Сёння — Дзень памяці ахвяраў Халакосту
27 января 2009 Общество
Iлья Лапато, Звязда Яшчэ ў 2005 годзе ААН прыняла рэзалюцыю, па якой гэта дата — 27 студзеня — абвяшчалася Мiжнародным днём памяцi ахвяраў Халакосту. Прымеркавана яна да вызвалення фашысцкага канцлагера Асвенцiм на тэрыторыi Польшчы. У Беларусi, як вядома, таксама размяшчаўся адзiн з буйнейшых ва ўсёй Еўропе канцэнтрацыйных лагераў — Трасцянец. На тэрыторыi Мiнскага гета з 26,5 тыс яўрэяў, якiя былi дэпартаваныя сюды на пачатку вайны, вядома толькi 50 прыкладаў, калi людзi засталiся жывымi (Агулам у Мінскім гета загінула больш за 100 тысяч чалавек, у Беларусі падчас акупацыі — больш за 800 тысяч яўрэеў — TUT.BY). Даследчыкi адзначаюць, што нiдзе ў свеце не было такога моцнага яўрэйскага партызанскага руху, як у Беларусi. У выратаваннi яўрэяў беларусы праявiлi сябе вельмi мужна. Прыкладам чаго можа служыць подзвiг жыхароў в. Парэчча ў Пухавiцкiм раёне, жыхары якой цэлай вёскай далi прытулак яўрэйскiм дзецям. На сёння ў Беларусi вядома каля 700 чалавек — "праведнiкаў народаў свету". Паводле слоў Кузьмы Козака, кiраўнiка Гiстарычнай майстэрнi ў Мiнску: "У час вайны была знiшчана багатая яўрэйская культура разам з багатай традыцыяй. Гэта трагедыя не павiнна паўтарыцца. Мы — нашчадкi — павiнны памятаць, што самай вялiкай чалавечай каштоўнасцю ёсць чалавечае жыццё. І такой катастрофы, як Халакост, быць не павiнна. Бо гэта вялiкая катастрофа, якая датычыла знiшчэння цэлага народа " У сталiцы ў гэты дзень найбольш значныя мерапрыемствы адбудуцца ў Гiстарычнай майстэрнi (Сухая, 25) i ў Мiнскiм яўрэйскiм абшчынным доме (В. Харужай, 28). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 января 2009 Общество Iлья Лапато, Звязда Яшчэ ў 2005 годзе ААН прыняла рэзалюцыю, па якой гэта дата — 27 студзеня — абвяшчалася Мiжнародным днём памяцi ахвяраў Халакосту.
|
|