П. Міклашэвiч спадзяецца на хуткае вяртанне Беларусi статусу спецзапрошанага ў ПАСЕ
П. Міклашэвiч спадзяецца на хуткае вяртанне Беларусi статусу спецзапрошанага ў ПАСЕ
Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусi Пётр Мiклашэвiч выказаў надзею, што парламент краiны зможа ў блiжэйшы час атрымаць статус спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы. Аб гэтым ён заявiў у ходзе сустрэчы з дэлегацыяй Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы на чале са старшынёй Камiсii па палiтычных пытаннях ПАСЕ Ёранам Лiндбладам, паведамiлi БЕЛТА ў Канстытуцыйным судзе. На думку Пятра Мiклашэвiча, вяртанне Беларусi статусу спецыяльна запрошанага будзе садзейнiчаць больш эфектыўнай iмплементацыi еўрапейскiх дэмакратычных прынцыпаў i стандартаў у нацыянальнае заканадаўства. Таксама членам дэлегацыi ПАСЕ былi дадзены растлумачэннi па прававых падставах магчымасцi адмены пакарання смерцю ў Беларусi i аб’явы мараторыю на выкананне гэтага вiду пакарання. Пры гэтым звернута ўвага на тое, што Канстытуцыйны суд 11 сакавiка 2004 года вынес заключэнне па гэтым пытаннi, у якiм прызнаў неканстытуцыйнымi нормы Крымiнальнага кодэкса Беларусi ў частцы адсутнасцi ў iх указання на часовы характар пакарання смерцю. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусi Пётр Мiклашэвiч выказаў надзею, што парламент краiны зможа ў блiжэйшы час атрымаць статус спецыяльна запрошанаг
|
|