Крызiс час аздараўлення?
Крызiс час аздараўлення?
Днямi ў Мiнску адбылася пазапланавая сустрэча дырэктараў асноўных кадравых агенцтваў i кансалтынгавых кампанiй аб’яднання "ДОКА". Вядучыя спецыялiсты па падборы персаналу абмяркоўвалi сённяшнi стан беларускага рынку працы i ўплыў крызiсу на баланс "попыт-прапанова". Падчас сустрэчы было адзначана, што, акрамя вiдавочных мiнусаў, крызiс, несумненна, нясе ў сабе i некаторыя плюсы. Напрыклад, крызiс — гэта час "аздараўлення", "ачышчэння" кампанiй, бо ў такi перыяд уважлiва пераглядаецца склад персаналу i пераразмяркоўваюцца функцыi супрацоўнiкаў (штат пазбаўляецца ад "баласту", адбываецца ратацыя i г.д.), скрупулёзна аналiзуецца велiчыня зарплат (уразаюцца неапраўдана высокiя заробкi, захоўваюцца з прыцэлам на наступнае павышэнне абгрунтаваныя стаўкi i г.д.), аптымiзуюцца бiзнэс-працэсы i г.д. Акрамя таго, iснуюць цэлыя галiны, для якiх крызiс з’яўляецца найбольш спрыяльнай умовай для развiцця. "Так, напрыклад, за кошт таго, што з цэнтралiзаванага гандлю па некаторых прычынах знiкла дзiцячае харчаванне, попыт на яго ў гандлёвых пунктах малога i сярэдняга бiзнэсу i iнтэрнэт-крамах узрос у разы, акрамя таго, на згаданы тавар паднялiся цэны. Гэта стварыла не толькi патрэбу ў дадатковых работнiках, але i магчымасць iх наймаць", — тлумачыць Святлана Карасцялёва, дырэктар кадравага агенцтва "Квадрат". Таксама нядрэнна адчуваюць сябе кампанii, якiя займаюцца сэрвiсным абслугоўваннем бытавой тэхнiкi: шквал замоваў (а значыць, патрэба ў адпаведных пасадах) абумоўлены тым, што сёння людзi сталi менш купляць новай бытавой тэхнiкi i аддаюць замест гэтага перавагу рамонту старой. Да таго ж было абазначана, што попыт на спецыялiстаў, якi рэзка знiзiўся ў леташнiм лiстападзе, крыху выраўняўся ў снежнi, а ў студзенi 2009 года прадэманстраваў стабiльны рост i нават дасягнуў узроўню, аналагiчнага ўзроўню студзеня 2008 года. Акрамя таго, аналiз 10 папярэднiх гадоў — з часу крызiсу 1998 года — дазваляе лiчыць "зацiшша", якое назiраецца на рынку працы, зусiм не вынiкам крызiсу, а проста праявай сезоннасцi, бо сённяшняе становiшча, у прынцыпе, адпавядае становiшчу на кадравым рынку ў снежнi-студзенi ў мiнулыя гады. Сярод агульных тэндэнцый была названа i большая патрабавальнасць працадаўцаў. Сёння яны скрупулёзна вывяраюць кожны радок заяўленай iмi вакансii i настойваюць на няўхiльным выкананнi ўсiх сваiх пажаданняў да кандыдата — адносна яго квалiфiкацыi, адукацыi, вопыту працы i г.д. Кампанii стараюцца адсочваць вынiкi працы кандыдата на папярэднiм месцы, больш педантычна ставяцца да збору рэкамендацый i г.д. Тым не менш, нягледзячы на большыя патрабаванні, на рынку назіраецца агульнае зніжэнне заработнай платы: у сярэднім ад 20 % (праславуты ўзровень падзення долара) да 50 % (той парог, паля перавышэння якога людзі проста адмовяцца працаваць). І, безумоўна, у параўнанні з дакрызісным перыядам на рынку працы значна, у некалькі разоў, павялічылася колькасць кандыдатаў, якія шукаюць працу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Мiнску адбылася пазапланавая сустрэча дырэктараў асноўных кадравых агенцтваў i кансалтынгавых кампанiй аб’яднання "ДОКА". Вядучыя сп
|
|