Дыялог па лінii Беларусь-ЕС
Дыялог па лінii Беларусь-ЕС
У Брусэлi па запрашэннi чэшскага старшынства ў Еўрасаюзе праходзiць вiзiт мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргея Мартынава, куды ён прыбыў для сустрэчы з "тройкай" ЕС на ўзроўнi мiнiстраў замежных спраў. Як паведамiла прэс-служба МЗС, у сустрэчы ўдзельнiчалi кiраўнiкi знешнепалiтычных ведамстваў Чэхii, Швецыi, высокапастаўленыя прадстаўнiкi Еўрапейскай Камiсii i Генеральнага сакратарыята Савета ЕС. Мэта сустрэчы — абмеркаванне стану i перспектыў развiцця дыялога па лiнii Беларусь-ЕС. Сяргей Мартынаў па вынiках сустрэчы з "тройкай" адзначыў, што былi абмеркаваныя пытаннi эканамiчнага i энергетычнага супрацоўнiцтва. Значная ўвага была нададзена праграме "Усходняе партнёрства". Мiнiстр выказаў пазiтыўнае стаўленне беларускага боку да iдэi i канцэпцыi "Усходняга партнёрства". Ён таксама даў пазiтыўную ацэнку дакументу ў яго цяперашнiм выглядзе, выказаў надзею, што пры канчатковым узгадненнi дакумент будзе ўтрымлiваць неабходныя палажэннi для забеспячэння роўнага шматбаковага ўдзелу дзяржаў у рэалiзацыi гэтай праграмы. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брусэлi па запрашэннi чэшскага старшынства ў Еўрасаюзе праходзiць вiзiт мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргея Мартынава, куды ён прыбыў для сустрэ |
|