Працаваць на нашай птушкафабрыцы прэстыжна і ў крызiс
Працаваць на нашай птушкафабрыцы прэстыжна і ў крызiс
— Безумоўна, сусветны фiнансавы крызiс не мог не адбiцца i на дзейнасцi канкрэтна нашага прадпрыемства, што дзейнiчае ў Вiцебскiм раёне. У прыватнасцi, прыкладна на 20 працэнтаў падаражэлi iмпартныя кампаненты, неабходныя для вытворчай дзейнасцi фабрыкi. А гэта — i бялкi для кармлення птушкi, i спецыi для вырабу каўбас. У сувязi з ростам курсу валют, давядзецца больш патрацiць беларускiх грошай, каб разлiчыцца з банкамi за валютныя крэдыты, — гаворыць кiраўнiк ААТ "Вiцебская бройлерная птушкафабрыка Ганна Шарэйка. У фiрмовых крамах гандлёвай маркi "Ганна", дарэчы, заўсёды вельмi шмат пакупнiкоў. А ўвечары i ў выхадныя днi, бывае, выстройваюцца чэргi за яйкамi, паўфабрыкатамi i iншай экалагiчна чыстай прадукцыяй прадпрыемства. Гандлююць паспяхова i "з колаў" фiрмовых аўтакрам. Заўсёды прыемна наведваць утульныя кафэ "Ганны", дзе можна правесцi вольны час усёй сям’ёй. Экспарт у Расiю складае каля 11 працэнтаў ад усяго, што тут выпускаюць. Летась экспартная выручка склала 4 мiльёны долараў. Ужо добра ведаюць прадукцыю гэтай маркi ў Маскве, Санкт—Пецярбургу. Фiрмовы гандлёвы дом дзейнiчае ў Смаленску. — Пры гэтым ёсць праблемы ў рэалiзацыi ў Расii прадукцыi, — працягвае Ганна Шарэйка, — Вось, напрыклад, сырыя паўфабрыкаты наогул расiяне забаранiлi рэалiзоўваць. Ёсць нюансы пры продажы iншай прадукцыi, акрамя поўнасцю гатовай для ўжывання. Сёлета мы павiнны павялiчыць экспарт на 150 працэнтаў. Будзем старацца выканаць гэтую няпростую задачу. На прадпрыемстве працуе 1,6 тысяч чалавек. Каб выжыць падчас крызiсу, спецыяльна звальняць нiкога не збiраюцца. І сацыяльную падтрымку працаўнiкоў трымаюць на прывычным узроўнi. Сярэдняя зарплата па фабрыцы — каля 900 тысяч беларускiх рублёў. Працаваць на гэтай фабрыцы прэстыжна. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Безумоўна, сусветны фiнансавы крызiс не мог не адбiцца i на дзейнасцi канкрэтна нашага прадпрыемства, што дзейнiчае ў Вiцебскiм раёне. У прыватнасцi
|
|