Рабаўнікоў затрымалi
Рабаўнікоў затрымалi
"Звязда" ўжо давала iнфармацыю пра ўкрадзеныя ў святара з пас. Гарадзiшча 12 тыс. долараў, золата, старадаўнiя абразы... Зроблена гэта было, калi святар праводзiў службу ў царкве. І вось зладзеяў затрымалi. Iмi былi двое цыганоў: 31 i 22 гадоў, жыхары Турава i Давыд-Гарадка. Яны прыязджалi неаднаразова да сваiх знаёмых у Гарадзiшча i ведалi, чым можна пажывiцца ў пасёлку. Злодзеi вельмi асцярожна сябе паводзiлi. Яны пакiнулi сваю аўтамашыну ў вёсцы суседняга раёна, памянялi адзенне i абутак, але папалiся. Частку ўкрадзенага аператыўнiкам Баранавiцкага РАУС удалося вярнуць. Сымон Свiстуновiч. Рэвiзор браў хабарУ Магiлёве мiлiцыя затрымала галоўнага рэвiзора-кантралёра КРУ ГУ Мiнiстэрства фiнансаў па Магiлёўскай вобласцi. Паводле паведамлення прэс-службы магiлёўскай мiлiцыi, 49-гадовы рэвiзор рабiў праверку фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў Мiнска леташняй вясной. Праверка выявiла шэраг парушэнняў заканадаўства. Пад пагрозай накiраваць матэрыялы ў праваахоўныя органы i ўжыць штрафныя санкцыi рэвiзор запатрабаваў у дырэктара 1000 долараў i атрымаў iх у другой палове мая 2008-га года. Аднак пазней гэтага падалося мала, i рэвiзор папрасiў дадатковую суму ў 1,5 тысячы долараў. Пры атрыманнi гэтага хабару 4 лютага ён i быў затрыманы. Пракуратура Магiлёўскай вобласцi распачала крымiнальную справу. Алена Казлова. Прадала вясковы клубАсабiстае рашэнне прыняла кiраўнiк гаспадаркi "Новы шлях" Рагачоўскага раёна, калi прадала вясковы клуб, якi знаходзiўся на балансе СПК. Будынак у вёсцы Хадасовiчы, астаткавая вартасць якога па афiцыйных звестках складае 69 мiльёнаў рублёў, доўгi час арандаваў фермер, якi вырошчвае коз. Аднак яго ў адзiн момант выселiлi з памяшкання, сказаўшы, што яно прададзена прыватнаму прадпрымальнiку, якi будзе займацца вырабам вокнаў з ПВХ. Афiцыйна за здзелку ў касу прадпрыемства паступiла 5 мiльёнаў беларускiх рублёў. Такiм чынам прадпрыемству нанесены ўрон у суме 64 мiльёны рублёў. Сёння 44-гадовая жанчына адмаўляецца ад таго факта, што ўзяла сабе рознiцу. Але ж не ведаць, колькi рэальна каштуе будынак, яна не магла, бо пры продажы на яго складалiся адпаведныя дакументы. Паводле закона, прыняць падобнае рашэнне было немагчыма, не склiкаўшы праўленне СПК. Мiлiцыяй было апытана каля 40 чалавек, якiя пацвердзiлi, што гэта не было зроблена. Пракуратурай узбуджана крымiнальная справа. Цяжар адказнасцi крымiнальны кодэкс ацэньвае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волi — за перавышэнне ўлады, службовых паўнамоцтваў, здзейсненыя асобай, якая займае адказную пасаду. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Украў машыну i звалiўся з дарогiЖыхар вёскi Вялiкае Малешава Столiнскага раёна ўкраў машыну ў аднавяскоўца. Але далёка на ёй не заехаў, бо быў нецвярозы i з’ехаў у кювет. Там жа ён i кiнуў легкавушку. Машыну знайшлi супрацоўнiкi мiлiцыi, злодзея таксама. Гэта быў 19-гадовы хлопец, якi нiдзе не працуе, а судзiмасць за хулiганства мае. Яна СВЕТАВА. Выпiлi i закусiлiТрое работнiкаў "Райаграсэрвiса" (Баранавiцкi раён) вырашылi выпiць на тэрыторыi прадпрыемства. Калi мужыкi асушылi дзве бутэлькi алкагольнага напою, iм стала кепска.Выклiкалi хуткую дапамогу, але 49-гадовы грузчык памёр да прыезду медыкаў. Астатнiя ў цяжкiм стане знаходзяцца ў бальнiцы. Што пiла i чым закусвала кампанiя, высвятляе пракуратура. Сымон Свiстуновiч. Каму крызiс, а каму i прыбыткi... былiЗа апошнiя паўгода нiдзе не працуючы грамадзянiн Гомеля ўзбагацiўся ажно на 200 мiльёнаў рублёў. Супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi каля аднаго з дамоў у Савецкiм раёне Гомеля затрымалi 47-гадовага мужчыну. Пры даглядзе ў яго канфiскавалi 7 тысяч долараў ЗША i 2 мiльёны 800 тысяч беларускiх рублёў. Па меркаваннях аператыўнiкаў, грамадзянiн сiстэматычна з верасня 2008 года па гэты час займаўся незаконнымi валютнымi аперацыямi i ў сукупнасцi атрымаў такiя неблагiя прыбыткi. Крымiнальная справа ўзбуджана па артыкуле аб незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, звязанай з атрыманнем даходу ў асаблiва буйным памеры. Iрына АСТАШКЕВIЧ. "Паляванне" коштам у 16,8 мiльёнаРаботнiкамi Нясвiжскай мiжрайiнспекцыi сумесна з супрацоўнiкамi Капыльскага лясгаса ў паляўнiчых угоддзях гэтай гаспадаркi быў затрыманы жыхар сталiцы, якi знаходзiўся тут без паляўнiчай пуцёўкi. Было выяўлена, што парушальнiк незаконна здабыў самку дзiка з 7 эмбрыёнамi. Урон прыродным рэсурсам быў нанесены ў асаблiва буйным памеры — на суму 16,8 мiльёна рублёў (480 базавых велiчынь). Мiлiцыя разглядае пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА. Што малы, што стары...У сваiм цагляным доме ў вёсцы Ларышчава Добрушскага раёна загiнула 68-гадовая жанчына, iнвалiд першай групы. Ранiцай у кухнi ўспыхнуў пажар. Па словах сваякоў, якiя жылi ў доме побач i наглядалi за ёй, апошнiм часам iм даводзiлася хаваць ад яе запалкi — яна не разумела, што з iмi рабiць. Верагодна, у гэты дзень за сталым чалавекам не дагледзелi, i здарылася трагедыя. Полымя значна пашкодзiла мэблю i iншую маёмасць. Выратавальнiкi маюць i яшчэ адну версiю — неасцярожнасць пры абыходжаннi з пячным ацяпленнем. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Упадабаў, як свае ўладаннi?У водаахоўнай зоне ракi Своратва паблiзу вёскi Малая Своратва Баранавiцкага раёна работнiкi Слонiмскай мiжрайiнспекцыi выявiлi незаконную высечку 212 дрэў вольхi i елкi агульным аб’ёмам больш за 49 кубаметраў. Выяўлена, што парушэнне здзейснiў кiраўнiк фермерскай гаспадаркi "Вiфезда". Высечаная драўнiна выкарыстоўвалася для ўласных патрэбаў. Паколькi прыродным рэсурсам нанесены ўрон у буйным памеры (на суму 6,4 мiльёна рублёў), матэрыялы накiраваны ў Баранавiцкi РАУС для разгляду пытання аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Дадаткова было выяўлена, што ў чэрвенi мiнулага года Баранавiцкай iнспекцыяй прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя гэты грамадзянiн прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за незаконнае пашкоджанне зямель у вынiку самавольнага ўзвядзення плацiны на Своратве i падтапленне драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi ў водаахоўнай зоне ракi. Сяргей РАСОЛЬКА. Да чаго ж гарачы хлопец...Вось якая заява паступiла ў праваахоўныя органы ад 20-гадовай дзяўчыны з горада Рагачова: яе нехта згвалтаваў. Ды дзе? У двары дома па вулiцы Друцкай. У дзевятнаццаць гадзiн. У халодны зiмовы надвячорак. Супрацоўнiкi тых органаў кiнулiся на пошукi сэксульнага зламыснiка. I затрымалi... 26-гадовага дзяржiнспектара Жлобiнскага аддзялення "Энерганагляду", якi жыве ў Рагачове. Многiя рагачоўцы, прабачце за таўталогiю, рагочуць у недаўменнi: сэксапiльнасцi таму хлопцу надала энергiя электрычных лямпачак? А то ж... Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Дабiў дзiка вiламi...Сiгнал пра незаконную здабычу непрацуючым грамадзянiнам дзiка паступiў работнiкам Быхаўскай мiжрайiнспекцыi. Парушальнiк зрабiў гэта з дапамогай стальной пятлi, затым вiламi дабiў жывёлiну, разабраў i завёз дадому. Пазней частку мяса раздаў знаёмым. Мiлiцыя праводзiць разбор. Забароненым спосабам — з выкарыстаннем лаек — здабыў дзiка-сяголетка i егер Дзiсненскага лясгаса, пры гэтым паляўнiчая пуцёўка не была запоўнена адпаведным чынам. Гэта выявiлi супрацоўнiкi Полацкай мiжрайiнспекцыi. Мiёрскi РАУС разглядае пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА. Табу халатнасцiМайстру ўчастка Слонiмскага РУП ЖКГ з-за службовай халатнасцi давядзецца правесцi за кратамi 1 год i 6 месяцаў. Суд прызнаў яго вiнаватым у смерцi жыхаркi вёскi Дзеравянчыцы. Вiна майстра ў тым, што ён, не адгарадзiўшы i не абазначыўшы папераджальнымi знакамi небяспечнае месца, пакiнуў люк калодзежа водаправоднай сеткi, што знаходзiцца на перакрыжаваннi вулiц у вёсцы Дзеравянчыцы, без чыгуннай накрыўкi. Вынiкам такой халатнасцi стала смерць мясцовай жанчыны, якая праходзiла тут каля дзесяцi гадзiн вечара i не абмiнула штучнай ямы. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" ўжо давала iнфармацыю пра ўкрадзеныя ў святара з пас. Гарадзiшча 12 тыс. долараў, золата, старадаўнiя абразы... Зроблена гэта было,
|
|