Савет выйдзе ў свет
Савет выйдзе ў свет
Утвораны пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта калегiяльны орган чакае пачатку сваёй работы Грамадска-кансультацыйны савет, улiчваючы такi разнапланавы склад, абяцае быць дыскусiйным. А вось пра што пойдзе дыспут, паспрабуем атрымаць уяўленне, пагутарыўшы з яго ўдзельнiкамi. З настроямi дарадцаў знаёмiлася Ала Мачалава. Ганаровы старшыня Беларускага саюза прадпрымальнiкаў Аляксандр Патупа: — Я лiчу, што дзейнасць гэтага савета можа быць вельмi важнай пазiцыяй для беларускiх рэформаў. Натуральна, пры ўмове, што гэта будзе iнтэнсiўная ўзаемная работа, разумныя прапановы па мадэрнiзацыi ўсёй нашай эканомiкi, палiтыкi i гэтак далей. Са свайго боку буду прапаноўваць, каб гэты савет рабiў кантрольна-карэктуючыя дзеяннi ў дачыненнi да нарматыўных прававых актаў, хоць бы да асноўных. А таксама сур’ёзныя намаганнi па iх абгрунтаваннi. У нас з гэтым вялiкая бяда — нарматыўныя прававыя акты маюць вельмi слабае абгрунтаванне альбо наогул нiякага. Вырашэнне такой праблемы дазволiла б нам прасунуцца па ўсiх накiрунках, гэта ў iнтарэсах краiны. Бо адсутнасць абгрунтаванняў нарматыўных прававых актаў — гiганцкая база для карупцыi. Таксама буду стымуляваць стварэнне мiжведамаснай камiсii па эканамiчных рэформах пры Савеце Мiнiстраў з абавязковым удзелам Адмiнiстрацыi. Гэта актуальна ва ўмовах эканамiчнага крызiсу, у кiрунку лiбералiзацыi. Такая сур’ёзная работа патрабуе прыцягнення дадатковых экспертаў. Буду стымуляваць стварэнне аддзялення цi хоць бы рабочай групы пры Мiнiстэрстве юстыцыi па пытаннях правоў чалавека, што таксама патрабуе дадатковых экспертаў. Гэта ў нечым дазволiла б вырашыць задачы краiнавага маркетынгу, якiя не з таго боку пачалi вырашаць... Так што работа cавета сур’ёзная, яна можа адыграць станоўчую ролю. Старшыня Беларускага Хельсiнкскага камiтэта Алег Гулак: — Учора якраз была рада нашага аб’яднання, дзе мы абмяркоўвалi гэтыя пытаннi (звязаныя з удзелам у Грамадска-кансультацыйным савеце. — Аўт.). Наша агульная пазiцыя ў тым, што мы вiтаем стварэнне падобных структур у прынцыпе. Такiх пляцовак, на якiх улада хоча размаўляць з прадстаўнiкамi грамадзянскай супольнасцi, чуць i рабiць лепш. Мы не маем ружовых акуляраў, разумеем, што гэта не будзе проста. Наўрад цi лiбералiзацыя пайшла настолькi далёка, што ўлада сёння гатова чуць шмат сур’ёзных крытычных заўваг i разглядаць праблемы, якiя мы хочам абмяркоўваць. Спадзяёмся, што працэс будзе станоўчы. I гэта дазволiць таксама пашырыць магчымасцi нашай арганiзацыi, у тым, што датычыцца нашых статутных мэтаў — аховы правоў чалавека ў Беларусi. Мяркуем, праца будзе канструктыўнай, бакi будуць чуць адзiн аднаго. Сёння мы атрымаем такую магчымасць, спадзяюся, яна не будзе марнай... Праблем шмат, якiя канкрэтна мы будзем уздымаць, казаць пакуль дачасна, бо не зусiм зразумелы фармат савета, вось атрымаем неабходныя паперы, атрымаем уражанне ад самой атмасферы...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Утвораны пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта калегiяльны орган чакае пачатку сваёй работы Грамадска-кансультацыйны савет, улiчваючы такi разнапланавы склад,
|
|