21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мала прадукцыю вырабiць — трэба яе граматна прадаць

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мала прадукцыю вырабiць — трэба яе граматна прадаць

На складах прамысловых арганiзацый Гродзеншчыны сёння ляжаць запасы гатовай прадукцыi на паўтрыльёна рублёў. Гэта амаль 70 працэнтаў месячнай вытворчасцi — на 10 працэнтаў больш, чым у пачатку мiнулага года. Удзельная вага запасаў гатовай прадукцыi на асобных прадпрыемствах у некалькi разоў перавышае сярэднямесячны аб’ём вытворчасцi, а на некаторых з iх (Скiдальскi цукровы камбiнат, "Ваўкавыскбудматэрыялы") заляжаўся паўгадавы запас.

Больш за 180 арганiзацый Прынёманскага краю маюць мiжнародныя сертыфiкацыйныя сiстэмы якасцi, сертыфiкавана 70 працэнтаў прадукцыi, прычым 18 працэнтаў — гэта прадукцыя новая. Летась аб’ём знешняга гандлю таварамi ўпершыню наблiзiўся да трох мiльярдаў долараў. Так што маецца нядрэнны зачын на перспектыву. Аднак...

— Мы яшчэ не навучылiся граматна прадаваць сваю прадукцыю, — адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр Саўчанка на сесii абласнога Савета дэпутатаў, выступаючы са справаздачай аб вынiках работы галiн народнай гаспадаркi летась i задачах на гэты год. — Сiтуацыя, якая склалася на сусветным рынку, робiць гэту задачу першачарговай.

Унiверсальных рэцэптаў, як арганiзаваць збыт прадукцыi, няма, у кожнага прадпрыемства свая спецыфiка. Але неабходна задзейнiчаць усе рычагi, актывiзаваць работу маркетынгавых службаў, выкарыстоўваць розныя механiзмы разлiкаў, каб забяспечыць рух тавараў. На думку Уладзiмiра Саўчанкi, трэба шукаць новыя плацежаздольныя рынкi збыту, больш актыўна ўдзельнiчаць у мiжнародных выстаўках, прымяняць сучасныя электронныя i iнфармацыйныя тэхналогii для вывучэння кан’юнктуры рынку, развiваць тавараправодную сетку за мяжой. Большай павiнна быць практычная аддача ад сувязяў, якiя развiваюцца з рэгiёнамi Расii i iншых краiн на аснове двухбаковых пагадненняў.

Уладзiмiр Саўчанка паведамiў пра сваю сустрэчу з прэфектам Паўночна-Заходняй адмiнiстрацыйнай акругi Масквы Вiктарам Казловым. Эканамiчны крызiс прывёў да значных кадравых скарачэнняў на прадпрыемствах расiйскай сталiцы i адразу ж, паводле iнфармацыi прэфекта, пагоршылася крымiнагеннае становiшча, стала больш злачынстваў. І па гэтай прычыне, падкрэслiў Уладзiмiр Саўчанка, як бы нi было цяжка, нельга дапусцiць масавых скарачэнняў людзей на вытворчасцi. Гэта пытанне, як i своечасовасць разлiкаў па зарплаце, будзе кантралявацца службамi аблвыканкама i ўсёй уладнай вертыкалi.

Пры гэтым, зразумела, трэба не толькi сачыць за захаваннем кадраў на вытворчасцi, але i клапацiцца пра стварэнне ў рэгiёне новых працоўных месцаў, тым самым дазваляючы аптымiзаваць кадравы склад i больш эфектыўна працаваць iншым прадпрыемствам на гэтай тэрыторыi.

Прыярытэтам гэтага года Уладзiмiр Саўчанка лiчыць знiжэнне вытворчых затрат, эканомiю рэсурсаў i ўкараненне энергазберагальных тэхналогiй, ад чаго ў першую чаргу залежыць канкурэнтаздольнасць прадукцыi на айчынных i замежных рынках. Кiраўнiк вобласцi занепакоены, што шмат дзе, у тым лiку i ў бюджэтнай сферы, назiраецца павелiчэнне расходу палiўна-энергетычных рэсурсаў. I гэта далёка не заўсёды, асаблiва цяпер, можна патлумачыць ростам вытворчасцi. Не iснуе сёння i аб’ектыўных прычын павелiчэння кошту жыллёвага будаўнiцтва. А якасць... У аблвыканкам па-ранейшаму паступае шмат скаргаў, што жыллё здаецца з недаробкамi. Кожны трэцi зварот грамадзян у органы дзяржаўнай улады датычыцца рамонту дахаў у жылых памяшканнях, iх цеплавой рэабiлiтацыi ў шматкватэрных дамах.

Дарэчы, сёлета на Гродзеншчыне прадугледжана ўвесцi ў эксплуатацыю 702 тысячы квадратных метраў жылля — на 100 тыс. кв. м больш, чым летась. 790 кватэр плануецца пабудаваць у сельскагаспадарчых арганiзацыях. Разам з тым Уладзiмiр Саўчанка даў указанне кiраўнiкам райвыканкамаў разабрацца з нежылымi дамамi, асобныя з якiх ужо разрабаваныя.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На складах прамысловых арганiзацый Гродзеншчыны сёння ляжаць запасы гатовай прадукцыi на паўтрыльёна рублёў. Гэта амаль 70 працэнтаў месячнай вытворча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика