У доме Коласа немагчыма было сказаць няпраўду
У доме Коласа немагчыма было сказаць няпраўду
У адным з нашых нумароў Мiхась Мiцкевiч нагадаў запаветы Якуба Коласа ў адносiнах да беларускай мовы. Дзеля iх я iшла на сустрэчу з сынам пiсьменнiка, дзеля таго, каб узварухнуць чытачоў нашай газеты словамi пра СЛОВЫ, якiя iснуюць незалежна ад таго, якое надвор’е на дварэ, якi настрой у людзей, якiя ў iх планы на жыццё. Таму што словы нашы знайшлi прыстанак у кнiгах i ахоўваюцца тымi, хто ўмее чытаць i разумець. Дзякуючы ўважлiвым i зацiкаўленым чытачам, не знiкае цiкавасць i да асобы самога Якуба Коласа. Я не магла напiсаць пра каштоўнасць словаў пiсьменнiка i апусцiць тыя яскравыя эпiзоды з яго жыцця, якiя прыгадаў на сустрэчы Мiхась Мiцкевiч. Пра выхаванне пiсьменнiкам
У адным з нашых нумароў Мiхась Мiцкевiч нагадаў запаветы Якуба Коласа ў адносiнах да беларускай мовы. Дзеля iх я iшла на сустрэчу з сынам пiсьменнiка, дзеля таго, каб узварухнуць чытачоў нашай газеты словамi пра СЛОВЫ, якiя iснуюць незалежна ад таго, якое надвор’е на дварэ, якi настрой у людзей, якiя ў iх планы на жыццё. Таму што словы нашы знайшлi прыстанак у кнiгах i ахоўваюцца тымi, хто ўмее чытаць i разумець. Дзякуючы ўважлiвым i зацiкаўленым чытачам, не знiкае цiкавасць i да асобы самога Якуба Коласа. Я не магла напiсаць пра каштоўнасць словаў пiсьменнiка i апусцiць тыя яскравыя эпiзоды з яго жыцця, якiя прыгадаў на сустрэчы Мiхась Мiцкевiч. У адным з нашых нумароў Мiхась Мiцкевiч нагадаў запаветы Якуба Коласа ў адносiнах да беларускай мовы. Дзеля iх я iшла на сустрэчу з сынам пiсьменнiка, дзеля таго, каб узварухнуць чытачоў нашай газеты словамi пра СЛОВЫ, якiя iснуюць незалежна ад таго, якое надвор’е на дварэ, якi настрой у людзей, якiя ў iх планы на жыццё. Таму што словы нашы знайшлi прыстанак у кнiгах i ахоўваюцца тымi, хто ўмее чытаць i разумець. Дзякуючы ўважлiвым i зацiкаўленым чытачам, не знiкае цiкавасць i да асобы самога Якуба Коласа. Я не магла напiсаць пра каштоўнасць словаў пiсьменнiка i апусцiць тыя яскравыя эпiзоды з яго жыцця, якiя прыгадаў на сустрэчы Мiхась Мiцкевiч.— Наша выхаванне iшло праз любоў да свайго народа, да роднай прыроды, але бацька гэта вёў непрыкметна, — прыгадаў Мiхась Канстанцiнавiч. — Наогул умеў падаць нейкую думку так, каб не было вiдавочна, аб чым ён гаворыць. А мяне цягаў з маленства ў грыбы, кожнае лета мы выязджалi на прыроду. Ён быў настаўнiкам з вялiкай лiтары — вельмi клапатлiва ставiўся i да сваiх дзяцей, i да чужых. За больш чым 20 гадоў жыцця я нi разу не чуў, каб ён вылаяўся. Ён выйшаў з сялянскага асяродку, а такая адчувалася чысцiня — i моўная, i паводзiн. Дома ў нас была такая атмасфера, што немагчыма было сказаць няпраўду. Адзiн раз бацька можа ляснуў мне па патылiцы, але было за што. У дзясятым класе, калi я здаваў экзамены, вырашыў аднойчы пажартаваць, паказаць сябе дарослым. Здаў экзамен, а ўвечары прыйшоў i стаў нешта расказваць, нiбыта язык у мяне заплятаецца. Бацька паглядзеў i сказаў: "Сынок, сынок, рана ж ты пачаў..." А мацi кажа: "Дык ён жа iграе, што ж