21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А вада капае, капае...

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А вада капае, капае...

Восенню мiнулага года ў нашу газету прыйшоў лiст з пасёлка Мiрны Баранавiцкага раёна, у якiм пенсiянер В. Фянчук паскардзiўся на валакiту з рамонтам даху дома. У "Звяздзе" былi надрукаваны два артыкулы ("Звязда", 2.11 2008 г. i 26.11 2008 г.), у якiх разглядалася скарга нашага чытача.

Калi 20.11.2008 года газета атрымала адказ з Баранавiцкага райвыканкама, у якiм гаварылася, што "кiраўнiцтвам ЗАТ "Шчара-Агра" прынята рашэнне ў тэрмiн да 01.01.2009 г. выканаць бягучы рамонт даху, а да 01.08.2009 г.— капiтальны рамонт даху з поўнай заменай мяккага пакрыцця i сцяжкай", то мала хто мог сумнявацца, што пытанне вырашана. Тым больш што 29.12.2008 г. у "Звязду" быў дасланы яшчэ адзiн лiст за подпiсам намеснiка старшынi райвыканкама А. Грыцкевiча, у якiм паведамлялася, што "выкананы бягучы рамонт даху дома, дзе пражывае гр. Фенчук В. В."

Бягучы рамонт зроблены, i да капiтальнага людзi ў доме №8 могуць жыць спакойна.

Але тэлефонны званок з Мiрнага прымусiў насцярожыцца. Лiдзiя Фянчук прасiла прыехаць i паглядзець, што робiцца ў доме пасля рамонту. Падумаў: як цяжка людзям дагадзiць. Зрабiлi рамонт, дык чаго вам яшчэ не хапае? Але пасля паўторнай размовы вырашыў наведацца ў Мiрны i на ўсё паглядзець сваiмi вачыма. Прыехаў у пасёлак, залез на дах дома №8, пахадзiў па кватэрах i жахнуўся, бо такога ўбачыць не чакаў.

Трохпавярховы 18-кватэрны дом быў пабудаваны ў 1977 годзе, калi вёску хацелi максiмальна наблiзiць да горада. У Мiрным такi дом не адзiны, i хоць кватэры ў гэтых дамах былi гарадскiмi, але людзi жылi па-вясковаму. Працавалi ў саўгасе "Чырвоны сцяг", трымалi жывёлу (на той час у пасёлку было 64 каровы, а сёння толькi чатыры) i радавалiся жыццю, бо былi маладымi.

Праз трыццаць гадоў жыхары дома пастарэлi, i цяпер у iм амаль усе пенсiянеры. У доме гэтым жывуць не праблемныя сем’i, як давялося пачуць у сценах райвыканкама, а людзi заслужаныя i дастойныя. Вось Вiктар Фянчук адпрацаваў 37 гадоў трактарыстам i амаль штогод атрымлiваў дыпломы, граматы, нагрудныя знакi як пераможца ў сацспаборнiцтве; узнагароджаны медалём "За працоўную доблесць". Яго жонка, Лiдзiя Вацлаваўна Фенчук, — мацi-гераiня. У iх пяцёра дзяцей. У адной з кватэр жыве былы галоўны аграном, сёння пенсiянер, а ў другой — настаўнiца, таксама на заслужаным адпачынку...

Не ўсе кватэры прыватызаваныя, дом знаходзiцца на балансе ЗАТ "Шчара-Агра" i за яго адказвае сельгаспрадпрыемства. Дах ад часу разбурыўся — руберойд спарахнеў. Вада залiвае не толькi верхнi паверх, але шпалеры адсталi i на першым паверсе. У кватэры С. Каваленкi такое давялося бачыць.

А зараз спынiмся на бягучым рамонце. З некалькiмi гаспадарамi пацярпелых кватэр пабываў на даху i ўбачыў, што сапраўднага рамонту i не было. Наадварот, узарваўшы пасярэдзiне даху руберойд, рамонтнiкi нарабiлi толькi шкоды. Прамазалi перакрыццi растворам, у якiм прысутнасць цэменту выклiкае сумненне, а швы палiлi бiтумам, якi можна падняць за канцы (глядзiце здымак).

В. Фенчук над сваёй кватэрай сам парамантаваў дах. Але ж адзiн слой руберойду не вырашае праблемы, бо неабходна некалькi слаёў, а гэта ўжо вялiкiя грошы.

У кватэрах на апошнiм паверсе стаяць вёдры i тазiкi, у якiя капае вада. А сцены чорныя ад вiльгацi. Мiж тым, бягучы рамонт — гэта ўсё ж рамонт, якi павiнен хоць на некалькi месяцаў (да вясны) засцерагчы кватэры ад непагадзi.

Намеснiк старшынi сельгаспрадпрыемства Майя Стасева, якая жыве ў гэтым жа доме, пачала тлумачыць, што неабходна выклiкаць спецыялiстаў з Мiнска (!!!), каб яны зрабiлi рамонт даху. Сума за сцяжку i наклейку на бiтум руберойду выльецца ў 57 млн. рублёў.

Упэўнены, што за такiя грошы толькi ў сталiцы трэба шукаць спецыялiстаў, а баранавiцкiя зробяць рамонт за меншую суму i не горш. На сваiм гаражы ўдвух з сынам я паклаў жалезабетонны дах i пакрыў тым жа руберойдам без усякiх праблем — трэба толькi да справы падысцi па-гаспадарску, як да свайго.

Людзi хваляць былога дырэктара саўгаса М. Якубца i ўздыхаюць: "Во-о, гэта быў кiраўнiк. Калi нешта даручыць, то сам i праверыць. Паспрабуй не зрабiць". Але з пенсii Мiкалая Захаравiча не вернеш, i даводзiцца жыць з тым кiраўнiком, якi ёсць. Думаю, калi б дырэктар Э. Сырыца сам праверыў работу сваiх падначаленых, то не далажыў бы ў райвыканкам, што рамонт зроблены. І тады не атрымала б станоўчы адказ i "Звязда".

2009 год абвешчаны Годам роднай зямлi. Выдатная iдэя, але вельмi важна не ператвараць яе ў гаварыльню. А гэта ўжо назiраецца. Гiсторыя, мова, людзi, дзяржава... — усё гэта мае непасрэднае дачыненне да роднай зямлi. У тым лiку i парадак на нашых вулiцах, дамах. Жыхары пасёлка Мiрнага ўпэўнены, што трэба пiсаць Прэзiдэнту, бо акрамя яго нiхто не дапаможа. Што на гэта сказаць? Не Прэзiдэнт, а мясцовыя кiраўнiкi павiнны наводзiць парадак на сваёй тэрыторыi — для гэтага яны i пастаўлены.

А як будзе дзейнiчаць начальнiк у канкрэтнай сiтуацыi, залежыць i ад людзей, ад iх грамадзянскай пазiцыi.

Ужо не першы год капае вада на галовы людзей у доме №8 пас. Мiрны. А мы ведаем, што ў кроплi вады заключана вялiкая сiла...

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восенню мiнулага года ў нашу газету прыйшоў лiст з пасёлка Мiрны Баранавiцкага раёна, у якiм пенсiянер В. Фянчук паскардзiўся на валакiту з рамонтам д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика