21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: Абвалу беларускага рубля не будзе

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: Абвалу беларускага рубля не будзе

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запэўнiў, што абвалу беларускага рубля не будзе. Аб гэтым ён заявiў, наведваючы ААТ "Лiдсельмаш" у Гродзенскай вобласцi.

"Прамыслоўцам хацелася б яшчэ на 20 працэнтаў дэвальваваць рубель. Але мы народу паабяцалi i будзем сваё абяцанне трымаць. Таму няхай шукаюць дадатковыя магчымасцi для знiжэння сабекошту прадукцыi, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Прамыслоўцы ў любы крызiс заўсёды настойваюць на абвале. Але яшчэ ёсць 10 млн беларусаў. Мы разава дэвальвавалi 20 працэнтаў нацыянальнай валюты i растлумачылi, чаму. Расiяне ўжо пад 40 працэнтаў дэвальвавалi".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння таннейшымi сталi прыродны газ, энергарэсурсы, патаннеў метал. Таму, лiчыць Прэзiдэнт, неабходна шукаць шляхi скарачэння затрат, змяншэння сабекошту выпускаемай прадукцыi.

"Нiякага абвалу, разавай дэвальвацыi быць не можа, — запэўнiў Прэзiдэнт. — Нацыянальны банк цвёрда, упэўнена сябе адчувае, золатавалютныя рэзервы вялiкiя. Працэнтаў 15—17 мы выкарысталi ў самы цяжкi перыяд, каб не ўпасцi. Потым iх аднавiлi. Плюс яшчэ $1 млрд крэдыту, якi мы атрымалi ад Расii. Якi сэнс, навошта нам сёння абвальваць нацыянальную валюту? Трэба проста працаваць у гэтых умовах. Таму нiякай разавай дэвальвацыi не будзе. Няма такой неабходнасцi".

Прэзiдэнт дадаў, што Беларусь сёння нясе страты ад таго, што Расiя дэвальвуе сваю валюту значна хутчэй. "Але мы гэта кампенсуем за кошт iншых фактараў, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — У нас ёсць рэзервы, i мы iх выкарыстаем".

Беларусь не адмаўляецца ад свайго рубля.

"Кажуць, што быццам бы Лукашэнка ўводзiць расiйскi рубель. Наш рубель быў, ёсць i пакуль што будзе", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Беларускi лiдар адзначыў, што ў час нядаўнiх самiтаў, праведзеных у Маскве, абмяркоўвалася магчымасць выкарыстання расiйскага рубля ў якасцi рэзервовай рэгiянальнай валюты. "Для Расii цяпер добры момант, каб зрабiць свой рубель рэгiянальнай валютай", — лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, "у нас сёння не хапае расiйскiх рублёў, каб цалкам аплачваць расiйскiя пастаўкi менавiта расiйскiм рублём, а не доларамi i еўра. Чаму яшчэ $7-8 млрд мы не можам замясцiць ва ўзаемаразлiках расiйскiм рублём, — сказаў Прэзiдэнт. — Дайце нам крэдыт, пазычце нам, каб мы маглi з сённяшняга дня плацiць за энергарэсурсы, метал расiйскiмi рублямi, а не доларамi. Нам гэта выгадна".

Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра расiйскi крэдыт $2 млрд, падкрэслiў: "Што за падарунак мы атрымалi ад Расii? Libоr+3 працэнты мы атрымалi па крэдыту. А МВФ даў нам крэдыт Libоr+0,75 працэнта. Нам Захад дае крэдыт у тры разы больш выгадны, чым Расiя. І потым, для Расiйскай Федэрацыi, калi "грымнецца" Беларусь, гэта будзе несувымерна большая страта, чым даць нам $2 млрд на падтрымку. Падтрымлiваючы Беларусь, Расiя падтрымлiвае тым самым сябе".

Ацэнка рабоце ўрада ў новых умовах будзе дадзена па вынiках першага квартала 2009 года.

У канцы мiнулага года кiраўнiк дзяржавы паставiў перад Саветам Мiнiстраў, дырэктарскiм корпусам першарадную задачу па захаваннi рынкаў збыту, тэмпаў развiцця эканомiкi, рабочых месцаў. У сувязi з гэтым прадстаўнiкi СМI цiкавiлiся ацэнкай Прэзiдэнта работы ўрада i кiраўнiкоў прадпрыемстваў у новых умовах.

"Я паставiў галоўную задачу — цяпер, калi вакол палае сусветны фiнансава-эканамiчны крызiс, захаваць вытворчасцi. Таму што праз год-два ўсё роўна прадукцыя будзе запатрабавана, нават магчыма, попыт будзе вышэйшы. Можна было б раздаць апошнiя грошы, дастаць абаротныя сродкi, падзялiць i атрымаць зарплаты, але заўтра тады нiчога не застанецца. Таму была пастаўлена галоўная задача — захаваць вытворчасцi, а каб iх захаваць — неабходна вырабляць i рэалiзоўваць прадукцыю, а нi ў якiм разе не складваць на склад. Таму было прынята рашэнне аб тым, каб усе сталi, так сказаць, мiнiстрамi гандлю. Паспяховы гандаль — сёння гэта найважнейшы фактар", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакуль дачасна рабiць канчатковыя вывады ў ацэнках работы краiны ў гэтым напрамку, а тым больш урада. "У мяне пакуль няма канчатковага вываду ў гэтым плане. Яго, напэўна, i быць пакуль не можа, таму што студзень i люты — нетыповыя месяцы, асаблiва ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, якi вакол нас. Яшчэ раз падкрэслю: у нас крызiсу няма, але нам даводзiцца працаваць ва ўмовах таго, што адбываецца вакол Беларусi. I ў студзенi паўмесяца не працавалi, таму што вакол нiхто не працаваў. Ёсць станоўчыя нейкiя моманты, але пакуль я на iх не звяртаю ўвагi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка паведамiў, што ў лютым i сакавiку ён мае намер ажыццявiць паездкi па краiне, па прадпрыемствах i "пераканацца ва ўсiм сам, атрымаць iнфармацыю ад экспертаў, сваiх памочнiкаў, заслухаць справаздачу ўрада".

"I ўжо па вынiках першага квартала я магу сфармуляваць свой пункт гледжання па выкананнi гэтых даручэнняў. Пакуль я нiчога не магу сказаць, як працуе ўрад. Ёсць уражанне, быццам бы, усе "варушацца". А якi будзе рэзультат — паглядзiм хоць бы па вынiках першага квартала", — дадаў беларускi лiдар.

На пасяджэннi ВДС, праведзеным у Маскве, прыняты рашэннi па найбольш важных пытаннях у адносiнах Беларусi i Расii, пачынаючы ад эканамiчных i заканчваючы сферай абароны.

"Гэта было вельмi рэзультатыўнае пасяджэнне ВДС. Яно дало магчымасць многiм вызначыцца ў рабоце на будучае, што важна ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што неаднаразова як старшыня настойваў на тым, каб адкласцi ВДС. "Мы не можам традыцыйна, руцiнна падыходзiць да яго правядзення. Маўляў, намецiлi нейкiя другарадныя пытаннi, а вынiк, каэфiцыент карыснага дзеяння вельмi слабы. Таму я настойваў як старшыня, каб сабралi самыя важныя пытаннi ў нашых адносiнах, узаемныя прэтэнзii, прапрацавалi i сфармулявалi парадак дня", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён адзначыў, што ўсе пытаннi, на якiх настойваў беларускi бок, увайшлi ў парадак дня. "Расiйскi бок папрасiў 1,5-2 месяцы, каб iх прапрацаваць. Мы такi тэрмiн прадаставiлi. У вынiку атрымаўся грунтоўны парадак дня", — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што яго задавольвае цяперашнi стан спраў, аднак у адносiнах ёсць i праблемныя пытаннi, "але яны ляжаць больш у плоскасцi Расiйскай Федэрацыi". Паводле слоў кiраўнiка беларускай дзяржавы, Расiя пад рознымi прычынамi закрыла пастаўкi прадукцыi некаторых беларускiх прадпрыемстваў. "Я аб гэтым буду гаварыць з Прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым. Калi мы пайшлi ўжо на такое цеснае яднанне, дамовiлiся па пытаннях процiпаветранай абароны i iншых, мы тут падстаўляем плячо для Расii, што ж блакiруеце пастаўкi нашай прадукцыi на расiйскi рынак?" — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у Расii разумеюць гэта, але часта прымаюць рашэннi, якiя ўскладняюць сiтуацыю самой Расii.

