21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мінэканомiкi просiць прадпрымальнiкаў не рабiць цэнавай анархii

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінэканомiкi просiць прадпрымальнiкаў не рабiць цэнавай анархii

Змены да Указа Прэзiдэнта № 285 ад 19 мая 1999 года "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэнаў (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" учора пракаментавалi ў Мiнiстэрстве эканомiкi.

— Зараз адмяняецца рэгiстрацыя цэнаў на новыя тавары, работы i паслугi, за выключэннем платных медыцынскiх паслуг, — расказаў журналiстам Ігар Фамiн, дырэктар дэпартамента па цэнавай палiтыцы Мiнэканомiкi. — Таксама спрашчаецца вядзенне прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў эканамiчным абгрунтаваннi цэнаў i тарыфаў: зараз яно не патрэбнае для ўсiх IП, а не толькi для тых, хто працуе па спрошчанай сiстэме падаткаабкладання, як гэта было раней. Таксама эканамiчнае абгрунтаванне не патрабуецца для юрыдычных асобаў i IП, якiя рэалiзуюць сельскагаспадарчую прадукцыю. У новым пералiку ўжо няма нарыхтоўкi жывiцы, паляўнiчых пуцёвак, рамонту медтэхнiкi, вырабу i рамонту акулярнай оптыкi, паслуг, якiя аказваў Дэпартамент па грамадзянстве i мiграцыi МУС i... залогавых цэнаў на шклатару.

Iгар Фамiн звярнуўся да прадпрымальнiкаў з просьбай рэзка цэны не павышаць:

— Мы спадзяёмся, што не будзе цэнавага бязмежжа, якое мы назiралi ў студзенi. Мы разумеем, што эканомiка павiнна развiвацца па сваiх законах i што, калi адбылася разавая дэвальвацыя, то пакрыць гэтыя выдаткi трэба, але рабiць гэта трэба не за адзiн раз, не абвальна, як паказалi праверкi. Я прашу, каб было разуменне крокаў дзяржавы i не было разавага павышэння цэнаў. Мы прапануем ажыццявiць гэтае павышэнне паэтапна: вядома, выдаткi трэба кампенсаваць, але рабiць гэта трэба разумна.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Змены да Указа Прэзiдэнта № 285 ад 19 мая 1999 года "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэнаў (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" учора пракаме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика