Тры тысячы долараў за пікет супраць КДБ
3 февраля 2009 Общество
Любоў Лунёва, Радыё Свабода Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў моладзевых актывістаў за акцыю пратэсту супраць дзеяньняў мясцовага КДБ. Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў Андруся Цянюту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на 50 базавых велічыняў. Міліцыянты таксама абвінавацілі яго ў супраціве падчас затрыманьня. За гэта яго пакаралі штрафам на 30 базавых велічыняў. Агулам штраф атрымаўся 2 мільёны 800 тысяч рублёў, альбо тысячу амэрыканскіх даляраў. Васіля Токаранку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў - 1 млн 750 тысяч рублёў - за ўдзел у пікеце. На 100 базавых велічыняў штрафу суд пакараў Кастуся Жукоўскага. Ён мусіць заплаціць тры з паловай мільёны рублёў. Гэта амаль 1300 даляраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 февраля 2009 Общество Любоў Лунёва, Радыё Свабода Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў моладзевых актывістаў за акцыю пратэсту супраць дзеяньняў мясцовага КДБ.Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў Андруся Цянюту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на 50 базавых велічыняў.
|
|