Крызіс — гэта страшылка, якой вашы пужаюць нашых, а нашы вашых
Крызіс — гэта страшылка, якой вашы пужаюць нашых, а нашы вашых
У рыбным аддзеле крамы гламурненька апранутая дзяўчынка бярэ ўпакоўку крэветак. "Пакладзi назад! Абыдзешся — эканамiчны крызiс!" — спыняе яе элегантная жанчына, вiдаць, мацi. Рэальна мы пакуль не вельмi востра адчулi на сабе змяненнi ў сусветнай эканомiцы. Але ж, на ўсякi выпадак, не далёка схаваны рэцэпты, як жыць больш сцiпла. Па электроннай пошце я спыталася ў свайго амерыканскага сябра, як ён адчуў на сабе ўплыў крызiса. Ён адказаў так: "Крызiс? Бос сказаў, што бонусы сёлета будуць меншымi. Аднак значна патаннеў бензiн." З гэтага кароткага паслання я зрабiла выснову, што работу вiдэааператара на прыватнай фiрме ён не страцiў, а вось тое, што бензiн каштуе значна менш — для яго куды важней. А мае калегi пiшуць тым часам, што "урокi эканомii" — гэта адно з апошнiх захапленняў амерыканцаў, выклiканае эканамiчным крызiсам. Большасць грамадзян з цяжкасцю асэнсоўваюць iснаванне самой канцэпцыi эканомii, гэта мае адносiны нават да сем’яў са сцiплымi даходамi. Эн наведвае кулiнарныя курсы, якiя праводзiць сетка крамаў Stор & Shор i гаворыць: "Зараз я гатую значна лепш. Раней муж i сын скардзiлiся. Прывыклi хадзiць па рэстаранах. Там адзiн абед каштуе 50-60 долараў, на гэтыя грошы сям’я можа есцi тры днi". Я так ужо i ўявiла, як наша беларуская бабка Ганна з вёскi Вялiкiя Аўцюкi iдзе запiсвацца на семiнар па ўроках кулiнарнай эканомii. Яна, якая перажыла пасляваенную галадуху, сама каго хочаш навучыць боршч з лебяды i пiражкi з падмарожанай бульбы гатаваць. Мая мацi ўзгадала цiкавы рэцэпт стравы пад назвай "Цяцера". Сухафрукты заварвалiся звычайна, як кампот. У гаршчок клалi таксама проса i цукровы бурак, каб было саладзей. Усё з ранiцы ставiлася на дзень у печ — i да вячэры быў гатовы смачны дэсерт. Перад падачай на стол бурак вымалi, але прысмак яго заставаўся. На крызiсе тым часам можна зарабляць грошы. І неблагiя. Цытата: "Курсы маюць назву "Аffоrdаblе fооd summits" (у вольнам перакладзе — "Сустрэчы на вышэйшым узроўнi па пытаннях кулiнарнай беражлiвасцi"). Здавалася б, крамы вучаць ва ўрон сабе, бо клiент стане менш купляць. Аднак уладальнiкi Stор & Shор прыйшлi да высновы, што, калi ты вучыш клiентаў эканомiць, яны плацяць табе лаяльнасцю i не сыходзяць да больш танных канкурэнтаў". Многiя нашы айчынныя гандляры за папярэднiя гады толкам не паспелi навучыцца рабiць знiжкi, так што пакуль яны зразумеюць, што праводзiць пэўныя акцыi выгадна, у эканомiцы наступiць пад’ём. Не без нашых з вамi намаганняў. У Амерыцы праводзяць таксама семiнары па эканомii электрычнасцi. Наша былая суайчыннiца паведамляе: "Калi сыходжу з дому, правяраю, цi паўсюль выключана электрычнасць. Мы плацiлi за яе па 75 долараў у месяц. Цяпер усяго 60". Амаль усе курсы — для жанчын, таму што i за акiянам яны адказныя за бюджэт. Але, лiчаць распрацоўшчыкi iдэй рабiць грошы з паветра, чаму-небудзь можна навучыць i мужчын. Напрыклад, не так хутка вадзiць машыну — такiм чынам можна зэканомiць бензiн. Зараз я ўсiм сваiм замежным сябрам задаю пытанне: як жывецца пры эканамiчным крызiсе? Адказ ад сяброў з Канады я атрымала такi: "Крызiс — гэта страшылка, якой вашы пужаюць нашых, а нашы вашых. Я пiшу ўмоўна "нашы-вашы", каб падкрэслiць адлегласць. А так я "наш", у сэнсе "ваш", савецкi. Асаблiва крызiс i не адчуваем. Бензiн патаннеў. Быў 1,5 $, а зараз 70 цэнтаў. Жывём, вучымся, падпрацоўваем. Марым пабываць дома, але ў найблiжэйшы час не атрымаецца..." Куды больш скардзiцца на жыццё мая ўкраiнская сваячка, якая жыве ў вялiкiм гандлёвым цэнтры пад назвай Хмяльнiцкi. У адрозненне ад большасцi насельнiцтва, якое працуе на шматлiкiх аптовых рынках, яна мае прэстыжную пасаду кiраўнiка валютнага аддзела ў прыватным банку. I менавiта яна зараз не ведае, як выплацiць крэдыт у доларах, якi ўзяла на пакупку кватэры напярэдаднi абвалу iх нацыянальнай валюты. А яшчэ часам здаецца, што сучасны эканамiчны крызiс — родны брат булгакаўскай "разрухi". Нагадваю цытату: "Iван Арнольдавiч, утрымайцеся ад ужывання самога гэтага слова. Гэта — мiраж, дым, фiкцыя... Што такое гэта ваша разруха? Старая з кульбай? Ведзьма, якая выбiла ўсё шкло, патушыла ўсе лямпы?... Калi я, уваходзячы ў прыбiральню, пачну, прабачце за выраз, мачыцца мiма ўнiтаза i тое ж самае будуць рабiць Зiна i Дар’я Пятроўна, у прыбiральнi пачнецца разруха. Выходзiць, разруха не ў клазетах, а ў галовах..." Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рыбным аддзеле крамы гламурненька апранутая дзяўчынка бярэ ўпакоўку крэветак. "Пакладзi назад! Абыдзешся — эканамiчны крызiс!" — спыняе яе
|
|