Цэны на нерухомасць паплылі
23 января 2009 Экономика и бизнес
Мікола Бугай, Наша Ніва Зніжэнне цэнаў прапановы складае 10-12% проці вясны 2008 году, а цэнаў продажу яшчэ больш, бо лічба ўгодаў упала ў 3-4 разы. Сярэдняя цана прапановы аднапакаёвак знізілася да 1910 даляраў за кв.м, а трохпакаёвак — да 1818 даляраў паводле рэйтынгу сайту realt.by на 23 студзеня. Але гэта прапанова — цана продажаў упала яшчэ больш. Каб прадаць кватэру, людзі робяць гіганцкія зніжкі. Гэта ўплыў крызісу — амаль усе беларускія банкі спынілі выдачу крэдытаў на набыццё і будаўніцтва жытла, а тыя, што па-ранейшаму выдаюць крэдыты — абмежавалі сумы і ўзнялі працэнты. Імаверна, гэта яшчэ не мяжа зніжэння цэнаў, бо на паралельных рынках, напрыклад, у Кіеве, цэны ўпалі на 50—80%. Гэтак што, людзі з грашыма могуць выкарыстаць крызіс для выгадных гешэфтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 января 2009 Экономика и бизнес Мікола Бугай, Наша Ніва Зніжэнне цэнаў прапановы складае 10-12% проці вясны 2008 году, а цэнаў продажу яшчэ больш, бо лічба ўгодаў упала ў 3-4 разы.Сярэдняя цана прапановы аднапакаёвак знізілася да 1910 даляраў за кв.м, а трохпакаёвак — да 1818 даляраў паводле рэйтынгу сайту realt.by на 23... |
|