МОТАВЕЛА 2 лютага адновiць работу
МОТАВЕЛА 2 лютага адновiць работу
Аб гэтым было заяўлена на нарадзе кiраўнiцтва i прафсаюзнага камiтэта прадпрыемства, паведамiлi ў прэс-службе Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi. Прычынай для сустрэчы, iнiцыятарам якой выступiла ФПБ, паслужыла складаная сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя на прадпрыемстве. ААТ "Мотавела" прастойвае са снежня 2008 года, работнiкi знаходзяцца ў вымушаных водпусках з аплатай 2/3 ад тарыфнай стаўкi службовага акладу. Год таму, калi завод зведваў значныя цяжкасцi эканамiчнага характару, з мэтай яго падтрымкi быў прыцягнуты iнвестар — ATEC Holding GmbH (Аўстрыя). У пасяджэннi прынялi ўдзел кiраўнiк прадстаўнiцтва ATEC у Беларусi Аляксандр Тудвасеў, генеральны дырэктар завода Сяргей Аношка, старшыня Назiральнага савета ААТ "Мотавела" Аляксандр Слуцкi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым было заяўлена на нарадзе кiраўнiцтва i прафсаюзнага камiтэта прадпрыемства, паведамiлi ў прэс-службе Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi. Прычынай |
|