Беларусь і Ірландыя дамаўляюцца аб умовах аздараўлення юных беларусаў
Беларусь і Ірландыя дамаўляюцца аб умовах аздараўлення юных беларусаў
Прэзiдэнт Беларусi адобрыў у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект мiжурадавага дагавора з Iрландыяй аб умовах аздараўлення няпоўнагадовых беларускiх грамадзян у Iрландыi. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 6 лютага. Цяпер на аздараўленне за мяжу накiроўваюцца беларускiя дзецi ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў, пры гэтым выязджаць у адну i тую ж замежную дзяржаву яны могуць не больш як тры разы (для дзяржаў, з якiмi Беларусь заключыла мiжнародныя дагаворы пасля 1 кастрычнiка 2008 года). Мiнiстэрства замежных спраў Iрландыi звярнулася з просьбай аб заключэннi мiжнароднага дагавора на раней дзеючых умовах, а менавiта аб накiраваннi дзяцей на аздараўленне ў Iрландыю ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў i без абмежавання колькасцi выездаў у гэту краiну. Улiчваючы, што гуманiтарнае супрацоўнiцтва з Iрландыяй мае дастаткова маштабны характар (у 2004—2007 гадах iрландскiмi дабрачыннымi арганiзацыямi на тэрыторыi Беларусi рэалiзаваны праекты на суму амаль $18 млн, пры гэтым штогод праходзяць аздараўленне ў гэтай краiне больш як 2 тыс. беларускiх дзяцей), кiраўнiк дзяржавы ў снежнi 2008 года прыняў рашэнне аб накiраваннi дзяцей у Iрландыю ў парадку выключэння на ранейшых умовах. Адпаведныя палажэннi ўключаны ў дагавор, якi заключаецца з Iрландыяй. Правядзенне перагавораў i падпiсанне дакумента запланаваны ў лютым 2009 года. Дагавор будзе часова прымяняцца з даты падпiсання да яго ўступлення ў сiлу. Пасля яго заключэння штогод на аздараўленне ў Iрландыю змогуць выязджаць амаль 2 тыс. беларускiх дзяцей. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi адобрыў у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект мiжурадавага дагавора з Iрландыяй аб умовах аздараўлення няпоўнагадовых
|
|