Абярэг ад нячыстай сілы
Абярэг ад нячыстай сілы
Венiк быў абярэгам ад нячыстай сiлы, калi яго паставiць каля дзвярэй хаты цi хлява, павярнуўшы "дагары нагамi" (г.зн. пруткамi ўверх), але добра ведалi: пераварочваць мятлу такiм чынам у хаце — не пазбавiцца ад галаўнога болю. У днi, калi, як лiчылася, вядзьмаркi злосна лютуюць, з венiкам рабiлi пэўныя дзеяннi: чыталi замовы i абмахвалi жывёлу мяцёлкамi, падвешвалi венiк у хляве, закопвалi на парозе цi ўвогуле спальвалi. l Венiк шырока выкарыстоўвалi ў якасцi абярэгу для парадзiхi i нованароджанага (яго маглi пакласцi пад падушку цi калыску, пры галаве; часам два венiкi ставiлi крыж-накрыж). Для аховы ад злых духаў венiк маглi пакласцi пад падушку маладым. l Ратуючы свой ураджай ад птушак, грызуноў i iншых шкоднiкаў, "калядны" венiк клалi ў снапы цi рассыпалi па прутку ў пограбе цi авiне. З той жа мэтай на Палессi з дзеркачом у руках абыходзiлi поле па сонцы i мялi "ад сябе". l Па народных павер’ях, кругавыя абходы з венiкам у руках абараняюць жытло цi цэлы населены пункт ад рознага зла. У некаторых рэгiёнах iснаваў звычай пры пажары абыходзiць са старым венiкам вакол хаты, якая палае. l Лiчылi, калi абмесцi тройчы курнiка i закапаць у iм гэту мятлу, то куры хварэць не будуць i iх не з’ядуць драпежныя звяры. l Ад нападкаў чужых пчол на свае вуллi засцерагалiся трыма асiнавымi каламi i венiкам, кажучы: "Сядайце, чужыя пчолы, на асiнавыя калы да й на стары венiк — i адсюль не адыходзьце!". l Калi цяжка збiвалася масла цi блыталiся нiткi ў аснове пры ткацтве, "пад работу" падкладалi стары венiк. l Каб добра пёкся хлеб, на прыпечку спальвалi некалькi пруткоў са старога венiка. l Цэлы шэраг магiчных дзеянняў з венiкам цi яго пруткамi iснаваў у народнай медыцыне. Напрыклад, дзевяць пруткоў са старога венiка падвешвалi ў галаве дзiцячай калыскi (цi зашывалi ў адзенне дзiцяцi) ад сурокаў цi начных крыксаў; калi дзiця доўга не хадзiла, яго ставiлi на венiк, затым венiк ссякалi, а пруткi раскiдвалi; для лячэння радыкулiту секлi бярозавы венiк на парозе цi на паяснiцы хворага, кажучы: "Сяку уцiн". l Ведалi: каб у хаце быў лад i дабрабыт, новай мятлой трэба крыху памесцi ў хату, перш чым пачнеш месцi з хаты. l Стары, скарыстаны, зношаны венiк знiшчалi таксама незвычайна. Яго зносiлi як мага далей ад хаты; кiдалi ў раку; закiдвалi на дах хаты; спальвалi на рытуальным вогнiшчы (у Чысты чацвер; на Вялiкдзень, на Юр’я альбо Купалу). Існавала забарона спальваць венiк у сваёй печы. l Венiк выкарыстоўвалi як для спынення працяглых дажджоў, так i для таго, каб выклiкаць iх у час засухi. На Палессi, каб выклiкаць дождж, у калодзеж кiдалi сухi венiк; на скрыжаваннi дарог спальвалi 12 венiкаў; абыходзiлi з венiкам вёску. Каб спынiць дождж, праз акно выкiдвалi венiк i хлебную лапату, цi закiдвалi венiк на дах. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Венiк быў абярэгам ад нячыстай сiлы, калi яго паставiць каля дзвярэй хаты цi хлява, павярнуўшы "дагары нагамi" (г.зн. пруткамi ўверх), але д
|
|