21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пятро Васючэнка: Да новай беларусізацыі засталося два гады

26.08.2009 15:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 февраля 2009 Культура
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY На днях адзін з найлепшых літаратурных крытыкаў Беларусі Пятро Васючэнка, які Пятро Васючэнка — літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку. Скончыў журфак БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук.  Працуе загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес" (2001).  Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій "Драматургія і час" (1991), "Драматургічнаяспадчына Янкі Купалы" (1994), "Пошукі страчанага дзяцінства" (1995), "Сучасная беларуская драматургія" (2000), “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм” (2004), “Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён” (разам з Баршчэўскім і Тычынам).  Аўтар кніг прозы прозы “Белы мурашнік” (1993), “Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі” (1997), “Прыгоды аднаго губашлёпа” (1999), “Адлюстраванне першатвора” (2004), “Каляровая затока” (2008), зборніка п’ес “Маленькі збраяносец” (1999), кнігі паэзіі “Піраміда Ліннея” (2008).  Пастаноўкі на ягоныя творы ставіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.  Удзельнік навуковых канферэнцый і літаратурных фэстаў у Беластоку, Брно, Варшаве, Кракаве, Любліне, Маскве, Прэшаве ды інш.  Творы Васючэнкі перакладаліся на ангельскую, балгарскую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.таксама літаратуразнаўца, празаік, паэт, драматург, эсэіст і казачнік, адзначыў 50-годдзе. Напярэдадні аўтарскага вечара TUT.BY гутарыць з юбілярам пра нацыянальную літаратуру і міфалогію, беларусаў-хобітаў і будучыню роднай мовы.
“Смерць літаратуры адкладваецца”  — Спадар Пятро, калі вы ўпершыню зразумелі, што літаратура — ваша пакліканне? — Яшчэ падчас навучання ў школе ў мяне было два захапленні: літаратура і біялогія. Можа таму, што я жыў у Полацку і дзяцінства прайшло ў бібліятэцы, пераважыла літаратура. Цікавасць да тэксту, вербальнай інфармацыі паклала пачатак інтэлектуальнага жыцця. Хаця вяртанне да праблем усяго жывога на планеце, экалагічнай тэматыкі адбылося пазней. — Ці не шкадуеце, што выбралі гэтую сцежку? — У развіцці літаратуры ў XX стагоддзі ёсць складанасці, і многім маім калегам гэты шлях бачыцца бесперспектыўным. Смерць літаратуры і ўсё такое… Але я ў гэтым пытанні аптыміст. Смерць літаратуры адкладваецца. Са слова ўсё пачалося і ім, відаць, усё і скончыцца.  Так, літаратура сёння не абяцае вялікіх матэрыяльных дывідэндаў. Калі чалавек зарабляе інтэлектуальнай пісьменніцкай працай, гэта часта адбываецца коштам калялітаратурных тэкстаў. Тым не менш, калі б мне зноў прыйшлося выбіраць дарогу, гэта ізноў была б літаратура.  — Вы спрабавалі сябе ці не ва ўсіх існых літаратурных жанрах. У чым прычына такой усеяднасці і што давалася з найбольшымі цяжкасцямі? — Раней я тлумачыў захапленне літаратурнымі жанрамі і працай у іх тым, што як крытыку мне хацелася выпрабаваць розныя віды творчасці. Маўляў, нельга крытыкаваць прозу, драматургію, паэзію, калі сам не пішаш і не ведаеш, як гэта робяць іншыя. Але потым мне стала зразумела, што гэта не толькі імкненне крытыка, але і праява таго, што кожная творчая асоба змяшчае ў сабе некалькі іншых асоб. Назіранне за літаратурай ХХ стагоддзя мяне ў гэтым пераканала. Многія аўтары рэалізоўваліся і ў прозе, і ў драматургіі, і ў паэзіі. Колас, Купала, Караткевіч… Гэта не падваенне асобы, а імпульс творчай натуры, якая ў зменлівыя часы імкнецца паварочвацца да рэчаіснасці рознымі гранямі. А тое, што пісьменнік піша яшчэ і крытыку, гэта нейкім чынам яго самаапраўдвае.  