21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

МЕРЧЭНДАЙЗІНГ ЯК МАСТАЦТВА ГАНДЛЮ

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МЕРЧЭНДАЙЗІНГ ЯК МАСТАЦТВА ГАНДЛЮ

Гандаль Гомельшчыны не адчуў знiжэння пакупнiцкага попыту ў сувязi з уплывам сусветнага эканамiчнага крызiсу. Пра гэта заявiлi кiраўнiкi буйных крамаў абласнога цэнтра.

— Пакуль крызiс нас не закрануў. Не змянiлiся цэны на такiя тавары, як хлеб, малако. Растуць цэны толькi на iмпартны тавар. Мы пакуль што працуем на рэштках iмпартнай прадукцыi. Замежны вытворца ў фармiраваннi цаны арыентуецца на курс валюты, i таму, вiдаць, будуць змены, — кажа Аляксандр Сянькевiч, дырэктар вялiзнай харчовай крамы "Моладзевы", якi быў адкрыты на ўскраiне Гомеля толькi тры месяцы таму. Ён жа падкрэслiвае, што ў краме сёння больш за 90% тавараў беларускiх вытворцаў.

— Сёння ў продажы ёсць i ёгурты з разнастайнымi дабаўкамi, i малако з рознымi тэрмiнамi захоўвання i рознай тлустасцi. Значна лепшай па якасцi стала айчынная кансервацыя. У нас вельмi добра iдуць брылёўскi i тураўскi гарошак. Няма праблем з гароднiнай. Круглы год у нас ёсць i морква, i бурак, i цыбуля, i капуста адпаведнай якасцi. Уся гароднiна, акрамя цытрусавых — беларуская. Традыцыйна замежныя алей, вiно вiнаграднае, алiўкi. Тут нiчога не зробiш... Нашы вытворцы паляпшаюць якасць i прывабнасць упакоўкi, разнастайнасць асартыменту. Хоць, калi шчыра, пакуль упакоўка некаторых тавараў вымушае чакаць лепшага. Трэба i асартымент пастаянна пераглядаць.

Пакупнiк сёння мае магчымасць параўноўваць прадукцыю. I робiць гэта вельмi ўважлiва. Мала хто сёння бярэ з палiцы прадукт, не пацiкавiўшыся, з чаго ён зроблены. I тут — перавага беларускiм вытворцам, кажа загадчык секцыi крамы "Моладзевы" Людмiла Мац’янава.

— У нас беларускi тавар iдзе лепш, чым замежны. Ён i крыху таннейшы, i па якасцi добры. Ва ўсякiм разе — усё дзiцячае харчаванне. Паглядзiце, якая ўпакоўка кашаў для дзяцей! Не адрознiш ад iмпартнай. Макаронныя вырабы сталi вельмi добрай якасцi i значна таннейшыя, чым замежныя — "Пастараль", 450 грамаў каштуе паўтары тысячы. Такiя ж замежныя — 3 тысячы 220 рублёў, самыя танныя — 2 тысячы 930 рублёў.

— I заўважце: у беларускiх прадуктах харчавання значна менш выкарыстоўваюцца спецыяльныя дабаўкi, узмацняльнiкi смаку. А ў iмпартных вырабах агульнавядомае "Е" ёсць нават у вiне, сушаных фруктах. Генетычна мадыфiкаваных тавараў у наяўнасцi ўвогуле няма — мы не бяром такi тавар, — сцвярджае намеснiк загадчыка крамы "Моладзежны" Святлана Зайцава.

Аднак, вядома, кожны гандляр хвалiць свой тавар. Гамяльчанку Людмiлу Елiзаранка можна назваць незалежным экспертам. Яе думка такая:

— Я лiчу, што ў нас асартымент беларускiх малочных вырабаў вельмi вялiкi. I мясныя прадукты — я мела магчымасць каштаваць украiнскую i расiйскую прадукцыю — у нашых каўбас смак куды лепшы! Што датычыцца якасцi — у нашых прадуктах ёсць дабаўкi, але не ў такой колькасцi, як у замежных. У нас значна менш. Калi весцi размову пра асартымент прамысловых тавараў, хацелася б, каб ён быў большым. Хоць, напрыклад, керамiчнага посуду ў нас дастаткова. Не хапае, мне здаецца, на сталовым посудзе больш сучасных малюнкаў. У нас пакуль што дызайн не вельмi...

Наша размова iдзе ў аддзеле посуду крамы "Панарама" ў цэнтры Гомеля. Яе загадчыца Галiна Даўгалёва згодная, што вытворцам ёсць над чым працаваць, але ж узгадвае сiтуацыю 10-гадовай даўнасцi.

— Раней мы сваё адразу пазнавалi — у першую чаргу па дызайне. Афармленне нашага тавару было, безумоўна, жудасным. Цяпер вытворцы айчынныя нядрэнна працуюць. Паглядзiце бытавую тэхнiку, электратавары, печы ЗВЧ, пыласосы — яны нiчым не адрознiваюцца ад завознага з-за мяжы тавару. Беларускай прадукцыi ў нас у таваразвароце каля 80%. Iмпартныя ёсць — гэта сувенiрная група тавараў, i тое — часткова. Беларускi тавар запатрабаваны ўвогуле па суадноснасцi "цана-якасць". У нас цана на сярэдняга пакупнiка разлiчана. I па афармленнi стала значна лепшай. Няма праблем з вяртаннем, абменам тавару. Ёсць гарантыйныя майстэрнi, сэрвiсныя службы, якiя iдуць насустрач пакупнiку. Мы iмкнёмся, каб наш беларускi тавар займаў цэнтральнае месца ў краме i быў на ўзроўнi вачэй пакупнiка.

Што датычыцца эканамiчнага крызiсу, то яго ўплыў гомельскiя гандляры прамысловымi таварамi пакуль што не вельмi адчуваюць.

— Зусiм не адчулi. Па плане таваразвароту даведзены паказчык нашаму магазiну — 117%, На сёння мы маем 126%. Гэта сведчыць пра тое, што тавар запатрабаваны, людзi яго купляюць. На замежныя тавары розныя пастаўшчыкi па-рознаму ўзнялi цэны. На сёння ў нас у продажы няма распаўсюджаных марак зубных пастаў — з улiкам таго, што iх цана павысiлася на 20%, — мы iх пакуль не атрымлiваем. Расiяне таксама павысiлi цану на некаторыя тавары, але не вельмi значна. Тым часам i беларускае прадпрыемства, якое вырабляе вазы са шкла, таксама падняло цану на 20%.

Сiтуацыю ў гандлi Гомельшчыны мы падагульняем разам з вядучым спецыялiстам аддзела арганiзацыi гандлю i грамадскага харчавання ўпраўлення гандлю i паслуг Гомельскага аблвыканкама Верай Баторавай.

— Было некалькi ажыятажных усплёскаў перад Новым годам, але цяпер сiтуацыя стабiлiзавалася. Па Гомельскай вобласцi ў агульным таваразвароце беларускiя тавары займаюць амаль 91%. Па нехарчовай групе — каля 77%. Пакупнiк на нейкi момант стаў менш купляць харчовыя тавары. I больш — тавары доўгатэрмiновага карыстання. Тым не менш, агульны таваразварот застаўся на леташнiм узроўнi.

А вось чаго нам па-сапраўднаму не хапае, — гэта раскручаных брэндаў, згаджаецца са мною Вера Юр’еўна.

— Нашым прамыслоўцам трэба больш праводзiць розных рэкламных акцый i распрацоўваць свае брэнды. I займацца мерчэндайзiнгам — гэта мастацтва пакласцi тавары так, каб iх абавязкова купiлi. Сёння немагчыма не ўлiчваць псiхалогiю пакупнiка. Пакуль такiх спецыялiстаў у гандлi не хапае.

Я гэта разумею так — калi правiльна размясцiць беларускi тавар, ён будзе лепш купляцца. I заклiк "Купляйце беларускае" будзе працаваць, а не перашкаджаць разгледзець цэннiк.

Iрына Асташкевiч.

Фота аўтара.

 

 

 
Теги: Курсы валют, Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандаль Гомельшчыны не адчуў знiжэння пакупнiцкага попыту ў сувязi з уплывам сусветнага эканамiчнага крызiсу. Пра гэта заявiлi кiраўнiкi буйных крамаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика