21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праз 2 гады сувязь у краiне будзе на ўзроўнi 10 перадавых еўрапейскiх краiн

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праз 2 гады сувязь у краiне будзе на ўзроўнi 10 перадавых еўрапейскiх краiн

— Мiнулы год мы пачыналi вельмi складана — нам было даведзена павышанае заданне па прыросце паслуг насельнiцтву, — падзялiўся вынiкамi працы галiны за мiнулы год мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Панцялей. — І пры заданнi 114,5% да канца года мы яго нават перавыканалi: прырост склаў 116,5%. 16,5 працэнта, здаецца, лiчба не вялiкая i не кажа напрамую пра тое, што мы зрабiлi. Але я хачу сказаць, што галiна сувязi ў 2008 годзе аказала паслуг насельнiцтву на суму 2 трлн 655 млрд беларускiх рублёў. Гэтая ўжо значная лiчба.

Мiкалай Пятровiч расказаў, што ў 2008 годзе ў галiну сувязi было прыцягнута 664,6 млрд беларускiх рублёў iнвестыцый, асноўнымi напрамкамi якiх стала развiццё сетак мясцовай сувязi i выкананне праграмы развiцця i адраджэння вёскi. За мiнулы год праведзена мадэрнiзацыя амаль 300 тысяч нумароў абаненцкiх лiнiй, прычым колькасць тэлефонных нумароў юрыдычных i прыватных асобаў павялiчылася на 150 тысяч.

— Напэўна, мiнулы год першы, калi мы дабiлiся скарачэння чаргi на ўсталяванне тэлефона. У параўнаннi з пачаткам яна паменела недзе на 30 тысяч чалавек, — пахвалiўся мiнiстр.

Задаволены ён i развiццём паслуг мабiльнай сувязi. За мiнулы год узровень пакрыцця тэрыторыi Беларусi мабiльнымi аператарамi ўзрос амаль на 3% i складае зараз 93%. Колькасць актыўных абанентаў стала больш за 8 мiльёнаў, прычым у Мiнсувязi актыўнымi ўжо не лiчацца тыя, хто маўчаў болей за 2 месяцы.

На пытанне пра павышэнне тарыфаў на паслугi МТС i VЕLСОM Мiкалай Пятровiч адказаў, што не бачыць тут нiчога дзiўнага:

— Я павiнен вам сказаць, што за мiнулы год, па звестках Нацстаткама, тарыфы выраслi ўсяго на 0,1%. Пры гэтым вы ведаеце лiчбы iнфляцыi ў Беларусi, якiя не звязаны з дэвальвацыяй. У 2007 годзе тарыфы на паслугi мабiльнай сувязi наогул не раслi. Таму сёння аператары проста вымушаны кампенсаваць свае страты прыбыткаў для таго, каб забяспечыць належнае пакрыццё выдаткаў, скажам, на эксплуатацыю сетак. Iдзе рост зарплаты, цэнаў на энерганосьбiты, у сувязi з дэвальвацыяй значна змяняецца арэндная плата, бо яна прывязаная да замежнай валюты i гэтак далей. У прынцыпе, тарыфы на паслугi мабiльнай сувязi ў нас у дзяржаве вельмi нiзкiя, калi параўнаць з iншымi краiнамi, нават у пераразлiку на даходы насельнiцтва.

Прааналiзаваўшы стан галiны ў рэспублiцы па iндэксе лiчбавай роўнасцi, якi выкарыстоўваецца Мiжнародным саюзам электрасувязi, спецыялiсты высветлiлi, што наш узровень развiцця знаходзiцца на сярэднееўрапейскiм узроўнi i трохi вышэйшы за агульнасусветны. Аднак Мiкалай Панцялей кажа, што ёсць яшчэ да чаго iмкнуцца:

— Мы паставiлi перад сабой задачу: за 2 гады дасягнуць узроўню развiцця 10 перадавых еўрапейскiх краiн. Пад рэалiзацыю гэтай праграмы неабходна будзе 4,5 трлн беларускiх рублёў, праўда, я хачу адразу сказаць, што яна распрацоўвалася да таго часу, як крызiсныя з’явы закранулi Беларусь. Але гэта не толькi за кошт падведамастных арганiзацыi, а за кошт усiх гульцоў на рынку тэлекамунiкацыi, ў тым лiку i правайдараў, i аператараў кабельнага тэлебачання.

Дарэчы, Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi ўзяло на сябе абавязательства да канца 2010 года забяспечыць пакрыццё тэрыторыi краiны, на якой пражывае 80% насельнiцтва, лiчбавым тэлевiзiйным вяшчаннем. Мiкалай Панцялей спадзяецца, што да таго часу i прамысловыя прадпрыемствы наладзяць выпуск лiчбавых прыставак да аналагавых тэлевiзараў, прычым па даступных цэнах.

Што датычыцца 2009 года, то мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi пакуль не бачыць падстаў турбавацца:

— Гэты год мы пачынаем, здаецца, нармальна. Пакуль якiх-небудзь сур’ёзных уздзеянняў крызiсу на сiтуацыю ў галiне мы не адчуваем. Самае галоўнае для нас, каб уся рэальная эканомiка рэспублiкi працавала ўстойлiва, ад гэтага будзе залежыць i вынiк працы нашай галiны. Заданне на гэты год у нас вельмi сур’ёзнае — забяспечыць прырост па паслугах сувязi для насельнiцтва i юрыдычных асобаў у памеры 30%. Гэта вельмi iстотная лiчба — 1,9 трлн рублёў.

Выконваць гэтае заданне плануецца ў першую чаргу праз развiццё новых паслуг : доступу да шыракапалоснага iнтэрнэту i iнтэрактыўнага тэлебачання.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Мiнулы год мы пачыналi вельмi складана — нам было даведзена павышанае заданне па прыросце паслуг насельнiцтву, — падзялiўся вынiкамi працы галiны за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика