Антыкрызiсны форум у Давосе
Антыкрызiсны форум у Давосе
Учора вечарам у швейцарскiм гарналыжным курорце Давос выступленнем старшынi расiйскага ўрада адкрыўся Сусветны эканамiчны форум. Менавiта па прапанове яго арганiзатараў Уладзiмiр Пуцiн стаў першым i галоўным дакладчыкам на цяперашняй сустрэчы бiзнэс-элiты планеты. Такiм чынам, вiдаць, Расiя сёлета будзе задаваць тон дыскусii ў Давосе. Цiкава, як усё хутка мяняецца ў свеце. На мiнулым форуме тон задавала ў многiм дэлегацыя Злучаных Штатаў. Тады гонар адкрыць форум мела дзяржсакратар ЗША Кандалiза Райз. Сёння амаль нiхто ў Давосе не ўспамiнае яе даклад. Сёлета афiцыйная Амерыка толькi акрэслiла, так бы мовiць, тут сваю прысутнасць. Па папярэднiх звестках, адмiнiстрацыю новага прэзiдэнта Барака Абамы прадстаўляе чыноўнiк у рангу дарадцы па грамадскiх сувязях Белага дома. Затое прыехалi былыя прэзiдэнт i вiцэ-прэзiдэнт Бiл Клiнтан i Альберт Гор. А вось расiйская дэлегацыя даволi прадстаўнiчая: першы вiцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў, памочнiк прэзiдэнта Расii Аркадзь Дварковiч, намеснiкi мiнiстраў эканомiкi i фiнансаў, намеснiк старшынi Цэнтральнага банка, прадстаўнiкi вялiкага бiзнэсу i, зразумела, кагорта кiраўнiкоў "Газпрама". Ну куды зараз без iх... Разам дэлегацыi ў Давосе давядзецца адстойваць расiйскi шлях выхаду з крызiсу. Яшчэ перад ад’ездам У. Пуцiн акрэслiў асноўныя пазiцыi свайго выступлення: прычыны сусветнага фiнансавага крызiсу, ацэнка сённяшняй сiтуацыi ў эканомiцы, а таксама прапанова шляхоў па абнаўленнi глабальнай эканомiкi. У. Пуцiн таксама заявiў, што расiйская дэлегацыя прапануе выпрацаваць адзiныя стандарты ў эканомiцы i на фiнансавых рынках. Днямi мы даведаемся, як гэтыя iдэi ўспрынялi iншыя ўдзельнiкi форуму. Увогуле ў Давосе плануецца заслухаць выступленнi па бягучым моманце многiх прэм’ераў. Упершыню ў гiсторыi форуму яго наведвае прэм’ер-мiнiстр Кiтая Вэнь Цзябао. Гэтаму факту надаецца шмат увагi. Нядаўна эксперты Сусветнага эканамiчнага форуму апублiкавалi даклад, у якiм, у прыватнасцi, гаворыцца, што свет чакае глабальная эканамiчная рэканструкцыя i што расiйска-кiтайскае партнёрства будзе там на вядучых пазiцыях. Таксама прагучаць прамовы лiдараў Японii, Германii, Вялiкабрытанii, iншых еўрапейскiх краiн, чакаецца прысутнасць прэзiдэнта Iзраiля Шымона Перэса i генеральнага сакратара ААН Пан Гi Муна. З кiраўнiкоў краiн СНД удзел у дыскусiях маюць намер узяць прэзiдэнты Украiны, Азербайджана, Арменii, Казахстана, Латвii, Лiтвы. У палiтыкаў сусветнага маштабу будзе самая вялiкая за ўсю гiсторыю давоскiх сустрэч, пачынаючы з 1971 года, аўдыторыя. Сёлета ў форуме ўдзельнiчаюць кiраўнiкi дзяржаў i ўрадаў з 43 краiн, а таксама больш 2,5 тысячы прадстаўнiкоў уплывовых дзяржаўных структур, бiзнэс-элiты i грамадскiх арганiзацый з 96 краiн, шмат знакамiтых навукоўцаў-эканамiстаў, рэлiгiйныя лiдары розных канфесiй, больш за 200 кiраўнiкоў СМI. Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора вечарам у швейцарскiм гарналыжным курорце Давос выступленнем старшынi расiйскага ўрада адкрыўся Сусветны эканамiчны форум. Менавiта па прапанове |
|