiчынь (цяпер базавая велiчыня складае Br35 тыс.). "Я думаю, пасля таго, як рэвiзоры пойдуць з рынкаў, цэны не будуць расцi зноў. У любым выпадку мы будзем праводзiць манiторынг i фiксаваць рост цэнаў", — сказаў Аляксандр Курыльчык. Паводле яго слоў, прадпрымальнiкi тлумачаць павышэнне цэнаў дэвальвацыяй беларускага рубля. Многiя суб’екты гаспадарання сапраўды закуплялi прадукцыю па новых цэнах. Аднак частка прадаўцоў проста выкарысталi гэту сiтуацыю i павялiчылi рознiчныя i адпускныя цэны значна больш за дапушчальную мяжу. У прыватнасцi, завышэнне цэнаў на мандарыны i апельсiны было зафiксавана на ўзроўнi больш як 40 працэнтаў. На думку Аляксандра Курыльчыка, у будучым цэны на айчынныя тавары не павiнны значна расцi. "Ва ўсiм свеце цэны на харчовыя i нехарчовыя тавары знiжаюцца. У нас таксама павiнна быць такая тэндэнцыя, таму Мiнэканомiкi i не ўносiць прапаноў на гэты год па ўстанаўленнi гранiчнага iндэкса росту цэнаў", — сказаў ён. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па некаторых пазiцыях знiжэнне складае 7—15 працэнтаў. Аб гэтым паведамiў журналiстам намеснiк дырэктара Дэпартамента цэнавай палiтыкi, начальнiк упр
|
|