Стаць беларускім артыстам i жыць беларускiм тэатрам
Стаць беларускім артыстам i жыць беларускiм тэатрам
28 студзеня ў Беларусi ўзгадвалi выдатнага артыста Паўла Кармунiна. У гэты дзень яму споўнiлася б 90 гадоў. Дзяржаўны музей гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры прысвяцiў вечарыну ў памяць пра народнага артыста Беларусi Паўла Кармунiна. Ён быў з тых артыстаў, якi, прыехаўшы ў Беларусь аднойчы, змог яе палюбiць, стаць настолькi сваiм, што нават загаварыў па-беларуску ў спектаклях Купалаўскага тэатра i стварыў арганiчныя вобразы беларусаў, пры тым, што сам нарадзiўся ў Татарстане. Да акцёрскай прафесii Павел Кармунiн звярнуўся падчас вайны, калi выступаў на франтах у брыгадах мастацкай самадзейнасцi. Можа, таму змог адчуць асаблiвасць характару беларусаў, якiя жылi з болем пасля вайны яшчэ шмат гадоў. У Беларусь Кармунiн прыехаў упершыню ў 1963 годзе, калi здымаўся тут у фiльме "Рагаты бастыён". Тады i атрымаў запрашэнне ў трупу Нацыянальнага тэатра, дзе сыграў шмат роляў, а яго героi станавiлiся больш зразумелымi дзякуючы таленту артыста. Ён быў сапраўдным беларусам, калi iграў Чарнушку ў "Людзях на балоце" паводле Мележа, Лявона Зяблiка i Сцяпана Крынiцкага ў купалаўскiх "Раскiданым гняздзе" i "Паўлiнцы". Акрамя таго, ёсць 60 фiльмаў, якiя захавалi яркi вобраз артыста, напрыклад, "Я родам з дзяцiнства", "Людзi на балоце", "Подых навальнiцы", "Паводка", "Бацька i сын" i iншыя. Павел Кармунiн выходзiў на сцэну тэатра iмя Купалы, калi яму ўжо было 80 гадоў. У спектаклi "Страсцi па Аўдзею" ён выконваў ролю бацькi, якая стала апошняй у яго творчасцi. У тэатры ў памяць пра народнага артыста Беларусi Паўла Кармунiна будзе сыграны спектакль "Паўлiнка", дзе доўгiя гады артыст выконваў ролю Сцяпана Крынiцкага. Але 1 лютага на сцэну выйдзе ў гэтай ролi iншы акцёр. Ларыса ЦІМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 студзеня ў Беларусi ўзгадвалi выдатнага артыста Паўла Кармунiна. У гэты дзень яму споўнiлася б 90 гадоў. Дзяржаўны музей гiсторыi тэатральнай i му |
|