21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КС Беларусі ў 2008 годзе праверыў канстытуцыйнасць 102 парламенцкiх актаў

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КС Беларусі ў 2008 годзе праверыў канстытуцыйнасць 102 парламенцкiх актаў

Аб вынiках работы Канстытуцыйнага суда Беларусi ў 2008 годзе праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку 12 лютага старшыня суда Пётр Мiклашэвiч.

Дзейнасць КС накiравана на забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыi, прамога дзеяння яе нормаў, абароны правоў i свабод грамадзян. У 2008 годзе суд прыняў больш за 20 рашэнняў па ўстараненнi калiзiй i супярэчнасцяў у заканадаўстве рэспублiкi. У гэтых рашэннях змяшчаюцца прапановы парламенту i ўраду па выпраўленнi недахопаў у дзеючых нарматыўных актах.

Канстытуцыйны суд у мiнулым годзе на адпаведнасць Канстытуцыi краiны праверыў 102 законы, прынятыя Палатай прадстаўнiкоў i адобраныя Саветам Рэспублiкi. Супярэчнасцяў Канстытуцыi ў названых законах не ўстаноўлена. Пры гэтым па асобных нормах судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне iх канстытуцыйна-прававога сэнсу, што дасць магчымасць не дапусцiць неканстытуцыйнасцi правапрымянення гэтых нормаў.

Кiраўнiк дзяржавы станоўча ацанiў дзейнасць КС у рэалiзацыi дэкрэта № 14, якiм суду прадастаўлены дадатковыя паўнамоцтвы. Змяненнi ў нацыянальнае заканадаўства ў сувязi з дзеяннем дэкрэта прапануецца пакуль не ўносiць. Праз некаторы час, пасля перыяду апрабацыi i практычнага прымянення нормаў дэкрэта, можна будзе падрыхтаваць адпаведныя змяненнi ў Кодэкс аб судовым ладзе i статусе суддзяў i прыняць закон "Аб канстытуцыйным вядзеннi".

Папярэднi канстытуцыйны кантроль законаў, што ажыццяўляецца Канстытуцыйным судом Беларусi, на постсавецкай прасторы ўведзены ўпершыню.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на неабходнасцi ў поўнай меры выкарыстоўваць прадастаўленныя суду паўнамоцтвы: у прыватнасцi, павысiць актыўнасць дзяржорганаў, правамоцных звяртацца ў КС з запытамi аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўна-прававых актаў. Прэзiдэнт таксама звярнуў увагу на мэтазгоднасць павышэння выхаваўчага ўздзеяння судовай сiстэмы, у тым лiку праз больш шырокае выкарыстанне сродкаў масавай iнфармацыi, у першую чаргу тэлебачання.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь і Белта.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб вынiках работы Канстытуцыйнага суда Беларусi ў 2008 годзе праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку 12 лютага старшыня суда Пётр Мiклаш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика