Перспектывы ўзаемаадносінаў Беларусi i ПАСЕ абмеркаваны ў Мiнску
Перспектывы ўзаемаадносінаў Беларусi i ПАСЕ абмеркаваны ў Мiнску
Перспектывы ўзаемаадносiнаў Беларусi i Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы абмеркаваны ў Мiнску на сустрэчы мiнiстра замежных спраў Сяргея Мартынава з дэлегацыяй Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы (ПАСЕ), якую ўзначальвае старшыня Камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях Ёран Лiндблад. Кiраўнiк знешнепалiтычнага ведамства пацiкавiўся ў старшынi камiсii ўражаннямi ад вiзiту i праведзеных у беларускай сталiцы сустрэч. Ёран Лiндблад адзначыў, што знаходжанне ў Мiнску было цiкавым i плённым, праведзеныя абмеркаваннi праходзiлi ў адкрытай атмасферы. Як паведамiў пазней журналiстам мiнiстр замежных спраў Сяргей Мартынаў, у час размовы з дэлегацыяй гаварылi аб тых праблемах, "якiя iснавалi на папярэднiм адрэзку адносiнаў памiж Беларуссю i ПАСЕ, а таксама аб магчымасцях супрацоўнiцтва". "Мы дамовiлiся, што ўзаемадзеянне i абмеркаванне метадаў супрацоўнiцтва будзе прадоўжана, перш за ўсё, па парламенцкай лiнii. МЗС Беларусi будзе садзейнiчаць гэтаму дыялогу", — дадаў мiнiстр. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перспектывы ўзаемаадносiнаў Беларусi i Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы абмеркаваны ў Мiнску на сустрэчы мiнiстра замежных спраў Сяргея Мартынава з
|
|