У Германіi два днi бастуюць бюджэтнiкi
У Германіi два днi бастуюць бюджэтнiкi
Учора ў Германii працягнулася забастоўка работнiкаў бюджэтнай сферы. Настаўнiкi, выкладчыкi ВНУ, медыкi, судовыя службоўцы i iншыя работнiкi бюджэтнай сферы патрабуюць ад дзяржавы павышэння зарплаты як мiнiмум на 8 адсоткаў. Трэцяга лютага ў страйках узялi ўдзел каля 25 тысяч членаў прафсаюзаў бюджэтнiкаў па ўсёй краiне. Урад Кiргiзii ўхвалiў закрыццё амерыканскай базы "Манас"Урад Кiргiзii ўхвалiў праект закона аб дэнансацыi дагавора з ЗША аб размяшчэннi авiябазы "Манас" на тэрыторыi рэспублiкi. Праект закона накiраваны ў парламент. Чакаецца, што дэнансацыя дамовы будзе разгледжаная дэпутатамi 5 лютага. Рашэнне аб закрыццi авiябазы "Манас" было агучана прэзiдэнтам Кiргiзii Курманбекам Бакiевым па вынiках перамоваў у Маскве 3 лютага. З моманту паступлення афiцыйнага апавяшчэння аб закрыццi базы ў ЗША будзе паўгода на вывад сваiх войскаў з Кiргiзii. Як паведамлялася, падчас расiйска-кiргiзскiх перамоваў таксама было прынята рашэнне аб выдаткаваннi Масквой Бiшкеку крэдыту агульнай сумай у 2 мiльярды долараў, а таксама бязвыплатнай фiнансавай дапамогi ў памеры 150 мiльёнаў долараў. Падчас крызiсу Расiя страцiла трыльён долараўСтраты фiнансавага сектара Расii з пачатку крызiсу склалi каля 1 трлн долараў, заявiў 4 лютага кiраўнiк Ашчадбанка Герман Грэф, падчас выступлення на форуме "Расiя-2009". "Паводле ацэнак МВФ, сукупныя страты фiнансавага сектара складуць звыш 2 трлн долараў", — дадаў ён. "Гэта азначае, што шлях далей у нас яшчэ досыць доўгi", — сказаў Грэф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Германii працягнулася забастоўка работнiкаў бюджэтнай сферы. Настаўнiкi, выкладчыкi ВНУ, медыкi, судовыя службоўцы i iншыя работнiкi бюджэтна
|
|