21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вышукваецца аграном з веданнем італьянскай...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вышукваецца аграном з веданнем італьянскай...

Падчас крызiсу запатрабаванымi аказалiся эксклюзiўныя спецыялiсты

Як сцвярджаюць спецыялiсты ў галiне працаўладкавання, снежань—студзень — "мёртвы" сезон як для пошуку працы, так i для падбору супрацоўнiкаў. А ўжо ва ўмовах цяперашняга крызiсу — i тым больш. Аднак факт застаецца фактам: на мяжы 2008/2009 многiя беларускiя працадаўцы не толькi не "заляглi на дно", а, наадварот, заклапочаны пошукам разнастайных, часам вельмi рэдкiх спецыялiстаў.

З дапамогай звестак кадравых агенцтваў мы склалi своеасаблiвы рэйтынг самых незвычайных вакансiй, якiя ў канцы мiнулага — пачатку гэтага года былi запатрабаваны на рынку працы Беларусi. Амаль усе яны сталi сапраўдным галаўным болем прафесiйных рэкрутэраў (спецыялiстаў па падборы кадраў). І, тым не менш, кандыдаты на некаторыя з iх у краiне знайшлiся. Пракаментаваць не зусiм звычайныя запыты працадаўцаў мы папрасiлi спецыялiстаў сталiчнага кадравага агенцтва "Квадрат".

Аграном-садавод з веданнем замежнай мовы

Клiент-iтальянец хоча, каб будучы работнiк быў аграномам са спецыялiзацыяй "садаводства", бо яму давядзецца вырошчваць... яблыневы сад. Паводле iнфармацыi клiента, клiмат поўначы яго радзiмы i Беларусi вельмi падобны, таму карлiкавыя яблынi, якiя растуць на горных плато Iталii, выдатна прыжывуцца ў нас. З пладоў будзе вырабляцца вiно, якое затым будзе экспартавацца ў Iталiю.

Акрамя таго, кандыдат павiнен жыць у невялiкiм горадзе, скажам, Лiдзе, i выдатна размаўляць на нямецкай або iтальянскай мовах. Апошняе патрабаванне абумоўлена тым, што заказчык не хоча працаваць праз перакладчыка, а хоча абмяркоўваць усе дэталi будучай справы з выканаўцам асабiста.

Каментуе Сяргей Андронаў, кансультант кадравага агенцтва:

"Складанасць заключаецца ў наступным. Па-першае, наўрад цi ў Лiдзе знойдзецца шмат аграномаў-садаводаў. Па-другое, цяжка адшукаць чалавека, якi, разам з падобнай адукацыяй, мае нядрэнны ўзровень валодання нават не "папулярнай" англiйскай, а нямецкай або — яшчэ горш — iтальянскай. Да таго ж, як вопытныя рэкрутэры мы загадзя прадбачым праблемы ў рэалiзацыi плана заказчыка, якiя патрабуюць ад сушукальнiка наяўнасцi дадатковых дзелавых якасцяў. Напрыклад, выдатныя камунiкатыўныя навыкi (яму давядзецца прайсцi па многiх iнстанцыях, магчыма, дамаўляцца з кiраўнiцтвам калгасаў аб арэндзе зямлi i г.д.), арганiзатарскiя i адмiнiстратарскiя здольнасцi (паставiць справу на канвеер, кiраваць персаналам, якi даглядае 100 га саду) i г.д.".

Iнжынер-будаўнiк з навыкамi перакладчыка

Замежная кампанiя выйграла тэндар на будаўнiцтва ў Мiнску вялiкага жылога комплексу. Сёння справа знаходзiцца на стадыi праектавання, i заказчыку патрэбен iнiцыятыўны чалавек са спецыяльнай адукацыяй, якi правядзе неабходныя дакументы па ўсiх iнстанцыях. Акрамя таго, гэта павiнен быць кандыдат з выдатным веданнем англiйскай мовы, бо iнвестары хацелi б атрымлiваць усю тэхнiчную дакументацыю у англiйскiм перакладзе, але пры гэтым чамусьцi не хочуць трацiцца на перакладчыка. Унiкальнасць вакансii яшчэ i ў тым, што на сёння гэта адзiная прапанова, дзе працадаўца не толькi не "замарозiў" планку заробку, але i гатовы разглядаць сустрэчныя прапановы па зарплаце.

Каментуе Мая Чурылава, эксперт кадравага агенцтва:

"Хутчэй за ўсё, у кандыдата будзе "перакос" або ў бок ведання англiйскай, або ў бок вопыту i прафесiйных навыкаў. На жаль, наша краiна яшчэ не выйшла на той узровень, калi валоданне хоць бы адной замежнай мовай — звычайная для грамадзян справа. Акрамя гэтага, на сёння супрацоўнiкi (i асаблiва высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты) лiчаць за лепшае трымацца за сваё працоўнае месца i вельмi баяцца яго мяняць.

Яшчэ летам для кампанiй з будаўнiчай галiны сiтуацыя, калi яны гатовыя былi плацiць добраму спецыялiсту практычна любыя грошы — толькi знайдзi — была звычайнай. Сёння ж гэта выключны выпадак".

Дырэктар у сацыяльнай сферы са стажам прыстойнага сем’янiна

Сацыяльнай арганiзацыi, якая займаецца выхаваннем дзяцей, падтрымкай i развiццём сем’яў, патрэбен дырэктар. Акрамя стандартных патрабаванняў да такога роду кандыдатаў (выдатныя адмiнiстрацыйныя здольнасцi), ёсць i яшчэ адно: сушукальнiк зноў-такi павiнен выдатна валодаць англiйскай мовай, бо iнвестыцыi ў кампанiю паступаюць галоўным чынам ад замежных iнвестараў, якiя хочуць кантактаваць з арганiзацыяй непасрэдна. Але i гэта яшчэ не ўсё. Кандыдат — увага! — абавязкова павiнен быць сямейна-арыентаваным чалавекам i прыстойным сем’янiнам, шчыра любiць дзяцей, мець вопыт стасункаў з дзiцячымi калектывамi, быць добрым, сумленным, прыстойным i спагадлiвым. Можна сказаць, ён павiнен валодаць зусiм пэўным складам душы.

Каментуе Святлана Карасцялёва, дырэктар кадравага агенцтва:

"Магчыма, на першы погляд падасца, што менавiта выяўленне пэўных душэўных якасцяў можа стаць праблемай у справе пошуку i падбору патрэбнага кандыдата. Аднак якраз у гэтым для спецыялiстаў няма нiчога незвычайнага — сучасныя тэхналогii рэкрутынга дазваляюць выявiць яшчэ i не такiя рысы. Складанасць заключаецца якраз-такi ў спалучэннi блiскучых прафесiйных якасцяў i выдатнага ведання англiйскай мовы".

Кiраўнiк аддзела маркетынгу з адукацыяй МВА i вясковай "прапiскай"

Спецыялiст патрэбен кампанii, якая вырабляе сельскагаспадарчае абсталяванне. У сувязi з гэтым кандыдат павiнен быць чалавекам, якi вырас у вёсцы, а таксама чалавекам, якi абавязкова "добра ведае i любiць кароў". Пры ўсiм гэтым сушукальнiк павiнен мець замежную адукацыю. Лепш за ўсё — у Гарвардзе. Зрэшты, мiнiмальнае патрабаванне — хоць бы МВА. Таксама меркавалася, што пасля атрымання названай адукацыi кандыдат вярнуўся ў Беларусь i ўжо тут прадоўжыў цiкавiцца жывёлагадоўляй: сёння ён у курсе навiн галiны, разбiраецца ў сучасных праграмах i г.д.

Каментуе Сяргей Андронаў, кансультант кадравага агенцтва:

"Катэгорыя "жорсткi эксклюзiў". На наш погляд, iдэальнага кандыдата не iснуе ў прыродзе. Зрэшты, невялiкi шанц знайсцi кагосьцi "прыкладна з гэтай галiны" ёсць".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас крызiсу запатрабаванымi аказалiся эксклюзiўныя спецыялiсты Як сцвярджаюць спецыялiсты ў галiне працаўладкавання, снежань—студзень — "мёрт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика