Stаndаrd & Рооr’s пацвердзіла суверэнныя крэдытныя рэйтынгi Беларусi
Stаndаrd & Рооr’s пацвердзіла суверэнныя крэдытныя рэйтынгi Беларусi
Мiжнародная рэйтынгавая кампанiя Stаndаrd & Рооr’s пацвердзiла суверэнныя крэдытныя рэйтынгi Рэспублiкi Беларусь. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленнi Stаndаrd & Рооr’s, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гэта доўгатэрмiновы рэйтынг па абавязацельствах у замежнай валюце (В+) i доўгатэрмiновы рэйтынг па абавязацельствах у нацыянальнай валюце (ВВ), а таксама кароткатэрмiновыя рэйтынгi па абавязацельствах у замежнай i нацыянальнай валюце (В). Прагноз па рэйтынгах застаецца "Негатыўны". Ацэнка рызыкi пераводу i канверсацыi валюты, якая адлюстроўвае верагоднасць абмежавання дзяржавай доступу да замежнай валюты, неабходнай несуверэнным пазычальнiкам для абслугоўвання сваiх даўгоў, застаецца на ўзроўнi "В+". "Пацвярджэнне рэйтынгаў абумоўлена заключэннем пагаднення на атрыманне крэдыту (праграма stаnd-bу) у памеры $2,5 млрд ад Мiжнароднага валютнага фонду, — заявiў крэдытны аналiтык Stаndаrd & Рооr’s Кай Штукенброк. — Разам са знешнiм фiнансаваннем з iншых крынiц праграма МВФ садзейнiчае вырашэнню найбольш тэрмiновых праблем, звязаных з пагаршэннем знешняй лiквiднасцi Беларусi, забяспечваючы лiквiднасць, паляпшаючы канкурэнтаздольнасць эканомiкi краiны i скарачаючы ўнутраны попыт". На думку экспертаў агенцтва, пагаршэнне эканамiчнай i фiнансавай кан’юнктуры ва ўсiм свеце прывяло да пагаршэння ўмоў гандлю краiны, што разам са скарачэннем экспартнага попыту з боку ключавых гандлёвых партнёраў садзейнiчала росту дэфiцыту рахунку бягучых аперацый. Разам з тым доступ да мiжнародных рынкаў капiталу практычна зведзены на нiшто, у той час як мiжнародныя рэзервы пачалi скарачацца. Крэдыт МВФ, плацяжы па якому будуць праводзiцца да лютага 2010 года, а таксама далейшае фiнансаванне з Расii (у рамках двухбаковай дамоўленасцi) i iншых крынiц павiнны забяспечыць падтрымку знешняй лiквiднасцi краiны ў каротка- i сярэднетэрмiновай перспектыве. Меры i абавязацельствы, звязаныя з праграмай МВФ, таксама будуць садзейнiчаць умацаванню канкурэнтаздольнасцi на мiжнародным узроўнi i знiжэнню ўнутранага попыту, што ў сваю чаргу прывядзе да ўмеранага попыту на iмпарт. Як частку гэтых мераў урад краiны дэвальваваў беларускi рубель на 20 працэнтаў адносна долара ЗША (па стану на 1 студзеня 2009 года). Акрамя таго, урад аддае перавагу дасягненню збалансаванага бюджэту ў 2009 годзе, што запатрабуе значнага скарачэння расходаў. Больш таго, праграма МВФ прадугледжвае скарачэнне прамога крэдытавання, якое дзякуючы дэпазiтам урада ў камерцыйных банках забяспечвала хуткi рост крэдытавання ў мiнулыя гады. Stаndаrd & Рооr’s прагназуе, што як вынiк неабходных карэкцiровак у беларускай эканомiцы i слабага экспартнага попыту ў 2009 годзе эканамiчны рост у краiне будзе блiзкi да нуля (параўнальна з сярэднiм ростам амаль 10 працэнтаў у 2004-2008 гадах), у той час як унутраны попыт будзе скарачацца. Прагноз "Негатыўны" адлюстроўвае праблемы, звязаныя з неабходнасцю змяненняў у беларускай эканомiцы. Цяпер гарантаванае знешняе фiнансаванне дае пэўныя магчымасцi для пачатку рэструктурызацыi эканомiкi. Тым не менш гэты буфер можа зменшыцца, калi знешнi попыт з боку ключавых гандлёвых партнёраў будзе знiжацца больш хутка, чым чакалася, або калi цэны на расiйскi газ, якiя ўмерана выраслi ў 2009 годзе, рэзка павялiчацца ў 2010 годзе. "Няздольнасць скарацiць дэфiцыт па рахунку бягучых аперацый i стагнацыя ўзроўню рэзерваў, нягледзячы на значны прыток фiнансавання, могуць прывесцi да панiжэння рэйтынгаў, — падкрэслiў Кай Штукенброк. — І, наадварот, значны рост мiжнародных рэзерваў i ў той жа час меры па ўмацаваннi знешняй канкурэнтаздольнасцi, а таксама скарачэнне залежнасцi беларускай эканомiкi ад iмпарту будуць неабходнымi ўмовамi перагляду прагнозу па рэйтынгах зноў на "Стабiльны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародная рэйтынгавая кампанiя Stаndаrd & Рооr’s пацвердзiла суверэнныя крэдытныя рэйтынгi Рэспублiкi Беларусь. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленнi St
|
|