"Ёсць шмат пытанняў, што прыняты ў спешцы i якiя сёння трэба рэгуляваць. У тым лiку пастаўкi на расiйскi рынак асобнай прадукцыi сельскай гаспадаркi, — заўважыў кiраўнiк дзяржавы. — Ёсць гэтыя пытаннi, але яны бягучыя".

Прэзiдэнт дадаў, што неабходна больш актыўна асвойваць рынкi iншых краiн. "Не трэба замыкацца толькi на расiйскiм рынку, але i страчваць яго нельга. Рынкi трэба дыверсiфiкаваць, за кошт гэтага пашыраць вытворчасць i дзеючую наменклатуру. Гэта робiцца. I я задаволены, што нарэшце мы зразумелi, што гэта трэба рабiць", — сказаў на заканчэнне кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка абвяргае домыслы аб наяўнасцi нейкай тайнай змовы з Масквой. Кiраўнiк дзяржавы таксама падкрэслiў, што ў час нядаўняга пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета ў Маскве не вёў нiякiх тайных перагавораў з расiйскiм кiраўнiцтвам.

"Я нiколi за гады прэзiдэнцтва нi з кiм не вёў тайных перагавораў. Зразумела, частка перагавораў кiраўнiкоў дзяржаў можа мець закрыты характар, але каб дзесьцi цiшком, тайна весцi перагаворы па важнейшых пытаннях жыцця краiны — гэта на мяне наогул не падобна. Я заўсёды быў адкрыты i шчыры. Гэта мой прынцып у палiтыцы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзiдэнт заўважыў, што ў выбудоўваннi адносiнаў любыя бакi, як правiла, iдуць насустрач адзiн аднаму па тых або iншых пытаннях.

Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што сёння Беларусь купляе ў Расii прыродны газ па цэнах нiжэйшых, чым Украiна або, напрыклад, Германiя. Адзначыўшы цесныя сувязi, якiя iснуюць у Беларусi i Расii не толькi ў эканомiцы, але i ў iншых сферах, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Калi б мы плацiлi за прыродны газ столькi ж, колькi Украiна i ФРГ, то гэта было б абсурдам".

"Некаторыя "адмарозкi" разварушваюць народ. Што, яны хацелi б i рыбку з’есцi i яшчэ штосьцi мець? Так не бывае. Калi вы хочаце мець якiя-небудзь iльготы, то за iх нечым трэба плацiць. Сёння няма такiх людзей, якiя б вам штосьцi гатовы былi зрабiць за проста так, за дзякуй. Напрыклад, унясiце свой уклад, хоць бы прыкрывайце сiстэмай ППА тую тэрыторыю, з якой атрымлiваеце газ танней", — адзначыў беларускi лiдар. Пры гэтым Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў, што з падпiсаннем у Маскве пагаднення аб стварэннi Адзiнай рэгiянальнай сiстэмы ППА Беларусi i Расii практычна нiчога кардынальна не змянiлася. "Нiчога не адбылося. Падпiсаны дагавор — працэс фармалiзаваны. Але ж i без гэтага дагавора мы працавалi ў такiм жа рэжыме, перадавалi ўсю iнфармацыю па ППА расiянам, хоць i не было яшчэ гэтага пагаднення".

