Пакаштуем кіжуч з неркай
Пакаштуем кіжуч з неркай
УП "Белрыба" ў лютым адкрывае яшчэ адну фiрмовую краму ў сталiцы, напрыканцы сакавiка — у Барысаве, а ў найблiжэйшай будучынi яшчэ два гандлёвыя павiльёны ў Салiгорску. "Белрыба" па-ранейшаму прапануе пакупнiкам самы шырокi асартымент рыбнай прадукцыi. Ужо сёння прадпрыемства запрашае набыць такiя вiды рыбы, як кiжуч i нерка, якiя адносяцца да сямейства ласасёвых. У хуткiм часе ў гандаль паступiць омуль, нэльма чыр i кiжуч халоднага вэнджання. Дарэчы, "Белрыба" застаецца адзiным прадпрыемствам, якое рэалiзуе ў Беларусi чорную iкру. Апошнюю нельга, вядома ж, назваць надта даступнай для шырокiх слаёў насельнiцтва, аднак сетка крамаў прадпрыемства прапануе далiкатэс па спецыяльным кошце — 230 замест 270 тысяч рублёў за 50 грамаў. Варта нагадаць, што па вынiках конкурсу "Прадукт года-2008" прадукцыя прадпрыемства "Белрыба" была адзначана Гран-пры i дыпломам 2-й ступенi, а ў межах конкурсу "Брэнд года-2008" — бронзавым медалём у прафесiйнай намiнацыi "Карпаратыўны брэнд". Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
УП "Белрыба" ў лютым адкрывае яшчэ адну фiрмовую краму ў сталiцы, напрыканцы сакавiка — у Барысаве, а ў найблiжэйшай будучынi яшчэ два гандл
|
|