21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фермеры прасiлi ўпарадкаваць падаткi i абяцалi забяспечыць рэгiён агароднiнай

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фермеры прасiлi ўпарадкаваць падаткi i абяцалi забяспечыць рэгiён агароднiнай

У Брэсцкiм абласным аграпрамысловым саюзе сабралiся старшынi раённых саветаў кiраўнiкоў фермерскiх гаспадарак i раiлiся, як жыць далей. У фермераў назбiралася шмат пытанняў да свайго саюза, да абласной улады, а заадно i прапаноў. Сельскiя гаспадары выказалi меркаванне, што яны маглi б забяспечыць патрэбы вобласцi ў агароднiне. І iм зрабiць гэта зручней на сваiх невялiкiх плошчах, чым СВК i ААТ. Сельгаспрадпрыемствы часта займаюцца гэтай работай, так бы мовiць, ва ўрон асноўным культурам, распыляючы сiлы i сродкi. А фермер здолеў бы вырошчваць моркву, цыбулю, буракi добрай якасцi i з прыбыткам для сябе. Гэта прапанова прагучала ад фермераў. А iм у сваю чаргу прапанавалi звярнуць большую ўвагу на развiццё агратурызму ў сваiх раёнах. Як вядома, крэдыт пад 5 працэнтаў гадавых на 5 гадоў i поўнае вызваленне ад аплаты падаткаў могуць атрымаць толькi прыватныя асобы i фермеры, якiя стануць гаспадарамi турыстычных сядзiбаў. Тым болей, што справа правераная, у вобласцi ёсць домiкi, за адпачынак у якiх аматары цiшынi i прыроды гатовыя плацiць ад 15 тысяч рублёў да 50 еўра ў суткi.

Але перш чым займацца турызмам цi, напрыклад, народнымi рамёствамi, кожны фермер iмкнецца развiць асноўную вытворчасць. I на гэтым шляху па-ранейшаму паўстае шмат пытанняў.

Напрыклад, чаму ў свабодным продажы няма мiнеральных угнаенняў, альбо як узяць у арэнду камбайн на час ўборкi? Гэты агрэгат патрэбны недзе два тыднi ў год, i купляць яго далёка не заўсёды выгадна маленькай сялянскай гаспадарцы. А ў некаторых раёнах развялi такую бюракратыю, што патрабуюць даведку пра тое, што гаспадарка мае больш за 50 гектараў, калi гаворка заходзiць пра выдзяленне тэхнiкi або ўгнаенняў. Аказалася, такiя "рабочыя" пытаннi можна было вырашыць i раней, калi б сельскiя гаспадары раней здагадалiся звярнуцца ў аграпрамысловы саюз. Далей iм паабяцалi спрыянне пры ўзнiкненнi падобных праблемаў.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" выканаўчы дырэктар абласнога аграпрамысловага саюза Мiкалай Казак, найбольшую дыскусiю падчас нарады выклiкала абмеркаванне падаткаабкладання фермерскiх гаспадарак. На першы погляд падаткi невялiкiя — 2 працэнты адзiнага сельгаспадатку i 10 працэнтаў ПДВ. Ды ёсць закавыка: калi гаспадар здымае з рахунка грошы, з яго вылiчваюць яшчэ 15 працэнтаў. Калi б грошы iшлi на развiццё вытворчасцi, то 15-працэнтны збор не браўся б. Але для вытворчасцi неабходныя таксама стол, камп’ютар, папера. А даказаць банку, што ты будзеш на гэтым весцi бухгалтарскi ўлiк, а не пiсаць любоўныя лiсты, не ўяўляецца магчымым. Таму фермеры i падрыхтавалi зварот у падатковыя органы з прапановай змянiць сiстэму падаткаабкладання. Яны гатовыя, напрыклад, плацiць тры працэнты замест двух адзiнага падатку i пры гэтым адмянiць 15-працэнтны збор, альбо пры здыманнi грошай з рахунка вызначыць неабходны мiнiмум.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсцкiм абласным аграпрамысловым саюзе сабралiся старшынi раённых саветаў кiраўнiкоў фермерскiх гаспадарак i раiлiся, як жыць далей. У фермераў наз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика