Спаднiцы ў гарошак i туфлi з сардэчкам
Спаднiцы ў гарошак i туфлi з сардэчкам
Так, многiя вытворцы шыкоўнага адзення прэт-а-партэ пацярпелi ад сумнай фiнансавай сiтуацыi. Глабальны крызiс не спрыяе росту аб’ёмаў продажу дарагога адзення, аднак хiба могуць цяжкiя абставiны адбiць у моднiц жаданне быць моднымi? Тым больш, калi наперадзе — вясна! Дзякуй дызайнерам, якiя прапануюць у сезоне вясна-лета 2009 забыцца на карычневы i чорны колеры ў тым жа абутку. Усе фарбы, усе вядомыя i неверагодныя адценнi захапiлi стваральнiкаў "нажных калекцый" для сонечных i цёплых дзён. Ружовыя, блакiтныя, фiялетавыя бацiльёны на больш халодныя веснавыя днi, чырвоныя, жоўтыя, iзумрудныя туфлi ды балеткi — на цёплы час... У адзеннi па-ранейшаму многае, калi не ўсё, вырашае арнамент. Адным з папулярных веснавых прынтаў павiнен стаць буйны i не вельмi гарошак. Класiчным кропкам i гарошынам дызайнеры надалi "новае дыханне". Цяпер гэты прынт не мае абмежаванняў нi па форме, нi па афарбоўцы. Буйныя яркiя гарошыны ў стылi рэтра прапануе Michael Kors, дробныя, менш заўважныя кропкi чорнага i белага колераў — Louis Vuitton, Valentino, DKNY. Каляровая феерыя захапiла ADAM i Undercover. А Vivienne Westwood пакiнула ад гарошын толькi контуры. Дарэчы, Вiв’ен Вествуд стварыла яркiя пластыкавыя туфлi Jellies, якiя сапраўды выклiкаюць асацыяцыi з жэлейнымi фiгуркамi. Нездарма такi дэсерт арыгiнальная Вествуд прысвяцiла дню ўсiх закаханых. А каб гэта было зразумела без дадатковых каментарыяў, адкрыты насок жыццярадаснага твора быў упрыгожаны пластыкавым сэрцам. Навiнка прапануецца ў некалькiх каляровых варыянтах — ад жамчужна-шэрага да сонечнага жоўтага. На паказе туфлi былi пададзены з пышнымi спаднiцамi i "металiчнымi" матэрыяламi. Застаецца ў модзе i тэндэнцыя агалення плячэй, грэчаскiх матываў i афрыканскiх настрояў. Афрыканскiя матывы знайшлi шырокае адлюстраванне ў абутку, аксесуарах i сумках Christian Dior. У лiку iншых модных тэндэнцый наступнага сезона з’явiўся i трэнд з разнастайнымi выразамi. Асаблiвае развiццё гэта тэма атрымала ў пляжнай модзе наступнага лета. Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так, многiя вытворцы шыкоўнага адзення прэт-а-партэ пацярпелi ад сумнай фiнансавай сiтуацыi. Глабальны крызiс не спрыяе росту аб’ёмаў продажу дарагога
|
|