Золатавалютныя рэзервы Беларусі скарацiлiся за студзень на 8,1 працэнта да $3364,3 млн
Золатавалютныя рэзервы Беларусі скарацiлiся за студзень на 8,1 працэнта да $3364,3 млн
Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi скарацiлiся за студзень 2009 года на $297,9 млн, або на 8,1 працэнта, да $3364,3 млн, паведамiлi БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка. У структуры мiжнародных рэзерваў Беларусi на 1 лютага найбольшую ўдзельную вагу займаюць рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ($2433,1 млн, або 72,3 працэнта) i каштоўныя металы i камянi ($849,3 млн, або 25,2 працэнта). За мiнулы месяц актывы ў замежнай валюце скарацiлiся на 12,4 працэнта, аб’ём каштоўных металаў i камянёў — на 6 працэнтаў. Іншыя актывы складаюць $81,9 млн, або 2,5 працэнта. Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi, разлiчаныя па методыцы МВФ, зменшылiся за студзень 2009 года на 4,3 працэнта, або на $131,8 млн, да $2929,3 млн. Згодна з методыкай МВФ мiжнародныя рэзервы Беларусi вызначаюцца як высокалiквiдныя замежныя актывы, якiя складаюцца з манетарнага золата, спецыяльных правоў пазыкi краiны ў МВФ, рэзервовай пазiцыi рэспублiкi ў МВФ i валютных рэзерваў. Яны могуць быць аператыўна выкарыстаны для правядзення iнтэрвенцый на валютных рынках для стабiлiзацыi курсу нацыянальнай валюты, фiнансавання ўрадам iмпарту тавараў i паслуг, разлiкаў па пагашэннi i абслугоўваннi дзяржаўнага знешняга доўгу, а таксама для iншых мэтаў. Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi скарацiлiся за 2008 год на $1330,5 млн, або на 26,6 працэнта, да $3662,2 млн. У Нацыянальным банку Беларусi чакаюць, што ў 2009 годзе золатавалютныя рэзервы краiны ўзрастуць да $5870-7750 млн. Чакаецца, што ў гэтым годзе Беларусь атрымае другi транш крэдыту ад МВФ ($1,67 млрд), а таксама другi транш крэдыту ад Расii ($1 млрд). Акрамя таго, Беларусь у красавiку-маi плануе атрымаць крэдыт Сусветнага банка ў аб’ёме $1 млрд. Таксама вядзецца работа з ЕБРР, буйнейшымi еўрапейскiмi фiнансавымi iнстытутамi па прыцягненнi рэсурсаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi скарацiлiся за студзень 2009 года на $297,9 млн, або на 8,1 працэнта, да $3364,3 млн,
|
|