Стыпендыі Прэзiдэнта Беларусi назначаны 98 таленавiтым маладым вучоным
Стыпендыі Прэзiдэнта Беларусi назначаны 98 таленавiтым маладым вучоным
Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпiсаў распараджэнне аб назначэннi стыпендый Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь таленавiтым маладым вучоным на 2009 год. Стыпендыятамi сталi 98 чалавек, сярод якiх 11 дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, 55 кандыдатаў навук да 35 гадоў i 32 маладыя вучоныя без ступенi, якiм не споўнiлася яшчэ 30 гадоў. Вучоныя, якiм назначаны стыпендыi Прэзiдэнта, паказалi сябе як маладыя лiдары беларускай навукi, здольныя ставiць i вырашаць складаныя навуковыя задачы. Імi выкананы вялiкi аб’ём даследчых работ па актуальных для краiны напрамках. Атрыманыя вынiкi запатрабаваны ў рэальным сектары эканомiкi. Напрыклад, па вынiках даследаванняў намеснiка дырэктара дзяржаўнай установы "Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М.М. Аляксандрава" доктара медыцынскiх навук Сяргея Краснага ўпершыню распрацаваны, замацаваны патэнтамi (сямю) i ўкаранёны ў клiнiчную практыку новыя метады лячэння анкаўралагiчных хворых. Распрацаваная загадчыкам лабараторыi дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут лесу Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" доктарам бiялагiчных навук Уладзiмiрам Падутавым сiстэма мерапрыемстваў уключана ў Стратэгiчны план развiцця лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь i Праграму захавання генетычных рэсурсаў i развiцця селекцыйнага насенняводства на перыяд да 2015 года. Памер выплат для дактароў навук складзе Br1 562 400, для кандыдатаў навук — Br1 171 800, для маладых вучоных без ступенi — Br976 500 у месяц. Прынятае Прэзiдэнтам рашэнне — сведчанне пастаяннай падтрымкi маладога корпуса вучоных з боку дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпiсаў распараджэнне аб назначэннi стыпендый Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь таленавiтым маладым вучоным на 2009 год.
|
|