Рыхтуймася да Жаночага дня разам у межах першага беларускага радыё-рэаліці шоў “Жаночае імя Беларусі”
11 февраля 2009 Культура
Радио TUT.BY Радыё TUT.BY, партал TUT.BY сумесна з кампаніяй “Ивкон”, а таксама Зміцер Вайцюшкевіч прадстаўляюць першае беларускае радыё-рэаліці шоў “Жаночае імя Беларусі”. 16 лютага з 15.00 да 16.00 пройдзе он-лайн канферэнцыя са Зміцерам Вайцюшкевічам і Ўладзімірам Някляевым, пад час якой галоўны творчы склад праекту дасць усе тлумачэнні аб праекце, а таксама адкажуць на пытанні слухачоў. Для ўдзелу ў праекце трэба з 16 па 19 лютага пакінь свой варыянт жаночага імя, якое павінна стаць Жаночым імем Беларусі, на партале TUT.BY пад адпаведнай публікацыяй, ці на старонцы Радыё TUT.BY. Таксама імёны-прэтэндэнты прымаюцца ў камунікатарах прамога эфіру Радыё: skype - radiotutby ці ICQ 470659469. 19 і 20 лютага на галоўнай старонцы парталу TUT.BY пройдзе галасаванне за стыль выканання песні-прысвячэння. З 23 лютага па 1 сакавіка прагаласуй за імя, якое мусіць быць апетае. Галасаванка будзе змешчаная таксама на галоўнай старонцы парталу TUT.BY і на старонцы Радыё TUT.BY. Вашыя галасы за пэўнае імя будуць прымацца і вядоўцам у студыі. З 2 па 5 сакавіка вырашальны тыдзень! Творцы дадуць абяцанне напрацягу тыдня сустракацца толькі ў студыі Радыё TUT.BY, а таксама не мець аніякіх кантактаў па-за эфірнай прасторай. Толькі 2 сакавіка паэту і кампазітару стане вядомае імя-пераможца галасавання, пасля чаго яны 2 гадзіны на дзень пад пільным аўдыё і відэа наглядам слухачоў Радыё TUT.BY будуць займацца творчасцю. Штодня па завяршэнні эфірнай працы на сайце Радыё будуць з’яўляцца тэксты-напрацоўкі і запісы варыянтаў музыкі, парады па змяненні якіх будуць прымацца да наступнай сустрэчы творцаў. 6 сакавіка будуць падведзеныя вынікі першага беларускага радыё-рэаліці шоў - слухачы Радыё TUT.BY пачуюць песню-прысвячэнне “Жаночаму імені Беларусі”. Гэтую ж песню Зміцер Вайцюшкевіч выканае на сваім вялікім канцэрце з нагоды Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка ў вялікай канцэртнай залі “Мінск”. Таму, рыхтуючыся да жаночага свята, - рабіце гэта разам з намі: прапануйце, абірайце і прысвячайце! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 февраля 2009 Культура Радио TUT.BY Радыё TUT.BY, партал TUT.BY сумесна з кампаніяй “Ивкон”, а таксама Зміцер Вайцюшкевіч прадстаўляюць першае беларускае радыё-рэаліці шоў “Жаночае імя Беларусі”.Вы хочаце зрабіць арыгінальны падарунак каханай, маці ці проста знаёмай да 8 сакавіка?
|
|