"Калi вы хочаце, каб вам хто-небудзь пайшоў насустрач, штосьцi танней прадаў, то i вам трэба пайсцi насустрач, рабiць для гэтых людзей што-небудзь танней", — дадаў беларускi лiдар.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў нядаўна створаны пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Грамадска-кансультатыўны савет. "Прыходзьце на пасяджэннi савета, гаварыце, уносьце прапановы. Але калi нехта думае, што гэты савет будзе "парламенцкай трыбунай", дзе можна гвалтам крычаць i праштурхоўваць свае брудныя iдэi, то гэтага не будзе. Толькi дзелавая размова i дзелавая парада, i тады ён будзе пачуты", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Расiя зацiкаўлена ў адкрыццi беларускiх зборачных прадпрыемстваў на сваёй тэрыторыi. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi журналiстаў пасля наведвання ААТ "Лiдсельмаш".

"Расiя, таксама як i мы, зацiкаўлена ў адкрыццi калi не вытворчасцi, то хоць бы ў тым, каб наладзiць зборку нашай тэхнiкi. Усе краiны ў свеце дзейнiчаюць такiм чынам. У некаторых краiнах СНД ужо наладжана малакаперапрацоўчая вытворчасць".

"Дапусцiм, у Маскве ёсць жаданне адкрыць зборку, а потым, магчыма, i вытворчасць аўтамабiляў МАЗ. А затым, можа, i трактары будзем збiраць. Там ёсць людзi, гатовыя канвееры — завозь i пачынай збiраць прадукцыю", — дадаў Прэзiдэнт.

Падпiсанае ў Маскве пагадненне аб стварэннi Адзiнай рэгiянальнай сiстэмы ППА з’яўляецца выгадным i для Беларусi, i для Расii.

"Пад гэты дагавор у блiжэйшы час будзе падпiсаны пратакол, па якiм Расiя будзе ўкладаць сродкi ў выглядзе камплектуючых да сiстэм ППА. I будзе гэта пастаўляць нам за свой кошт. У гэтай частцы падпiсаны дагавор нам выгадны. Выгадны ён i Расiйскай Федэрацыi", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што беларускi бок "прыкрывае Расiю ад Чорнага мора да Балтыкi". Пры гэтым Прэзiдэнт дадаў: "Розныя выкрыкi i выгукi аб тым, што мы быццам бы прадалi суверэнiтэт, — гэта абсалютнае глупства".

Сельгасмашынабудаванне ў Беларусi застанецца ў лiку прыярытэтных галiн.

На думку кiраўнiка дзяржавы, гэта перспектыўны напрамак, i загiнуць ён не павiнен. "Сельскагаспадарчае машынабудаванне — вечная вытворчасць. Калi хто-небудзь загубiць яе — гэта будзе чыстым галавацяпствам", — сказаў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, былi 10—15 гадоў, калi ў Расii, Украiне, Казахстане не закуплялi сельгастэхнiку. "Цяпер яны апошнiя грошы аддадуць на гэта. I мы павiнны гэта выкарыстаць", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб праводзiмых рабочых паездках па краiне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер ён наведвае лепшыя прадпрыемствы, якiя добра працуюць, бачаць перспектыву. Пазней кiраўнiк дзяржавы мае намер пабываць на прадпрыемствах, у якiх ёсць праблемы.

Ацэньваючы работу ААТ "Лiдсельмаш", Прэзiдэнт заўважыў, што яму падабаюцца падыходы кiраўнiка прадпрыемства. У прыватнасцi, каб зняць уплыў сезоннасцi на закупку тэхнiкi, тут маюць намер пачаць вытворчасць стальных абагравальных радыятараў. Цэх будзе запушчаны ў другiм квартале 2009 года. I да канца года прадпрыемства мае намер выпусцiць 50 тыс. радыятараў, з якiх 25 тыс. пойдзе на экспарт. "Попыт на радыятары вялiкi. Пачнём iх вырабляць, замесцiм iмпарт. Столькi ж i на экспарт паставяць. Калi так прадпрыемства працуе, то даб’ецца яшчэ лепшых паказчыкаў", — адзначыў Прэзiдэнт.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запэўнiў, што абвалу беларускага рубля не будзе. Аб гэтым ён заявiў, наведваючы ААТ "Лiдсельмаш" у Гр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика