21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Замест таго, каб выводзіць завод з крызiсу, ён вырашыў прыхапiць прадпрыемства сабе

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Замест таго, каб выводзіць завод з крызiсу, ён вырашыў прыхапiць прадпрыемства сабе

Гэтым пытаннем займалася ўпраўленне КДБ Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi, i летась ва ўзбуджанай крымiнальнай справе была, як гаворыцца, пастаўлена тлустая кропка. Маем на ўвазе, што адбылiся суды першай i наступнай iнстанцый, прыгавор уступiў у законную сiлу. Зламыснiк пазбаўлены волi на сем гадоў у калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi. Ён павiнен вярнуць прадпрыемству 662 мiльёны рублёў у якасцi нанесенага ўрону. Але аб усiм па парадку.

Вiнаробчы завод "BST Ltd", што знаходзiцца ў Гомельскiм раёне i з’яўляўся структурным падраздзяленнем мiнскага таварыства з абмежаванай адказнасцю "BST Ltd", лiхаманiла некалькi гадоў, на што былi свае прычыны. Дастаткова сказаць, што яшчэ ў 1999 годзе была ўзбуджана справа аб банкруцтве таварыства з яго гомельскiм фiлiялам, i знешнiм кiраўнiком паводле яе было прызначана закрытае акцыянернае таварыства "МалiосКансалт". Дырэктар яго ў 2000 годзе прыняў на пасаду намеснiка кiраўнiка таварыства"BST Ltd" па вытворчасцi Фелiкса Пекера. Памiж гэтымi двума начальнiкамi пачалiся канфлiкты, i апошнi быў звольнены, але суд аднавiў яго на працы. А ў лютым 2003 года Фелiкс Леанiдавiч у дадатак да сказанага стаў выканаўцам абавязкаў кiраўнiка вiнаробнага завода.

На той час крэдыторская запазычанасць прадпрыемства складала, як сведчаць судовыя матэрыялы, прыкладна тры мiльярды рублёў. Натуральна, асноўнай задачай Фелiкса Пекера было паляпшэнне плацежаздольнасцi прадпрыемства, аднак да канца першага паўгоддзя яна павялiчылася больш як на пяць мiльярдаў. Вядома, што, стаўшы выканаўцам абавязкаў кiраўнiка завода, ён атрымаў ад знешняга кiраўнiка права подпiсу банкаўскiх i фiнансавых дакументаў.

І вось тут Пекер угледзеў перспектыву асабiстага ўзбагачэння i прыдумаў хiтрыя захады для гэтага — абдурыць усiх, пакласцi ў сваю кiшэню наяўныя грошы прадпрыемства (абходным шляхам) i ператварыць завод у асабiстую ўласнасць. Сэнс "аперацыi" заключаўся ў наступным.

У першай палове мая 2003 года ён скарыстаўся службовымi паўнамоцтвамi i "пайшоў на лiпу". А менавiта: аформiў iлжывы дагавор памiж прадпрыемствам i маскоўскiм ТАА "Тэхiнкамсэрвiс", якое ўжо не ажыццяўляла гаспадарчую дзейнасць i фактычна нечым нагадвала сабой сумна вядомыя гогалеўскiя мёртвыя душы. У iм чорным па белым было напiсана, што завод набывае ў гэтага таварыства з абмежаванай адказнасцю два з паловай мiльёны шкляных бутэлек для разлiву вiна i што магчымай формай разлiку будуць вэксалi банкаў Рэспублiкi Беларусь.

Наступны крок Пекера — прапанова намеснiку дырэктара ААТ "BST Ltd" купiць вэксалi ў банку на пiльныя патрэбы для вытворчасцi вiна: сыравiну i камплектныя часткi, i той набыў iх на суму ў 662 мiльёны рублёў у фiлiяле № 2 ААТ "Банк "Залаты талер" горада Мiнска. Названыя каштоўныя паперы трапiлi ў рукi Пекера, а грошы за iх пералiчаныя на рахунак банкаўскай установы з разлiковага рахунку завода.

Такiм чынам, выканаўца абавязкаў кiраўнiка прадпрыемства насуперак iнтарэсам калектыву, клапоцячыся аб сваёй уласнай кiшэнi, дзейнiчаў паводле свайго меркавання i перадаў вэксалi аднаму толькi яму вядомаму чалавеку для пагашэння i пералiчэння грошай у Балтыйскi мiжнародны банк (Латвiя). Iх атрымала нехта Iрына Мiхайлаўна Мiтрафанава, быццам бы жыхарка Санкт-Пецярбурга, якую не знайшлi, бо яна паказала "лiпавы" пашпарт i такую ж даверанасць адной з латвiйскiх фiрмаў.

Каб заблытаць сляды злачынства, Фелiкс Пекер аформiў зараней iлжывыя акты прыёму-перадачы вэксаляў фiктыўнаму атрымальнiку, вышэйназванаму ТАА "Тэхiнкамсэрвiс". Маўляў, усё зроблена па законе, як належыць.

Нiякiх бутэлек на завод не паступiла, i гэта стала вядома каму трэба. Да таго ж тыя бутэлькi там i не патрэбныя былi, а калi i патрэбныя, дык iх можна было набыць у Беларусi. Дагавор на закупку бутэлек Фелiксам Пекерам быў заключаны без ведама знешняга антыкрызiснага кiраўнiка.

Усё гэта выклiкала законныя падазрэннi заснавальнiкаў таварыства "BST Ltd", у якiх былi звесткi аб тым, што адбылося пасяджэнне гаспадарчага суда Мiнска, якi прыняў рашэнне аб тым, што завод прададзены разам з крэдыторскай i дэбiторскай запазычанасцю замежнаму прадпрыемству "Вiконт", заснавальнiкам якога з’яўляецца адна аўстралiйская фiрма, а Пекер займае там пасаду намеснiка дырэктара. Па сутнасцi, ён жа захапiў завод, бо дырэктар таго замежнага прадпрыемства быў фiгурай фармальнай, а "казырным тузам" з’яўляўся нiхто iншы як Фелiкс Леанiдавiч.

Заснавальнiкi "BST Ltd" хацелi асабiста высветлiць сiтуацыю, прасiлi Пекера паказаць дакументацыю, але той выставiў iх за дзверы. Вось тады яны звярнулiся да чэкiстаў. Пачалiся праверкi, у якiх удзельнiчалi работнiк падатковай iнспекцыi, кантрольна-рэвiзiйнага ўпраўлення Мiнiстэрства фiнансаў па Гомельскай вобласцi, чэкiсты. Аднаму з апошнiх Пекер нахабна заявiў, што таму на прадпрыемстве рабiць няма чаго, бо яно — прыватнае.

Калi праверкi былi ў самым разгары i зламыснiк адчуў, што наперадзе яго чакае турма, ён у канцы 2003 года некуды знiк з Беларусi i быў аб’яўлены праваахоўнымi органамi ў мiжнародны вышук. Яго затрымалi толькi праз тры гады ў суседнiм Бранску Расiйскай Федэрацыi, а потым была экстрадыцыя ў нашу краiну. На нядаўнiх судах Фелiкс Пекер вiнаватым у злачынстве сябе не прызнаў, аднак яго вiна ва ўчыненнi цяжкага злачынства была пацверджана паказаннямi сведак, эксперта i матэрыяламi крымiнальнай справы.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым пытаннем займалася ўпраўленне КДБ Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi, i летась ва ўзбуджанай крымiнальнай справе была, як гаворыцца, пас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика