Гастралёркі з "уманiтарнай дапамогай
Гастралёркі з "уманiтарнай дапамогай
Яны дзейнiчалi кампанiяй — тры жанчыны наведвалi пенсiянераў у Баранавiчах i пад выглядам аказання гуманiтарнай дапамогi абкрадалi iх. Адна выслухоўвала скаргi i пажаданнi састарэлых, а астатнiя шасталi па кватэры. У 86-гадовай пенсiянеркi з вул. Тэльмана выкралi 3000 расiйскiх рублёў, 300 тысяч беларускiх i 50 долараў. А 79-гадовая жыхарка з вул. Ленiна развiталася з 3,7 млн рублёў, 672 доларамi i 100 еўра. У гэты ж дзень "гуманiтарную дапамогу атрымала" i 76-гадовая пенсiянерка з вул. Прытыцкага. Яна засталася без 350 долараў i 1 млн рублёў. Рабаўнiцы, хутчэй за ўсё, з’яўляюцца гастралёркамi, якiя дзейнiчаюць па наводцы i iх трэба чакаць ужо ў iншым горадзе. Там яны зноў паспрабуюць аказаць "дапамогу" састарэлым. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны дзейнiчалi кампанiяй — тры жанчыны наведвалi пенсiянераў у Баранавiчах i пад выглядам аказання гуманiтарнай дапамогi абкрадалi iх. Адна выслухоўва
|
|