Асартымент цыгарэт адноўлены
Асартымент цыгарэт адноўлены
Хоць пастанова аб павелiчэннi цэнаў на тытунёвыя вырабы вытворчасцi СП "Тытунь-Інвест" была падпiсана яшчэ напрыканцы мiнулага працоўнага тыдня, фактычна ў сталiчным продажы цыгарэты пачалi з’яўляцца толькi ў пачатку гэтага. З ранiцы аўторка ў гандлёвых прадпрыемствах, дзе яшчэ заставалiся якiя-нiякiя рэшткi ад папярэднiх паставак, iшла пераацэнка, а ўвечары i ранiцай у сераду цыгарэты сталi адным з самых хадавых тавараў. Нагадаем, асартымент цыгарэт ад вышэйназванага вытворцы за апошнiя тыднi iстотна звузiўся: паводле ранейшых паведамленняў, у чаканнi згаданага павелiчэння цэнаў. Дарэчы, цэны павялiчылiся толькi на 10 працэнтаў, хоць вытворца разлiчваў на больш высокую лiчбу. Зараз, дарэчы, асартымент цыгарэт у гандлi цалкам адноўлены. Што да рознiчных цэнаў дык, напрыклад, пачак "Монтэ-Карла" каштуе 1730 рублёў, "Пал Мала" — 2 000 рублёў, "Вiнстана" — 2 200 рублёў. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хоць пастанова аб павелiчэннi цэнаў на тытунёвыя вырабы вытворчасцi СП "Тытунь-Інвест" была падпiсана яшчэ напрыканцы мiнулага працоўнага ты |
|