Нават гастарбайтэры вяртаюцца...
Нават гастарбайтэры вяртаюцца...
— Як сусветны фiнансавы крызiс адбiўся на дзейнасцi вiцебскага дома будаўнiчага камбiната? Па —першае, i раней у нас не хапала абаротных сродкаў, i сёння iх не хапае, каб закупляць матэрыялы, паслугi аплачваць. Пастаянна карысталiся крэдытамi банкаў. І яны нам iх ахвотна давалi. За мiнулы год у нас у абароце такiх крэдытаў было на 32 мiльярды рублёў. Для параўнання, увесь камбiнат у месяц выконвае работ да 23 мiльярдаў. Пра крэдытныя змяненнi ўсiм вядома. Другi момант — адчулi крызiс праз нашых сумежнiкаў — расказвае Анатоль Стрык, — генеральны дырэктар Вiцебскага домабудаўнiчага камбiната. — Каго з кiраўнiкоў не запытай — ва ўсiх праблемы, што, безумоўна, адбiваюцца i на нас. Ды яшчэ — будавалi жыллё на продаж. Ад гэтага атрымлiвалi грошы, што сёння iдуць на рэканструкцыю нашага завода буйнапанельнага домабудаўнiцтва. А гэта — сэрца нашага прадпрыемства. Анатоль Мiкалаевiч Стрык узначальвае калектыў, дзе працуе больш за 3 тысячы чалавек. Цiкава, што ў апошнi час усё больш людзей прыходзяць прасiцца на працу з лiку былых работнiкаў, якiя калiсьцi падалiся ў гастарбайтары. У той жа суседняй Расii, вядома, будаваць менш сталi, плацiць таксама, ды яшчэ i несвоечасова. А на камбiнаце заробкi высокiя, нiякiх затрымак у выплаце. Уласны аздараўленчы дзiцячы лагер ёсць. Жыллё для тых, хто мае патрэбу, будуюць... — Я разумею гэтых людзей, — каментуе сiтуацыю генеральны дырэктар. — Але сёння i ў нас работы хапае. У прыватнасцi, наш камбiнат другi пасля аналагiчнага гродзенскага па аб’ёмах будаўнiцтва. Пры гэтым наша i Магiлёўская вобласцi будуюць жылля менш, чым iншыя. Нават у цяжкiя 1990 — я нiкога не скарачалi. I, наадварот, працавалi ў Смаленску, Кастрамской вобласцi, пад Масквой. Дарэчы, мы на мiжурадавым узроўнi не можам i цяпер "выбiць" вялiкiя грошы, што павiнны нам заплацiць у Расii. Чакаем доўг са Смаленска ўжо пяты год... I яшчэ тады нашы людзi зразумелi, наколькi трэба цанiць працу. Зараз няма кадравай праблемы, а ёсць — у падрыхтоўцы i навыках гэтых самых кадраў. Думаем па прыкладзе Германii адкрываць пры прадпрыемстве спецыяльны камбiнат. У той жа Германii, наколькi я ведаю, няма ПТВ. Чалавек фактычна ў любым узросце можа прыйсцi, каб вучыцца i атрымаць спецыяльнасць. I сертыфiкат адпаведны яму не выдадуць нiколi, калi ён не навучыцца сваю працу рабiць якасна. На думку дырэктара, адно з выйсцяў з няпростай сiтуацыi — знiжэнне кошту кватэр на продаж. Вось калядныя знiжкi зрабiлi i на так параўнальна таннае жыллё — i прадалi 60 кватэр. Кiраўнiк упэўнены, што такая палiтыка заўсёды сябе апраўдае — не трэба чакаць, пакуль з’явiцца пакупнiк. Трэба змагацца за яго. Калектыў працуе пад дэвiзам: "Не можа быць жылля таннейшага, чым будуем мы!". Дарэчы, у панельных дамах па так званым "ленiнградскiм праекце" прадугледжана больш за дзесяць варыянтаў "начынкi" дамоў: колькi хочаш аднапакаёвых i iншых кватэр. I памер кухнi можна выбiраць. Як падлiчылi спецыялiсты, кошт жылля на 67 працэнтаў залежыць ад цаны на будаўнiчыя матэрыялы, а яшчэ ж ёсць энергетычныя выдаткi... Вось, цэмент за мiнулы год падаражэў на 55 працэнтаў, шчэбень — больш чым у 2 разы, падаражэлi i сталярныя вырабы. Яшчэ ў якасцi "тылу" дзейнасцi прадпрыемства — работы на няпрофiльных аб’ектах. Вось Летнi амфiтэатр рэканструявалi, працягваюць працаваць у Вiцебскiм раёне на ўнiкальнай фабрыцы па вырабе бiялагiчных прэпаратаў для лячэння жывёл... Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Як сусветны фiнансавы крызiс адбiўся на дзейнасцi вiцебскага дома будаўнiчага камбiната? Па —першае, i раней у нас не хапала абаротных сродкаў, i сё |
|