ты, не бачыш?.." Бацька мог са смуткам, або моўчкi адрэагаваць на нешта непрыемнае. А калi што-небудзь не так зробiш, можна было пачуць дакорлiвае: "Дзякуй табе..." А мая жонка, напрыклад, напiсала пра тое, як Янка Маўр выхоўваў сваiх дзяцей. У таго быў фiласофскi падыход, ён даваў капейкi на марожанае, калi дзiця прачытае пэўную колькасць старонак. Збiралi маркi з рознымi краiнамi, дык ён патрабаваў, каб абавязкова прачыталi пра гэтыя краiны ў энцыклапедыi. Вельмi цяжкiя былi ў iх умовы жыцця ў эвакуацыi ў Алма-Аце, бо Янка Маўр быў ужо пенсiянер, там на працу ўладкавацца нiдзе не мог. Нiякай дапамогi нi ад каго, нi ад Саюза пiсьменнiкаў. У 42-м годзе цi напачатку 43-га ён напiсаў бацьку пiсьмо: вельмi цяжка, дачку з дзясятага класа выганяюць, трэба заплацiць 200 рублёў, а ў iх не было нi капейкi. І Колас паслаў 200 рублёў Маўру, каб яго дачка Наташа магла скончыць дзесяцiгодку. Пасля ўсе смяялiся: бацька тады калым паслаў... Я спачатку паступiў у Варонежскi авiяцыйны iнстытут, а пасля перавёўся ў Маскоўскi. Мне трэба было недзе ўладкавацца, i бацька сказаў, што ёсць пакой у Яўгенii Лужанiнай. Бяда толькi, што там будзе жыць дачка Янкi Маўра, якая вучыцца ў авiяцыйным iнстытуце. Але можа быць вы неяк уладкуецеся, адгародзiцеся шырмай. Я тады пажартаваў: дык можа нам запiсацца?.. Але калi мы сапраўды вырашылi пажанiцца, то вырашылi бацькоў разыграць. Я кажу ёй: "Пазванi свайму бацьку, каб ён павiншаваў майго з тым, што я жанюся. А я пазваню майму, каб ён павiншаваў твайго з тым, што Наташа выходзiць замуж". Маўр адразу здагадаўся: "А з кiм жа Мiхась жэнiцца, калi ён да цябе заходзiў?" I тая прызналася. А мой бацька нiчога не ведае, сустракае Янку Маўра ў Саюзе пiсьменнiкаў, i як чалавек абавязковы вiншуе яго. А той не ведае, што Колас не ведае, i кажа: "Ну, дык што мы будзем рабiць?" У майго бацькi скiвiца адвiсла, вымавiць нiчога не мог. Маўр прыйшоў дахаты, сваёй жонцы сказаў, а тая ў слёзы: "Колас не хоча, каб нашы дзецi пажанiлiся..." А бацька да мяне: "Чаму не папярэдзiў?" Сказаў, што сам пойдзе да iх сiтуацыю выпраўляць. А калi прыехаў ужо да нас, прывёз бутэльку налiўкi: "А ну, нявестка, накрывай на стол". Пасля яны пасябравалi. Ён у сваiх пiсьмах да сваёй сiмпатыi-Былiнкi пiсаў, што наведаў маладых, i так яму стала балюча, што сын Мiхась зрабiў такi неабдуманы ўчынак. А на другi раз ён ужо пiша: "Харошая жонка ў майго сына". А на трэцi раз пiша: "Разумная i харошая, i дачка майго сябра..." Пра выхаванне пiсьменнiка Калi я быў малы, памятаю, што збiралiся ў нас часта паэты, пiсьменнiкi, чыталi вершы. За "чаркай гарбаты" — больш нiчога не было. На палiтычныя тэмы амаль што не было размоў. Бацька ўвесь час быў у рабоце. Я нiколi не бачыў, каб ён чытаў, i мне здавалася, што ён лiтаратуры не ведае добра. Але яму прысылалi стосы кнiг, якiя былi вылучаныя на сталiнскую прэмiю, ён што прачытваў, што адкладаў, i так магутна, трапна даваў ацэнку рабоце, што я проста здзiўляўся. Аказваецца, у маладыя гады, калi ён у Вiльнi працаваў у "Нашай нiве", то вельмi многа перачытаў кнiг. Яго памяць была надзвычай насычана паэзiяй, лiтаратурай. Але больш за iншых ён любiў Дастаеўскага, вельмi высока цанiў Кнута Гамсуна, якога мы амаль што не ведаем. Ён прыносiў з пiсьменнiцкай бiблiятэкi кнiгi, шэраг iх я прачытаў у дзяцiнстве. Ён выбiраў цiкавую лiтаратуру, якая пакiдала моцнае ўражанне. У яго пачуццё хараства, вiдаць, пайшло ад Пушкiна, ён сам так казаў. Першая кнiжка была "Байкi Крылова", i ён усе бадай што на памяць вывучыў. Пасля быў томiк Пушкiна. Ён усё запамiнаў на памяць. Калi ганяў скацiну на выпас, раскладаў памiж дрэў кнiжкi i чытаў, да той пары, пакуль не запомнiць на памяць усю старонку. У яго ўжо з дзiцячых гадоў было назапашана шмат хараства, бачання i прыроды, i наогул чалавечага жыцця. Гэта iшло з маленства — i ад навучання, i ад уважлiвага чытання кнiг. I гэта дало магчымасць так ярка адлюстроўваць прыроду, як гэта мы бачым у "Новай зямлi", у "Сымоне-музыку". I нездарма ў "Новай зямлi" ёсць радкi, адрасаваныя Купалу. Пра сяброўства пiсьменнiкаў Янка Купала прыходзiў да нас часта, i бацька хадзiў да яго. Iншы раз, калi мы ў лазню хадзiлi, што насупраць Купалы, заходзiлi да яго. Дом Купалы быў надзвычай гасцiнны. Я ўсялякi раз выходзiў ад яго з падарункамi — каменьчыкамi, якiя Купала прывозiў з мора. I калi ён да нас прыходзiў, то — нiколi без падарунка. Хоць цукерак цi пячэння возьме. Яны гулялi з бацькам у шахматы, сядзелi ўдваiх i размаўлялi. Купала трошкi лепей гуляў, часцей выйграваў. Былi смешныя выпадкi. Аднойчы прыйшоў да нас са школы настаўнiк з прэтэнзiяй да бацькоў: "Ваш сын распявае хулiганскiя песнi". У нас дома нiхто не спяваў хулiганскiх песень, сталi высвятляць. Песня была такая: "Дайце мне за руб з палцiнай дзевiцу з агнём...". Купала, калi гуляў у шахматы з Коласам, распяваў, а дзiця падслухала, можа i не зразумела сэнсу, але панесла ў школу... Пра скрыжаваннi дарог Ранiцой бацьку пазванiлi i сказалi, што немцы пачалi вайну. А я пайшоў у тэатр на "Тарцюфа", у перапынку выйшаў ваенны i сказаў, каб усе ваенныя выходзiлi, таму што пачалася вайна. Бацька быў на другi дзень у ЦК, яго запэўнiлi, што ўжо нашы войскi вядуць баi пад Кенiнгсбергам. А 24-га чэрвеня ў 10 гадзiн ранiцы пачаўся першы налёт, якраз насупраць нашага дома бомба патрапiла ў дом. Потым у нас водаправод перабiлi, мы засталiся без вады. Думалi выязджаць з Мiнска ў Пухавiцкi раён. А тут у тры гадзiны налёт — загарэлася ўсё наваколле, увесь раён палаў. Машына была, але ж шафёра мабiлiзавалi. Сусед пагадзiўся вывезцi нас. Старэйшы брат, дзядзька Iгнат, мацi, бацька, я. Сярэднi брат пайшоў у ваенкамат перад гэтым, каб знайсцi сваю вайсковую частку. Сабралi рэчы. Два чамаданы, я стрэльбы братавы вывез (яны былi загартаваныя спартыўнымi спаборнiцтвамi), фотаапарат. Шкадую, што не забраў фатаграфii, альбомы, якiя былi, усе загiнулi. Нас вывезлi ў Сцяпянку. Вырылi яму, заслалi галiнкамi i леглi спаць. Побач была дача Цанавы — ранiцой там застаўся адзiн вартаўнiк. Мы пайшлi на паўстанак "Сцяпянку". Даехалi да Калодзiшчаў. На станцыi сказалi, што апошнiя цягнiкi адыходзяць, сядайце, трэба ехаць на Маскву. Пад Оршай зноў патрапiлi пад бамбёжку. Мы ўцяклi, перасядзелi. Потым звязалiся з Янкам Купалам па тэлефоне, ён прыслаў сваю машыну з шафёрам. Купала нас сустрэў словамi: "Вы мае госцi на два-тры днi". Мацi трошкi пакрыўдзiлася. Але яна не адчула, што ён сам быў засмучаны з-за таго, што прыйдзецца з’язджаць. Пасля iшла машына з керамiчнага аб’яднання вельмi перагружаная, нiкога не хацелi браць. Але ў нас была кашолка з правiзiяй, толькi закалолi кабанчыка... Людзi сустракалi чула — накормяць, недзе пераначуем. Даехалi да Калiнiна, потым да Масквы. Адтуль паехалi да матчынага брата, у яго дача была на станцыi Клязьма. Праз некалькi дзён прыехаў Купала, пакiнуў машыну ў дзядзькi, адтуль адправiўся ў Казань. Пра боль Масква перадала ранiцой, што памёр Купала, бацька ляжаў яшчэ ў ложку. Ён быў вельмi збянтэжаны. Наладзiлi вечарыну памяцi, дзе былi масквiчы i нашы лiтаратура- знаўцы. Колас страшна перажываў. Перад гэтым у iх выйшла непаразуменне. Нехта паведамiў, што Янка Купала нешта ведае пра Юрку, пра брата майго. I нiчога не пiша. Купала наогул пiсьмаў не любiў пiсаць. Бацька паслаў яму два цi тры пiсьмы i адказу не атрымаў. Напiсаў калючае i балючае пiсьмо. Адказу не было. Пасля Лынькову ён пiсаў: "Вострым нажом па сэрцы прайшла вестка пра гiбель Янкi Купалы. Колькi мы з iм пасядзелi, колькi часу прабылi разам. Хоць i былi ў нас размолвкi, але б мы пасядзелi, паспрачалiся, выпiлi б па чарцы згоды, зноў бы ўсё стала на свае месцы". Мы добра ведалi Купалу. Ён меў адну фiзiчную асаблiвасць: калi выпiваў, то губляў каардынацыю. Памятаю, як яны з бацькам сядзелi разам за сталом, па некалькi чарак выпiлi. Купала ўставаў — i падаў. Яму было кепска. Расказваў Мiхась Лынькоў, у той дзень, калi ён прыехаў, то Купала зайшоў да iх, на радасцях выпiлi бутэльку шампанскага. Яго паклiкалi да тэлефона, i адбылася пасля гэтая трагедыя. А там такiя нiзенькiя парэнчы... Што магло быць? Ён выйшаў, а насустрач яму iшла жанчына. Ён мог накiравацца да яе — а яна магла адштурхнуць. I ўсё, паляцеў... Бо не было патрэбы лiквiдаваць яго, ён быў патрэбны дзяржаве, быў узнагароджаны ордэнам Ленiна. А версiя пра тое, што ўсё заварылася з-за таго, што фашысты назвалi вулiцу iмем Луцкевiча, не мае лагiчнай падставы. Бо мала хто ведаў, што прозвiшча Купалы Луцэвiч. Але ж не Луцкевiч! Гэта вельмi надумана. Не было iншых зачэпак. Хутчэй за ўсё, здарылася трагедыя. Бацька напiсаў верш памяцi Купалы. Безумоўна, гэта было сяброўства на ўсё жыццё. Пра шчырасць У дачыненнi да людзей Якуб Колас быў вельмi стрыманы, даверлiвы чалавек, шчыры, акуратны, абавязковы, калi што возьме на сябе — абавязкова выканае. Цiкава прыпомнiць яго заўвагу, калi рэдагавалася другое выданне збору твораў. Глебка тады заўважыў: "Канстанцiн Мiкалаевiч, нашто вы так многа пiсалi?" Ён падумаў i заў- важыў: "I сапраўды?.." Запiсала Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з нашых нумароў Мiхась Мiцкевiч нагадаў запаветы Якуба Коласа ў адносiнах да беларускай мовы. Дзеля iх я iшла на сустрэчу з сынам пiсьменнiка, |
|