Сігналы SOS
Сігналы SOS
Калi ў вас назiраюцца наступныя прыкметы цi сiмптомы, тэрмiнова выклiкайце "хуткую дапамогу" або самi iдзiце ў блiжэйшую медустанову. l Раптоўны або моцны боль. l Боль або цiск у верхняй частцы брушной поласцi, што можа быць прыкметай iнфаркту. l Абцяжаранае дыханне або задышка. l Раптоўнае галавакружэнне, раптоўны моцны галаўны боль або змяненнi ў зроку. l Раптоўная слабасць або частковы паралiч. l Моцная або пастаянная рвота або дыярэя. l Моцнае кровацячэнне. l Думкi пра самазабойства або забойства. У нашых генах — наша здароўеНа працягу ўсяго жыцця ў арганiзме адбываецца фармiраванне новых клетак. Клеткi асаблiва iнтэнсiўна дзеляцца падчас перыяду росту i развiцця. Тады развiваецца мозг, iдзе рост у вышыню, ствараецца функцыянальная iмунная сiстэма i адбываюцца тысячы iншых працэсаў. Дакладны механiзм таго, якiм чынам клеткi могуць актывiзаваць або падаўляць актыўнасць частак генома, застаецца загадкай, але менавiта ад гэтага залежыць наша здароўе. Напрыклад, рак у пэўнай ступенi вызначаецца тым, што ген, якi кантралюе рост, аказваецца няздольным выключацца, а ген, якi падаўляе пухлiну, уключацца. Гэта i прыводзiць да непадкантрольнага росту клетак. Пэўныя захворваннi, як лiчыцца, звязаны з наяўнасцю адной цi некалькiх генных мутацый i спецыфiчных фактараў навакольнага асяроддзя. Вучоныя адзначылi, што некаторыя хворыя на рак, якiя мелi генетычную схiльнасць да гэтага захворвання, падвяргалiся шкоднаму знешняму ўздзеянню. Часцей за ўсё ў сувязi з гэтым узгадваецца рак малочнай залозы. З фактараў знешняга асяроддзя рызыка захворвання на рак малочнай залозы можа быць павышанай пры лiшку вагi або пры працяглым ужываннi эстрагенаў. Такiм жа чынам можа дзейнiчаць спалучэнне генетычнага дэфекту i курэння. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi ў вас назiраюцца наступныя прыкметы цi сiмптомы, тэрмiнова выклiкайце "хуткую дапамогу" або самi iдзiце ў блiжэйшую медустанову. l Рап
|
|