...
...
Споўнiлася 90 гадоў з дня нараджэння Мiкалая Альшэўскага, удзельнiка вызвалення Беларусi ад фашысцкiх захопнiкаў у гады Вялiкай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза. Быў камандзiрам танка, загiнуў у баi ў 1944 г. Яго iмем названая вулiца ў Мiнску У Салiгорску ў гаражы ў аўтамабiлi "Форд" знойдзены трупы мужчын 1957 i 1985 гадоў нараджэння. Паводле папярэдняй версii, яны загiнулi ў вынiку атручэння чадным газам. Гараж i аўтамабiль належаць аднаму з загiнулых. Як папярэджваюць медыкi, смерць ад канцэнтраванага чаднага газу можа наступiць на працягу 10 хвiлiн. У тэрапеўтычным аддзяленнi Хойнiцкай раённай бальнiцы невядомы скраў пераносны электракардыёграф. Новае абсталяванне коштам каля Br3,5 млн паступiла сюды нядаўна. ЭК знаходзiўся ў працэдурным кабiнеце тэрапii, якi ў працоўны час практычна не зачыняўся. Па версii праваахоўнiкаў, зламыснiк мог прыняць апарат на ноўтбук, бо яны маюць знешняе падабенства. Прадаць гэтае медабсталяванне або выкарыстоўваць дома практычна немагчыма. Узбуджана крымiнальная справа. Брэсцкiя мытнiкi спынiлi ў пункце мытнага афармлення "Брэст-Цэнтральны" спробу вывазу за межы краiны буйной сумы незадэклараванай валюты. Схаваныя 127550 еўра мытнiкi выявiлi ў падушцы аднаго з купэ цягнiка № 11 Масква — Варшава. Пры праверцы высветлiлася, што грошы належаць грамадзянцы Расii. У мытную дэкларацыю гэтую суму жанчына не ўнесла, паведамiўшы толькi аб правозе 300 еўра. Незадэклараваная валюта канфiскаваная, справа перададзеная ў суд. Як папярэджваюць на мытнi, фiзiчная асоба можа вывезцi за мяжу без пiсьмовага дэкларавання замежную валюту ў суме, эквiвалентнай $3 тыс. Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi ў лесе пад Ратамкай (Мiнскi раён) 6 грамадзян В’етнама, якiя нелегальна спрабавалi трапiць з Масквы праз Беларусь у краiны Еўрасаюза. Яны правялi ў лесе без дакументаў 3 днi i былi затрыманыя мiлiцыяй. Як мяркуюць праваахоўнiкi, асобы, якiя займаюцца нелегальнай перапраўкай людзей у Еўропу, прывезлi в’етнамцаў у лес i сказалi, што яны знаходзяцца ў адной з краiн Еўрасаюза. Такiя выпадкi здаралiся неаднаразова. За трое сутак, пакуль iншаземцы блукалi па лесе, яны змерзлi i прагаладалiся, у аддзяленнi мiлiцыi прагна елi батон i пiлi гарачую гарбату. Падрабязнасцi выяўляюцца. Адразу восем блiзнятаў нарадзiла жыхарка Паўднёвай Калiфорнii — шэсць хлопчыкаў i дзве дзяўчынкi. Гэта другi выпадак у свеце. Вага нованароджаных складае ад 820 г да паўтара кiлаграма. Як паведамiлi ўрачы клiнiкi, выпадак сапраўды ўнiкальны — усе малыя адчуваюць сябе нармальна: пры родах спраўна крычалi i актыўна рухалi ножкамi. Каля ўзбярэжжа Гаяны шукальнiкi скарбаў выявiлi карабель з золатам, плацiнай i алмазамi, патоплены нямецкай падлодкай у гады другой Сусветнай вайны. На борце знаходзяцца каштоўнасцi агульным коштам 2,6 мiльярда фунтаў стэрлiнгаў. Калi гэтыя скарбы рэальныя, то знаходка — самая буйная ў грашовым вылiчэннi ў гiсторыi шукальнiкаў затанулых скарбаў. Карабель ляжыць на глыбiнi прыкладна 250 м. Транспарт з каштоўным грузам выйшаў з аднаго з еўрапейскiх портаў i трымаў курс на ЗША. Каштоўнасцi прызначалiся для дастаўкi ў Нью-Ёрк i далей у казну ЗША ў якасцi аплаты ленд-лiзу. Судна было патопленае ў чэрвенi 1942 г. Чакаецца, што правы на груз прад’явяць некалькi бакоў. Уваход на кiеўскiя могiлкi стаў платным. Адпаведны загад падпiсаў старшыня Кiеўскай гарадской дзяржаўнай адмiнiстрацыi Леанiд Чарнавецкi. Дакладная цана ўваходу пакуль невядомая, чыноўнiкi сцвярджаюць, што на розных могiлках яна будзе неаднолькавая. Раней мэр Кiева неаднаразова заяўляў, што ў сферы рытуальных паслуг працвiтае хабарнiцтва, таму i неабходна вызначыць тарыфы. ПОЎНЫ АБЗАЦ 1,5 млн. лiтаў патрабуе ў якасцi кампенсацыi за свае 13-гадовыя пакуты жыхарка Каўнаса, у жываце якой апынуўся хiрургiчны iнструмент, што па форме нагадвае падэшву. Гэта i стала прычынай невыносных боляў, якiя 13 гадоў мучылi 49-гадовую бухгалтарку. Увесь гэты час жанчына не магла павярнуцца на правы бок. У красавiку мiнулага года рэнтген паказаў, што ў яе жываце знаходзiцца iншародны прадмет. У ходзе аперацыi высветлiлася, што нармальнаму жыццю пацыенткi перашкаджала 28-сантыметровая лапатка, якая выкарыстоўваецца пры сшыўцы сценак жывата. Яе вага — 276 грамаў! Эксперты Інстытута судовай экспертызы лiчаць, што iнструмент пакiнулi ў целе пацыенткi хiрургi ў 1995 годзе падчас аперацыi па выдаленнi жоўцевага пузiра. У брытанскiм горадзе Еавiль мужчына апынуўся зацiснутым пад канапай на 60 гадзiн. Адзiнае, да чаго ён мог дацягнуцца за гэты час — бутэлька вiскi. Чалавек жыў адзiн, да ўсяго меў праблемы з пазваночнiкам. Падчас адключэння электрычнасцi ён спатыкнуўся, пераляцеў праз канапу, якая ўпала на яго. У вынiку мужчына апынуўся ў пастцы. У чаканнi дапамогi ён праляжаў 60 гадзiн — да тэлефона было немагчыма дацягнуцца. Увесь гэты час ён правёў без вады i ежы, толькi рабiў час ад часу невялiкiя глыткi вiскi з бутэлькi, якая ўпала побач. Нарэшце ў акне ён убачыў унука суседа, якi i выклiкаў медыкаў. Тыя адвезлi пацярпелага ў лякарню, дзе ён правёў 5 дзён.Побач з саксонскiм гарадком Лiмбах-Оберфрома 23-гадовы вадзiцель "Шкоды Актавii" не справiўся з кiраваннем, вылецеў з трасы i, праляцеўшы па паветры 35 метраў, урэзаўся ў дах мясцовай царквы. Прычынай стала шматразовае перавышэнне хуткасцi. Страцiўшы кантроль над аўтамабiлем на павароце, вадзiцель прабiў агароджу i з’ехаў на травяны схiл, якi паслужыў свайго роду трамплiнам. Машына ўзляцела на вышыню каля сямi метраў. Сама царква, у даху якой засела машына, знаходзiлася крыху нiжэй за ўзровень шашы. Вадзiцеля дасталi з машыны i адправiлi ў лякарню, у яго сур’ёзныя пашкоджаннi Пастар царквы са свайго боку заявiў: той факт, што чалавек пасля такой аварыi наогул застаўся жывы, з’яўляецца цудам Божым. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тэрапеўтычным аддзяленнi Хойнiцкай раённай бальнiцы невядомы скраў пераносны электракардыёграф. Новае абсталяванне коштам каля Br3,5 млн паступiла с
|
|