21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiжнародны год лёну

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiжнародны год лёну

Харчовая i сельскагаспадарчая Арганiзацыя Аб’яднаных Нацый (ФАО) абвясцiла пра пачатак Мiжнароднага года прыродных валокнаў — 2009.

Для нашай краiны галоўнае прыроднае валакно — лён. Яму ў нас, як паведамiў кiраўнiк дэпартамента грамадскiх сувязяў прадстаўнiцтва ААН у Мiнску Вiктар Радзiвiноўскi, будзе прысвечана мiжнародная канферэнцыя, на якой плануецца абмеркаваць перспектывы вырошчвання гэтай культуры ў Беларусi. Таксама адбудуцца конкурсы малюнкаў, вiктарыны сярод школьнiкаў i г. д. З нагоды Мiжнароднага года ў розных краiнах свету таксама пройдуць канферэнцыi, выставы i нават паказы мод. Сярод экзатычных для нас падзей — гэта, безумоўна, мiжнародны самiт па махеру ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiцы, а таксама творчы фэст па валокнах у Паўднёвым Кентэрберы (Паўднёвая Зеландыя).

Мэта Года — звярнуць увагу жыхароў усiх кантынентаў на важную ролю бавоўны, лёну, альпакi, сiзаля i канопляў (пянькi), а таксама поўсцi, вярблюджай поўсцi i поўсцi ангорскага труса, i, вядома ж, кашмiру. І такiм чынам палепшыць у цэлым iмiдж гэтых i iншых валокнаў. Бо iх вытворчасць як раслiннага, так i жывёльнага паходжання з’яўляецца важным сектарам сельскай гаспадаркi, якi штогод прыносiць фермерам свету прыбыткi ў памеры каля 40 мiльярдаў долараў ЗША. Прыродныя валокны калiсьцi валодалi стратэгiчным эканамiчным значэннем. Так, напрыклад, уздым Брытанii, як сусветнай дзяржавы, быў звязаны з поўсцю i тэкстылем, а шоўк стагоддзямi адыгрываў важную ролю ў мiжнародным гандлi.

Каралём прыродных валокнаў, вядома, па-ранейшаму з’яўляецца бавоўна. Гадавы аб’ём яе вытворчасцi складае каля 25 мiльёнаў тон. А ўсяго ў свеце штогод вырабляецца каля 30 мiльёнаў тон прыродных валокнаў.

У Кiтаi гэта бавоўна, поўсць, каноплi, сiзаль, валакно рамi, шоўк, а ў Андах у асноўным поўсць альпакi. Асноўнымi краiнамi-вытворцамi джуту з’яўляюцца Iндыя i Бангладэш.

Леанiд Тугарын.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Харчовая i сельскагаспадарчая Арганiзацыя Аб’яднаных Нацый (ФАО) абвясцiла пра пачатак Мiжнароднага года прыродных валокнаў — 2009. Для нашай краiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика