Хто ўкраў маё мяса?
Хто ўкраў маё мяса?
"Традыцыйны тавар" кантрабандыстаў — тытунёвыя вырабы
Летась у зоне дзейнасцi Гродзенскай рэгiянальнай мытнi выяўлена 215 спецыяльна абсталяваных тайнiкоў, дзе розныя прадметы хавалiся ад мытнага кантролю. Увогуле летась было спынена 2045 фактаў адмiнiстрацыйных правапарушэнняў (агульны кошт затрыманых прадметаў — 9,5 мiльярда рублёў), да адказнасцi прыцягнуты 1374 вiнаватыя асобы. Па-ранейшаму "традыцыйным таварам" кантрабанднай дзейнасцi з’яўляюцца тытунёвыя вырабы — 365 пратаколаў. На другiм месцы — адзенне i абутак (192 факты), на трэцiм — аўтазапчасткi (113 фактаў). Далей у гэтым "рэйтынгу" — бытавая тэхнiка i электраiнструмент, мабiльныя тэлефоны, камп’ютарная, аргтэхнiка i аксэсуары да iх, валюта, мыйныя сродкi, прадукты харчавання, мэбля i мэблевая фурнiтура, аўтатранспартныя сродкi, ювелiрныя вырабы з каштоўных металаў. Барыс ПРАКОПЧЫК. Хто ўкраў маё мяса?Такiм пытаннем заклапочана жыхарка горада Рагачова, якая захоўвала мяса i сала ў колькасцi 36 кiлаграмаў у недабудаваным доме. Прыйшла туды гэтымi днямi — а ў памяшканнi вырваны прабой, i ад свiнiны нават паху не засталося. А вось у наступным выпадку мiлiцыi ўдалося выявiць зладзюжку: 35-гадовую рабочую СВК "Дзедлава", што ў тым жа Рагачоўскiм раёне, за плячыма якой раней быў крымiнал i за гэта яна ўжо зведала лаву падсудных. Жыхарка вёскi Малашкавiчы, выбраўшы зручны момант, праз акно пралезла ў дом пенсiянеркi (вёска Асмаловiчы) i забрала 12,5 кiлаграма мяса. Як гаворыцца, не да тлушчу ёй зараз. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Рабаўнiкi на дарозеАпоўначы на аўтадарозе Брэст—Маларыта, каля пас. Мухавец, на траiх жыхароў Брэста напалi невядомыя i гвалтам забралi мабiльныя тэлефоны, 1,5 млн рублёў i 300 еўра, а затым пашкодзiлi аўтамашыну аднаго з абрабаваных i з’ехалi на "Жыгулях". Рабаўнiкоў затрымалi ў Жабiнкаўскiм раёне падчас рэалiзацыi плана "Перахоп". Высветлiлася, што нападалi расiяне з г. Шахты Растоўскай вобласцi. Двое з траiх аказалiся братамi. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такiм пытаннем заклапочана жыхарка горада Рагачова, якая захоўвала мяса i сала ў колькасцi 36 кiлаграмаў у недабудаваным доме. Прыйшла туды гэтымi дня |
|