Мне не ўдалося выканаць абяцанне “Тутэйшых” — літаратурнага згуртавання, да якога калісьці належаў. Успрымаючы запавет-заклік Караткевіча “Пішыце, хлопцы, дэтэктывы!”, кожны з сяброў “Тутэйшых” паабяцаў напісаць дэтэктыў. Паэт Анатоль Сыс памёр, так і не выканаўшы абяцанне. Не ўдалося напісаць дэтэктыў і мне. Пасля няўдалай спробы я зразумеў, што гэты жанр вымагае не толькі адмысловай падрыхтоўкі, але нейкай прыроднай чуйнасці, інстынктаў, якія дадзеныя далёка не кожнаму.  — Вы таксама адзін з нямногіх аўтараў, хто піша для дзяцей і дарослых. Ці значыць гэта, што вы засталіся трошкі дзіцёнкам? Як удаецца сумяшчаць, здавалася б, несумяшчальнае? — Калі я атрымліваў прэмію “Гліняны вялес” за дзіцячую кнігу “Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі”, у “вялесавай лекцыі” адзначыў, што няма літаратуры дарослай і дзіцячай. Ёсць проста літаратура. Дзіцячымі ж можна назваць творы, якія, па-першае, празрыстыя і ясныя, па-другое, універсальныя і шматпластовыя (кожны чытач, ад 4 да 90, знойдзе сваё), па-трэцяе, прыстойныя.  Што тычыцца маіх казак, гэта хутчэй не дзіцячасць, а ўзнаўленне вопыту, які я атрымаў у дзяцінстве. І вось цяпер пасля 50-ці я запланаваў напісаць раман пра легендарны полацкі лабірынт, пра яго пошукі, які будзе адначасова і ўспамінам пра дзяцінства, і вяртаннем у Полацк XXI стагоддзя. Няма “вялікіх” літаратур! — Часам кажуць, што існуюць літаратуры “вялікія і ўсе астатнія”. Ці карэктна так  АД ТЭКСТУ ДА ХРАНАТОПУ 20 лютага а 17-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 15) адбудзецца імпрэза з нагоды 50-гадовага юбілею Пятра Васючэнкі і выхаду ў свет яго новай кнігі “Ад Тэксту да Хранатопу” (2009, выдавецтва "Галіяфы"). Уваход вольны.падзяляць літаратуры? — На маю думку, няма “вялікіх” літаратур, ёсць вялікія пісьменнікі, якія рэпрэзентуюць нацыянальныя літаратуры. Так сталася з Марысам Метэрлінкам, які ў сваёй творчасці рэпрэзентаваў маленькую Бельгію. Так было і з вялікім паэтам Камоэнсам, які сваімі творамі прадстаўляў невялікую Партугалію. Тое ж сталася з Генрыкам Ібсэнэм — прадстаўніком “маленькай” нарвежскай літаратуры. Жыць у вялікай краіне яшчэ не значыць быць вялікім пісьменнікам. — А якое месца беларускага прыгожага пісьменства ў сусветнай прасторы? — Калі я чытаю студэнтам уводную лекцыю, то перадусім кажу пра ўзрост нашай літаратуры. Ён сярэднееўрапейскі. Ёсць літаратуры значна больш старажытныя — усходнія. Некаторыя з іх, як індыйская, кітайская, жывыя дасюль. У параўнанні з імі беларуская літаратура — дзяўчынка. У Еўропе ж ёсць літаратуры значна маладзейшыя за нашу. Напрыклад, фінская ці на мове ідыш, якія былі створаныя ў XIX стагоддзі. Ёсць тыя, што толькі нараджаюцца. Гэтак, афрыканская загаварыла пра сябе толькі ў 20 стагоддзі.  Што да майстроў, у нашай літаратуры дастаткова творцаў, якіх можна назваць вялікімі. Ад Францішка Скарыны да Васіля Быкава. Зрэшты трох беларусаў я ўключыў у сваю кнігу “Великие писатели ХХ века”: Купалу, Быкава і Караткевіча. "Літаратары прапісалі матрыцу Беларусі" — Спадар Пятро, у адным з тэкстаў вы сцвярджалі, што нацыя мусіць спраўдзіцца праз літаратуру. На пачатку ХХ стагоддзя нацыянальны “праект Беларусь” у значнай ступені стварылі літаратары. Аднак у параўнанні з нашымі суседзямі задума не была даведзена да канца, а працэс нацыятварэння ў Беларусі не завершаны і сёння. Ці не таму, што рамантызм літаратараў у нас пераважыў прагматызм палітыкаў? — Справа літаратараў — прапісаць формулы, паводле якіх развіваецца грамадства. Матрыцу развіцця беларускага грамадства стварылі Францішак Багушэвіч (у прадмове да зборніка “Дудка беларуская”) і “нашаніўцы” (рабілі газету-звыштэкст, якая стварала вакол сябе рэаліі).  Па сутнасці, увесь алгарытм развіцця Беларусі быў прапісаны. Палітыкам, эканамістам, бізнесоўцам заставалася толькі дабудоўваць лёс краіны паводле матрыцаў. І вось гэтае дабудоўванне якраз сталася няпоўным. Можа быць, нам не хапіла сваіх “празаікаў”, як іх называў Янка Купала. У артыкуле ў “Нашай Ніве” ён казаў, што мы будзем ствараць нацыянальную свядомасць, але вы, празаікі, уздыміце эканамічны ўзровень, укараніце нашыя ідэі ў шырокія масы.  — Вы назвалі беларусаў хобітамі еўрапейскага лесу. Чаго ў нашым характары болей — ўсходняга ці заходняга менталітэту? — Я кіруюся тэорыяй Ігната Абдзіраловіча (беларускі літаратар і філосаф пачатку ХХ ст. — К. Л. ), які лічыў, што беларусы, па-першае, ёсць пасярэднікамі паміж Усходам і Захадам, а, па-другое, яны не могуць быць ні з аднымі, ні з другімі. Нам наканавана церабіць сваю лінію і бясконца шукаць свой шлях недзе пасярэдзіне.  — У сваёй творчасці вы ствараеце і падтрымліваеце міфы. Наколькі апраўдана выкарыстанне міфаў для ўмацавання нацыянальнай свядомасці, пабудовы нацыянальнага дыскурсу?  — Літаратура нараджалася на глебе міфалогіі, і навука, напэўна, таксама. Інакш кажучы, міфы маюць у сабе рацыянальнае зерне, якое вырасла на глебе народнага вопыту, назіранняў, сведчанняў старадаўніх жрацоў-мудрацоў, творы якіх не захаваліся.  Пра матэрыялізацыю міфаў кажуць простыя з’явы. Гэтак, у XIX стагоддзі нямецкі археолаг Генрых Шліман, грунтуючыся на міфалогіі траянскага цыклу адшукаў Трою. А ў XX стагоддзі брытанец Артур Эванс на падставе міфа пра мінатаўра адшукаў старажытны лабірынт на выспе Крыт і выявіў прысутнасць крыта-мікенскай эпохі. Найвялікшым міфатворцам з беларускіх аўтараў быў Вацлаў Ластоўскі. Ён закінуў ідэю пра полацкі лабірынт і крыўскую цывілізацыю, пошукі якой доўжацца дасюль.  Тое, што закладзена ў міфе, мае тэндэнцыю стаць рэальнасцю. Таму канструктыўныя элементы нацыянальнай міфалогіі варта ўсяляк заахвочваць.  Чакайце павароту да беларускасці — 21 лютага ва ўсім свеце будзе адзначацца Дзень роднай мовы. Ці верыце вы ў будучыню беларускай мовы і ці застанецца Беларусь, як, да прыкладу, Ірландыя, незалежнай краінай без беларускай мовы? — У фундаментальным плане страта Беларуссю беларускай мовы немагчымая. Прынамсі, пакуль на ёй ствараецца літаратура і ёсць грандыёзны корпус тэкстаў, у якіх прадстаўлены ўсе жанры і этапы літаратурнага развіцця.  Іншая рэч — сфера яе жывога бытавання. Калі яна будзе звужацца, гэта можа прывесці да пэўных сацыяльных і нацыянальных страт. Гэта можа звузіць магчымасці нашага палітычнага выжывання ва ўмовах глабалізацыі, і паўплываць на лакальныя працэсы.  Аднак, калі некаторым народам Еўропы было цяжка рэстаўраваць мову, дык беларусам пры спрыяльнай дзяржаўнай палітыцы будзе вельмі лёгка зрабіць гэта. Бо яна ёсць у генах кожнага беларуса, бо ёсць самабытная літаратура і рэальныя носьбіты, знікненне якіх у бліжэйшы час не праграмуецца. ­— Пяць гадоў назад у кнізе “Адлюстраванне першатвора” вы прадказалі, што наступная беларусізацыя, паварот да нацыянальнай культуры адбудзецца недзе ў 2011 годзе. Па-ранейшаму ў гэтым упэўнены?  — Я не прадказваю нейкі глабальны сацыяльны рух, але паварот у грамадскай свядомасці да беларускага, да нацыянальных пачаткаў з пэўнай доляй верагоднасці адбудзецца. Можа, нават без нейкіх сацыяльных стрэсаў.  — На чым вы грунтуецеся?  — Гэта назіранне за рознымі перыядамі беларускага адраджэння, просты падлік. Усплёскі нацыянальнай свядомасці адбываюцца пры змене аднага-двух пакаленняў. Звычайна гэта 20-30 гадоў. Вырастае генерацыя свядомай інтэлігенцыі, мяняецца грамадская свядомасць. Глядзіце самі: 1790-я гады, калі беларускае пытанне вельмі востра паўставала; 1830-я, 1860-я, “нашаніўскае адраджэнне”. У 1930-я новаму пасіянарнаму ўсплёску перашкодзілі сталінскія рэпрэсіі, а потым і Другая сусветная вайна. Затым былі 1960-я з “адлігай” і новае адраджэнне ў 1990-я. Паколькі ў 21 стагоддзі ўсе працэсы ідуць хутчэй недзе на траціну, я адлічыў 20 гадоў ад 1991 году, калі Беларусь стала незалежнай, і атрымаў прыблізную лічбу 2011. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 февраля 2009 Культура Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY На днях адзін з найлепшых літаратурных крытыкаў Беларусі Пятро Васючэнка, які Пятро Васючэнка — літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика