21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю павышацца не будуць

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю павышацца не будуць

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкi ў Магiлёўскую вобласць.

"Трэба шукаць скарачэнне затрат для панiжэння сабекошту", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

"Сёння мы бачым як бы дно цэнаў на нашу прадукцыю, — адзначыў Прэзiдэнт. — Гэта значыць нiжэй апускаць цэны ўжо нельга". Аляксандр Лукашэнка дадаў: "Рынак ужо знайшоў самы нiжнi пункт раўнавагi, i на гэтым пункце закупачная цана на малако, якое мы цяпер прапануем гаспадаркам, — да 25 працэнтаў рэнтабельнасцi. Гэта вельмi добрая рэнтабельнасць".

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што адмова ад павышэння закупачных цэнаў — абгрунтаванае патрабаванне. "Гэта малако — не страты. А калi далей павышаць закупачную цану, то "лягуць" перапрацоўчыя прадпрыемствы", — растлумачыў беларускi лiдар.

"Патаннела вуглевадародная сыравiна, патаннелi ўгнаеннi — за кошт гэтага трэба iмкнуцца знiжаць сабекошт, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Нават калi не браць у разлiк гэта патанненне, то ў нашых гаспадарках ёсць яшчэ шмат пытанняў арганiзацыi працы, за кошт якiх можна скарацiць расходы, што дасць магчымасць знiзiць сабекошт i выйграць у рэнтабельнасцi".

Беларускiя прадпрыемствы па перапрацоўцы малочнай прадукцыi павiнны больш актыўна асвойваць замежныя рынкi.

"Ёсць вялiкiя знешнiя рынкi — Іран, краiны Паўночнай Афрыкi, Венесуэла, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Вы павiнны дакладна ведаць, якая прадукцыя запатрабавана на iх". "Трэба захапiць гэтыя рынкi", — дадаў ён.

На думку Прэзiдэнта, цяпер для такой маркетынгавай дзейнасцi якраз спрыяльная сiтуацыя, асаблiва на рынках СНД.

Акрамя таго, неабходна развiваць прысутнасць беларускiх перапрацоўчых прадпрыемстваў у суседнiх краiнах, адкрываючы там фiлiялы, лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў перспектыўнасць стварэння такiх "апорных пунктаў вытворчасцi" ў Смаленскай, Бранскай абласцях Расii i ў паўночных рэгiёнах Украiны.

Беларускае кiраўнiцтва робiць усё магчымае для пераадолення бар’ераў на замежных рынках.

Прэзiдэнт нагадаў, што самiт "вялiкай дваццаткi" ў Вашынгтоне прыняў у якасцi ключавога рашэння адмову ад пратэкцыянiсцкiх мераў. "Буйныя эканамiчныя дзяржавы не павiнны блакiраваць прадукцыю такiх дзяржаў, як, дапусцiм, Беларусь", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"I што мы бачым насамрэч? Нават з Расiяй мы пастаянна ўзнiмаем гэта пытанне", — адзначыў Прэзiдэнт. "Свабоду перамяшчэння тавараў трэба забяспечыць", — лiчыць беларускi лiдар.

Прэзiдэнт нагадаў, што сёння самае галоўнае пытанне для ўсiх суб’ектаў гаспадарання — пошук рынку збыту сваёй прадукцыi. "Гэта цяжкае пытанне, цяжкая праблема, якой урад займаецца пастаянна", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прадпрыемствы па перапрацоўцы мясной i малочнай прадукцыi за 2009-2010 гады павiнны дабiцца безадходнай вытворчасцi.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, на малакаперапрацоўчых прадпрыемствах за гэты тэрмiн поўнасцю павiнна быць асвоена вытворчасць сухой сыроваткi. "Сыроватка не павiнна злiвацца ў каналiзацыю", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка даручыў выдзелiць субсiдыю ў памеры Br3,7 млрд для ААТ "Бабулiн гладыш", каб тут была завершана адпаведная мадэрнiзацыя. Для Магiлёўскай вобласцi ў цэлым субсiдыя на гэтыя мэты складзе Br50 млрд.

Беларусь ні ў чым не збіраецца ашукваць Захад.

"Гэта нязграбная балбатня апазiцыi аб тым, што быццам бы Лукашэнка ашуквае Еўропу, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Я нiкога нiколi не збiраўся ашукваць, а заўсёды быў прыхiльнiкам сумленнай i адкрытай палiтыкi. I ў Еўропе гэта сёння разумеюць".

"Хачу падкрэслiць: няхай нiхто не думае, што я ў сваёй палiтыцы кiруюся намерам дагадзiць Захаду. Я раблю толькi тое, што выгадна нашаму народу або можа быць заўтра выгадна яму", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Выгадна нам сёння жыць з Еўрасаюзам у добрых цесных адносiнах, на такiм узроўнi, як з Расiяй? Надзвычай выгадна. I гэта выгадна i нам, i Еўропе", — дадаў ён.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што сёння Беларусь i Захад iмкнуцца рабiць канструктыўныя крокi ў напрамку адзiн да аднаго. "Сёння Еўропа зразумела, што размаўляць з Беларуссю, дыктуючы ўмовы, нельга", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У дыялогу Мiнска з Захадам адбылiся змяненнi, заходнiя палiтыкi ўсё больш усведамляюць важнасць Беларусi ў плане стабiльнасцi рэгiёну, таму што наша краiна перашкаджае пранiкненню ў краiны Еўропы наркотыкаў, зброi (у тым лiку ядзерных элементаў), нелегальных мiгрантаў. "Яны зразумелi, што лепш мець партнёрам сумленнага, прадказальнага чалавека, якi гатовы рабiць канкрэтныя крокi ў адказ, i нават крокi на апярэджанне", — сказаў беларускi лiдар. "Мы гатовы ў iнтарэсах нашага грамадства iсцi i далей у гэтым працэсе", — дадаў ён.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што мiнiстрам, якiя маюць кантакты з еўрапейскiмi палiтыкамi, ён заўсёды раiць нi ў якiм выпадку не абяцаць еўрапейскаму боку тое, што беларускi бок усё роўна не зможа выканаць.

Аляксандр Лукашэнка пакрытыкаваў прадстаўнiкоў так званай апазiцыi за тое, што яны фармiруюць для Еўропы неадэкватны спiс патрабаванняў беларускiм уладам. "Яны склалi цэлую петыцыю для чэшскага старшынства ў ЕС — у мяне гэты дакумент ляжыць на стале. I чэшскае старшынства сёння пачынае фармiраваць парадак дня адносiнаў ЕС з Беларуссю зыходзячы з патрабаванняў гэтай так званай апазiцыi, якую вы i праз павелiчальнае шкло не ўбачыце", — адзначыў Прэзiдэнт. "Такi падыход перагавораў зусiм не перспектыўны", — дадаў ён.

Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што ў Мiнска i Бруселя ёсць сфармiраваны парадак дня, якi змяшчае важныя пытаннi, "а не тое, што патрабуе апазiцыя". "Апазiцыя ў нас праз ЕС i ЗША нiчога выбiваць не будзе", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас як толькi каго-небудзь прыцiснулi за злачынныя дзеяннi — ён адразу ж становiцца "апазiцыянерам", — адзначыў Прэзiдэнт. — I ў Еўропе гэта ўжо зразумелi". Калi што-небудзь звязана з незаконным захоўваннем зброi, напрыклад, — закон адзiн для ўсiх: прыватным асобам захоўваць аўтаматы i гранаты нельга, дадаў беларускi лiдар. "Тэрору ў краiне быць не павiнна", — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы таксама пракаментаваў спробы некаторых апазiцыйных дзеячаў ухiлiцца ад тэрмiновай службы ў беларускай армii. "У армii ўсе павiнны служыць: i я служыў, i мае дзецi", — адзначыў ён. "А яны, бачыце, як зрабiлi. Да Еўропы са скаргамi дайшлi: нас прызываюць у армiю. Вось такая ў нас апазiцыя", — сказаў Прэзiдэнт.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што не трэба спяшацца з прыватызацыяй перапрацоўчых прадпрыемстваў. "З продажам такiх аб’ектаў трэба быць акуратнымi. Мы выйшлi на еўрапейскi ўзровень перапрацоўкi, хутка завершым мадэрнiзацыю ўсёй галiны, таму не трэба спяшацца з прыватызацыяй", — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што перапрацоўчая галiна патрабуе асаблiвай увагi, тут спяшацца не трэба з-за асаблiвай сацыяльнай значнасцi прадпрыемстваў.

Закрануўшы ў размове з журналiстамi пытанне фiнансавання пасяўной кампанii ў гэтым годзе, Прэзiдэнт падкрэслiў, што на пасяўную пойдуць сродкi, зэканомленыя ў абласных бюджэтах у мiнулым годзе. У цэлым па рэспублiцы такая эканомiя склала Br1,7 трлн. Мясцовая ўлада будзе таксама самастойна вырашаць, якой гаспадарцы дапамагчы фiнансавымi сродкамi. Што датычыцца фонду падтрымкi сельгасвытворцаў, то асноўны аб’ём яго сродкаў будзе накiраваны на закупку сельгастэхнiкi. Частка сродкаў накiравана на мiнеральныя ўгнаеннi i сродкi аховы раслiн. Такiм чынам, падкрэслiў Прэзiдэнт, дзяржава падтрымае свае прадпрыемствы. "Цяпер настаў момант, каб прафiнансаваць закупкi сельгастэхнiкi для ўнутранага рынку. Мы нават будзем адшукваць дадатковыя сродкi на гэта".

Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што рашэннi аб выдзяленнi дадатковых сродкаў на фiнансаванне пасяўной кампанii будуць прымацца iм асабiста i толькi ў выключных выпадках. "Калi мы будзем бачыць, што аб’ектыўна патрэбны грошы пры форс-мажорных абставiнах, мы дапаможам", — сказаў Прэзiдэнт.

"Мы пасеем своечасова, вельмi якасна, лепш, чым у мiнулым годзе. I калi надвор’е не падвядзе, хоць скiдкi на гэта быць не можа, мы атрымаем нядрэнны ўраджай", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што толькi за кошт эканомii сродкаў у сельскую гаспадарку будзе накiравана амаль Br3 трлн. "Дык колькi яшчэ трэба накiроўваць у вёску?" — задаў рэзоннае пытанне кiраўнiк дзяржавы.

Працэс прыватызацыi беларускiх прадпрыемстваў спрашчацца не будзе. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што сёння ў Беларусi акцыянаваныя практычна ўсе прадпрыемствы. Пры жаданнi прыватызаваць прадпрыемства неабходна прайсцi шлях ад калектыву прадпрыемства, яго кiраўнiка, рашэння мясцовых органаў улады, заключэння Урада i да Прэзiдэнта.

"Гэты працэс вельмi забюракратызаваны i дэбюракратызавацца ён пакуль што не будзе. Прымаць рашэннi аб продажы ўласнасцi аднаму чалавеку дазволена не будзе. Трэба прайсцi шлях ад працоўнага калектыву да Прэзiдэнта для таго, каб прыватызаваць прадпрыемства", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што аб парадку правядзення прыватызацыi беларускiх прадпрыемстваў было аб’яўлена даўно. Умовы ўсiм вядомы. "Будуць прыватызаваць, калi выканаюць 25 умоў, якiя некалi аб’яўлялi. Галоўнае — цана, мадэрнiзацыя, захаванне рабочых месцаў, сацыяльныя праграмы. Калi да гэтага не гатовыя — не пiшыце, не гаварыце i да мяне не хадзiце, — сказаў Прэзiдэнт. — За бясцэнак нi адзiн кавалачак зямлi ў Беларусi прададзены не будзе".

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў краiне аб’яўлена лiбералiзацыя ўсiх сфераў жыцця, аднак гэта не датычыцца спрашчэння працэсу прыватызацыi прадпрыемстваў. "Мы спрашчаем падатковую сiстэму, увялi заяўны прынцып для таго, каб працавалi i менш па чыноўнiках хадзiлi. А то, як некаторыя зразумелi, што лiбералiзацыя — гэта заўтра прадаць за бясцэнак усю ўласнасць, — гэта поўнае глупства", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што сёння з падзеннем на фондавых рынках за бясцэнак "можна купiць усё, што захочаце ў свеце". "Аднак за бясцэнак я нi адно прадпрыемства не прадам", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкi ў Магiлёўскую вобласць. "Трэба шукаць скарачэнне затрат для панiжэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика