Ушанаваць памяць Касцюшкі не па запрашэннi... а па заклiку сэрца
Ушанаваць памяць Касцюшкі не па запрашэннi... а па заклiку сэрца
Звычайна чацвёртага лютага дэлегацыя Брэсцкай вобласцi — работнiкi культуры, адукацыi, прадстаўнiкi грамадскасцi — ехалi ў Мерачоўшчыну, на радзiму Касцюшкi, каб ушанаваць памяць героя трох кантынентаў. Не мiналi Івацэвiцкі раён у гэты дзень i прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй, акрэдытаваных у нашай краiне. Сёлета вырашана афiцыйных мерапрыемстваў, прысвечаных чарговым угодкам слыннага земляка, не праводзiць. Але гэта не значыць, што дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкi зусiм не будзе адзначацца. Як сказала дырэктар музея-сядзiбы Касцюшкi ў Мерачоўшчыне Iрына Анцiпенка, той, хто захоча ўшанаваць памяць, зможа зрабiць гэта па ўласнай iнiцыятыве. Дзверы музея будуць адчыненыя для ўсiх. I многiя збiраюцца прыйсцi, каб па традыцыi пакласцi кветкi да памятнага валуна побач з музеем. Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна чацвёртага лютага дэлегацыя Брэсцкай вобласцi — работнiкi культуры, адукацыi, прадстаўнiкi грамадскасцi — ехалi ў Мерачоўшчыну, на радзiму Ка
|
|