Выплаты збораў за візы ў Ізраiль адменяць?
Выплаты збораў за візы ў Ізраiль адменяць?
Беларусь i Iзраiль прапрацоўваюць праект дакумента, якi прадугледжвае адмену выплаты збору за вiзавыя паслугi. Аб гэтым паведамiў пасол Дзяржавы Iзраiль у Беларусi Эдуард Шапiра. Паводле слоў дыпламата, для абмеркавання гэтага пытання ў Мiнск ужо прыязджала дэлегацыя консульскага ўпраўлення МЗС Iзраiля. "Спачатку мы разглядаем адмену ўзносаў за вiзы. На другiм этапе будзем разглядаць i пытанне аб адмене вiз. Але для гэтага спатрэбiцца пэўны час", — падкрэслiў пасол. Ён таксама дадаў, што ў перспектыве ўвядзенне бязвiзавага рэжыму цалкам магчыма. Эдуард Шапiра нагадаў, што Iзраiль увёў бязвiзавы рэжым з Расiяй з 20 верасня 2008 года. Эдуард Шапiра ў гутарцы з журналiстамi выказаўся за актывiзацыю турыстычных сувязей, а таксама мiжчалавечых кантактаў памiж народамi дзвюх краiн. Паводле яго слоў, у гэтым годзе будзе адзначацца стагоддзе горада Тэль-Авiва, па гэтаму выпадку пройдуць мерапрыемствы, у тым лiку i ў Беларусi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Iзраiль прапрацоўваюць праект дакумента, якi прадугледжвае адмену выплаты збору за вiзавыя паслугi. Аб гэтым паведамiў пасол Дзяржавы Iзраi |
|