21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нас стала менш на 18 тысяч

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нас стала менш на 18 тысяч

Паводле папярэднiх звестак, на 1 студзеня ў Беларусi пражывала 9 млн 671,4 тыс. чалавек.

Такiм чынам, паведамiла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка, за мiнулы год колькасць насельнiцтва краiны скарацiлася на 18,4 тыс. чалавек. У прыватнасцi, насельнiцтва Брэстчыны зменшылася з 1 млн 435,1 тыс. да 1 млн 433 тыс., Вiцебшчыны — з 1 млн. 273,3 тыс. да 1 млн. 265,2 тыс., Гомельшчыны — з 1 млн. 468,6 тыс. да 1 млн 464,5 тыс., Гродзеншчыны — з 1 млн 106,6 тыс. да 1 млн 102,8 тыс., Мiншчыны — з 1 млн 461,8 тыс. да 1 млн 453,9 тыс., Магiлёўшчыны — з 1 млн 129,6 тыс. да 1 млн 123,1 тыс. жыхароў. Адзiным выключэннем тут сталася сталiца — насельнiцтва Мiнска павялiчылася з 1 млн 814,8 тыс. да 1 млн 828,9 тыс. чалавек.

Асноўнай прычыннай скарачэння колькасцi жыхароў Беларусi сталiся так званыя "натуральныя страты". Летась нарадзiлася 107,9 тыс. дзяцей — на 4,5 тыс. больш, чым у 2007 годзе. Разам з тым у краiне памерла 134,4 тыс. чалавек — у параўнаннi з пазамiнулым годам гэты паказчык зноў-такi ўзрос на 1,5 тысячы. Пры гэтым адмоўнае сальда крыху зменшылася за кошт мiграцыi. На працягу мiнулага года на сталае месца жыхарства да нас прыехалi 17 413, тады як з’ехалi за мяжу — 9268 чалавек.

Дарэчы, зазначыла Алена Кандраценка, летась у краiне было зарэгiстравана 77,2 тыс. шлюбаў i амаль 36,7 тыс. разводаў. Прычым адносна 2007 года першы паказчык скарацiўся на 14,6, а другi — узрос на 1,5 працэнта.

Сяргей ГРЫБ.

 

"Апетыты" эпiдэмii грыпу растуць

Па стане на 27 студзеня эпiдэмiя грыпу ахапiла ўжо тэрыторыю васьмi раёнаў Гродзенскай вобласцi: Навагрудскага, Лiдскага, Гродзенскага, Іўеўскага, Шчучынскага, Зэльвенскага, Свiслацкага i Мастоўскага. Працягваюць грыпаваць таксама жыхары Гродна, Лiды i Шаркаўшчынскага раёна. 26 студзеня ўпершыню эпiдпарог быў перавышаны ў Пiнску, Гомелi, Барысаве, Бабруйску i Салiгорску i ў другi раз — у Брэсце i Мiнску.

Па прычыне хваробы больш як 30 працэнтаў навучэнцаў вучэбны працэс быў спынены ў 54 школах. 15 школ, вучнi якiх адправiлiся на незапланаваныя канiкулы, размешчаны на тэрыторыi Брэсцкай вобласцi, 8 школ — у Вiцебскай, 7 школ — у Гомельскай, 22 школы — у Гродзенскай вобласцi i 2 школы — у Пухавiцкiм раёне на Мiншчыне. Разам з тым у 15 школах вучэбныя заняткi ўжо адноўленыя.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

Наеўся!

Кур’ёзны выпадак здарыўся днём каля в. Камянiца-Жыравецкая з жыхаркай Брэста. 72-гадовая жанчына iшла з аб’ёмным пакетам i вядром, гэта i прыцягнула ўвагу невядомага.

Пасля кароткай схваткi рабаўнiк адабраў пакет i вядро ў пенсiянеркi i збег. Пацярпелая заявiла пра напад у Брэсцкi РАУС, хоць рабаўнiку пажывiцца не было чым. У тым пакеце быў корм для сабак, а ў вядры — адходы.

Сымон Свiстуновiч.

 

Беспрацоўны вырабляў алкаголь

У Полацкiм раёне мiлiцыянеры у гаражы 49-гадовага беспрацоўнага знайшлi цэлы мiнi—цэх па вытворчасцi алкагольнай прадукцыi.

Канфiскавалi 5 тысяч гарэлачных этыкетак, 4,8 тысячы коркаў, 2,1 тысячы акцызных марак Рэспублiкi Беларусь i Расii, якiя ўжо выкарыстоўвалiся, больш як 27 лiтраў вадкасцi на аснове спiрту — у пластыкавых канiстрах.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэднiх звестак, на 1 студзеня ў Беларусi пражывала 9 млн 671,4 тыс. чалавек. Такiм чынам, паведамiла прэс-сакратар Нацыянальнага статысты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика