21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стаўка рэфінансавання ў першым квартале застанецца нязменнай

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаўка рэфінансавання ў першым квартале застанецца нязменнай

Акрамя таго, кошт валютнага кошыка да 1 красавiка будзе блiзкiм да Br960, паведамiў на сустрэчы з журналiстамi ў Мiнску старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч.

Сёння ўжо нiхто, на думку Пятра Пракаповiча, не сумняваецца ў тым, што сусветны фiнансавы крызiс будзе мець доўгi перыяд. "Таму мы ў гэтых умовах, — заўважыў галоўны банкiр, — павiнны вырашыць самую галоўную задачу — забяспечыць выкананне ўсiх паказчыкаў, якiя забяспечваюць эканамiчны рост краiны, рост рэальных даходаў насельнiцтва". Адна з прыярытэтных задач, якая будзе вырашацца сёлета, — стабiльнасць нацыянальнай валюты. Пётр Пракаповiч нагадаў, што ў апошнiя пяць гадоў курс беларускага рубля да долара ЗША практычна заставаўся нязменным: нацыянальная валюта саступiла за згаданы перыяд "амерыканцу" толькi каля 60 рублёў. Аднак сёлета, каб мiнiмiзаваць негатыўныя наступствы сусветнага крызiсу, у рэспублiцы былi вымушаны пайсцi на аднаразовую карэкцiроўку курсу. Дарэчы, асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусi яшчэ летась значна дэвальвавалi свае нацыянальныя валюты. У вынiку наша рэспублiка, падкрэслiў старшыня праўлення Нацбанка, страцiла канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыi. І давялося рабiць тэрмiновыя захады, каб стымуляваць экспарцёраў. "З iншага боку, вопыт працы ў мiнулым упэўнiў нас, што ў такiх умовах мы не можам вырашаць усе задачы, калi не забяспечым знешнiя запазычаннi, якiя даюць магчымасць стабiльна працаваць эканомiцы, фiнансавай сiстэме, — зазначыў Пётр Пракаповiч. — Мы летась патрацiлi каля 3 мiльярдаў долараў ЗША, каб забяспечыць стабiльную працу эканомiкi. Каб прыцягнуць знешнiя сродкi ў гэтым годзе, нам неабходна было мець падтрымку з боку галоўнага заканадаўцы "моды" ў гэтым пытаннi — Мiжнароднага валютнага фонду".

 

Пётр Пракаповiч паведамiў, што менавiта МВФ настойваў на правядзеннi аднаразовай дэвальвацыi рубля. I, нягледзячы на тое, што беларускi бок вёў гутарку пра паступовую дэвальвацыю, каб дасягнуць пагаднення з МВФ аб выдзяленнi нашай краiне рэсурсаў, "мы не маглi рызыкаваць", i пагадзiлiся. "Пайшлi на непапулярную меру, але атрымалi магчымасць i сёлета працаваць стабiльна, устойлiва", — падкрэслiў галоўны банкiр.

Разам з тым Пётр Пракаповiч выказаў надзею, што ў далейшым падобныя крокi не спатрэбяцца. "У нас ёсць усе магчымасцi, — кажа ён, — каб забяспечыць прагнозныя паказчыкi па курсавой палiтыцы: кошт кошыку замежных валют будзе хiстацца ў межах плюс-мiнус 5 працэнтаў на працягу ўсяго года". У першым квартале калiдор хiстанняў беларускага рубля да кошыка будзе блiзкi да нуля, i на 1 красавiка кошт кошыка складзе каля 960 рублёў.

Закранаючы пытанне пра тыя працэнтныя стаўкi, якiя сёння склалiся на дэпазiтным рынку, крэдытным, Пётр Пракаповiч назваў iх гранiчнымi i зазначыў, што вышэй яны не павiнны ўзнiмацца. Прынамсi, такiя рэкамендацыi дадзены галоўным банкам камерцыйным. "Па меры стабiлiзацыi сiтуацыi пачнецца паступовае знiжэнне працэнтных ставак, — упэўнены старшыня праўлення Нацбанка. — Мы пачнём знiжэнне з працэнтных ставак па крэдытах на будаўнiцтва жылля. Мяркую, ужо ў блiжэйшы час банкi заявяць аб тым, што будуць знiжаныя працэнтныя стаўкi на будаўнiцтва жылля па няльготных крэдытах". Для таго ж, каб гэтае знiжэнне прайшло для банкаў як мага менш балюча, галоўны банк учора прыняў рашэнне аб знiжэннi адлiчэнняў у фонд абавязковых рэзерваў на 300 млрд рублёў. Гэтыя грошы вяртаюцца камерцыйным банкам: Нацбанк рэкамендаваў накiраваць iх, у першую чаргу, на крэдытаванне жыллёвага будаўнiцтва.

Не будзе мяняцца ў першым квартале i стаўка рэфiнансавання. У красавiку, калi высветлiцца сiтуацыя з iнфляцыяй (па году прагназуецца, што яна застанецца ў межах 11—11,5 працэнта), i пацвердзяцца аптымiстычныя прагнозы, пачнецца паступовае знiжэнне стаўкi рэфiнансавання.

Мiж iншым, як паведамiў кiраўнiк галоўнага банка, у красавiку-маi Беларусь разлiчвае на атрыманне крэдыту ў памеры 1 млрд долараў ЗША ад Сусветнага банка. Цяпер вядзецца адпаведная работа па вырашэннi гэтага пытання. Акрамя таго, вядуцца перамовы з Еўрапейскiм банкам рэканструкцыi i развiцця па выдзяленнi нашай краiне рэсурсаў, якiя могуць паступiць ужо да лiпеня гэтага года. Паводле прагнозу Нацбанка, залатавалютныя рэзервы нашай краiны ў нацыянальным вызначэннi на пачатак наступнага года павiнны скласцi 5 млрд 870 млн — 7 млрд 750 млн долараў супраць 3 мiльярдаў 660 млн долараў на 1 студзеня гэтага года.

Адказваючы на пытаннi, Пётр Пракаповiч развянчаў чарговы мiф аб тым, што ў Беларусi будуць шматлiкiя курсы валют. "Нi сёння, нi заўтра шматлiкасцi курсаў у краiне не будзе", — заявiў ён. Акрамя таго, паводле слоў кiраўнiка Нацбанка, не плануюцца нiякiя абмежаваннi i па продажы валюты ў "абменнiках".

Iгар Шчучэнка.

 

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акрамя таго, кошт валютнага кошыка да 1 красавiка будзе блiзкiм да Br960, паведамiў на сустрэчы з журналiстамi ў Мiнску старшыня праўлення Нацыянальна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика